Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
ВалероС

Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1871 Откуда: ГРОДНО
|
Добавлено: 06 Sep 2015, Sun, 20:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Разнообразно
Смотрится на одном дыхании! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 06 Sep 2015, Sun, 21:45 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel, ВалероС, дзякуй вялікі! Вядома, прыемна калі праца была недарэмнай, а калі шчэ і пахваляць, ну то й "шчасце ёсць!"
Прапаную сёння абыйсці вакол касцёла Св. Веранікі (1726), што ў вёсцы Селішча Вушацкага раёна.
Веліч руін (і іх небяспека) накладаюць адбітак строгасці і адначасова пачуццё мізэрнасці чалавечых паводзін.
Кляштар, злучоны з храмам, не толькі сваімі хадамі, а і агульным лёсам.
Побач з касёлам - дом ад старой забудовы.
Напрыкацы - шыкоўнае відэа ў HD якасці, з вышыні птушынага палёту.
Аўтар Дзмітрый Алейнік.
Цитата: | Архітэктурны помнік, які варта пабачыць, пакуль ён не знік. |
26.07.2015 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 08 Sep 2015, Tue, 21:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Усё, нарэшце - апошняе паведамленне ў гэтай тэме. Можна аддаваць у архіў ;) .
Міёрскі раён. Сціпленька, толькі 2 аб'екты.
Міёры. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (1907 г.)
Помнік 2000-годдзя хрысціянства.
"Знак якасці" міжваеннай Польшчы.
Помнік ненароджаннаму дзіцяці.
Асноўнай мэтай паездкі ў той дзень была радзіма цесця ў Верхнядзвінскім раёне, таму Міёры праездам і наперад.
Не спыніцца ля такой назвы - ня грэх, канешне, але ж... :) . Праехаўшы вёску, ні дзевак, ні мАльцаў мы ткі й не сустрэлі. Ма...!
http://orda.of.by/.map/?55.71815,27.768868&m=1v/14,visicom/11,e/13,wig/13
Узмёны.
Царква Святога Мікалая, 2 палова ХІХ ст.
Магіла без надпісаў. Тады падумаў, мо айца Паўла Валынцэвіча, што быў вядомы сваім фотааматарствам. Дзякуючы яму, мы маем здымкі пачатку ХХ ст. і Вілейскага і Міёрскага краю. Тут крыху невядомых здымкаў для Глобуса. Але магіла - не яго, бо Цитата: | Жыццёвы шлях айца Паўла закончыўся без малога 50 год назад у Ваўкавыску. |
http://www.rh.by/by/141/250/3737/
Яшчэ закінутыя магілкі на царкоўным дворы:
З Узмёнаў адхіліўся ў бок, у суседнія Брыжынкі, дзе па Google Earth пазначана цудная пабудова -
Зразумела, што такую "цацку" ўжо б даўно заўважылі да мяне, таму і я нічога падобнага на гэта "стварэнне" не знайшоў. Відаць мужык паблытаў метку на мапе. Але затое я дазнаўся, што вёскі с цікавай назвай "Карандашы" (дарэчы як і "Мышкі" на мяжы з Полаччынай) ўжо не існуе. Шкада, добры б быў "экзэмпляр" .
Новы мост праз Зах. Дзвіну заслугоўвае каб яго паказаць. Гледзячы на гэтыя тонны бетону, і не ўяўляеш колькі грошыкаў там "убагана". Велічная пабудова, канешне!
Верхнядзвінскі раён.
Вырашылі спачатку наведаць Сар'ю, а ўжо потым, што паспеем па дарозе на Полацк.
Выглядам храма-прыгажуна, зразумела не здзівіш, таму проста - стан на 31.07.2015 г.
На краі пасёлка - новы храм, напэўна каталіцкі.
На пад'ездзе да Верхнядзвінска - прыгожая царква Святой Ефрасінні Полацкай ў Бароўцы.
Верхнядзвінск даволі спадабаўся сваімі старымі дамкамі, што сустрэліся праездам па галоўнай вуліцы. (Напэўна галоўной, я так вырашыў)
Царква Святога Мікалая,
што адчыніла свае дзверы 22 мая 1819 года.
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі,
які па шыльдзе - 1809 года пабудовы.
Прыгожыя гарадзкія скульптуры, дзякуючы ўжо вядомаму брэнду Верхнядзвінскага масласырзавода.
Адзін з двух блізнят - Ян Сырароб :) .
А ўсё мелькам і мелькам... . І не заўважылі калі выехалі на полацкі напрамак.
Як нехта падпісаў падобны здымак на Panoramio/com: "У кожнага - свае жыгулі... ". :)
Ня ведаю, ці то моц скульптуры, ці час дня такі быў,
але бацян не вытрымаў такога ціску.
Усё гэта - праездам праз сучасную беларускую вёску(-аграгарадок).
Казуліна.
Рэшткі панскай сядзібы.
Ці то канюшня, ці то кароўнік (?) - гаспадарчая пабудова, карацей кажучы.
Фрагменты парку
і старых сажалак. Нейкі дзед на плоце рыбу вудзіў, яшчэ не зусім зараслі.
Ад сядзібнага дому застаўся толькі падмурак. Але правільна будзе казаць - падмурак дома кіроўцы гаспадаркай, бо сам пан жыў у Юсціянаве. Адшукаць яго з-за зараслеў было немагчыма; ды й далейшыя гаспадарчыя пабудовы ці савецкія, ці не, засталіся не агледжаннымі; не дайшоў з-за быльнёга.
На выездзе - прывітанне з савецкага мінулага ў нечыім агародзе.
Валынцы.
Барыса-Глебская царква ў старым яўрэйскім доме.
Маладая мама з калыскай на пытанне, ці даўна тут стала царква, вельмі здзівілася:
- Вы што, она всегда здесь была!
Зразумеў, можна больш і не пытацца; але ж:
- А мо яшчэ старыя дамы ёсць?
Пасля паўзы:
- Был наверху, по улице, дом из такого же красного кирпича, но недавно снесли его.
- Ясна, спасіба!
Магчыма, гаворка пра той, што на ГБ памечаны "шараговай забудовай". Не паехаў шукаць тое месца, час падціскаў. Затое на выездзе (уездзе) - вось такая пякарня, як сказаў малады чалавек, што поркаўся з машынай у дворы. Зноў жа, баюся памыліцца, магчыма і тут пасляваенная будоўля, падказкі будуць ;) ?
Недзе на мяжы з Полацкім раёнам я зрабіў апошні здымак па гэтай тэме.
Дзякую ўсім за ўвагу, прабачце за нудодства :) .
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (11 Sep 2015, Fri, 23:43), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 08 Sep 2015, Tue, 23:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Зноў жа, баюся памыліцца, магчыма і тут пасляваенная будоўля, падказкі будуць Wink ? |
Гэты дом складана датаваць, ён можа быць як 30-х, так і пачатку 50-х. Ваконныя празоры так пачалі мураваць на пачатку ХХ ст. і доўжылась гэтае да 60-х,з іх масавай вытворчасцю бетонных бэлек. Цэгла таксама можа быць як даваенная так і пасляваенная. Карнізік даволі просценькі, без любімых цагляным мадэрнам сухарыкаў, таму будынак верагодней за ўсё пасля 1917 г. Ну вось і разбежка ў 30 год ад 20-х да 50-х. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 08 Sep 2015, Tue, 23:50 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха, дзякую! Вядома, яно не прынцыпова, але цікава.
Бэлька над дзвярыма - драўляная (наблізіў другое фота):
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 09 Sep 2015, Wed, 11:35 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Бэлька над дзвярыма - драўляная (наблізіў другое фота): |
Прычым гэтане проста касяк, а сапраўды ўмураваная драўляная бэлька. Вокны вельмі жудасна зроблены |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 11 Sep 2015, Fri, 13:45 Заголовок сообщения: |
|
|
Клас!!! Думаю, гэта самая цікавая справаздача за апошнія месяцы!... Як заўседы, дзякуй!
З.Ы. Выдатныя здымкі, калі не сакрэт, на што здымалі?
Лёха писал(а): | Гэты дом складана датаваць... |
Сапрауды... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 11 Sep 2015, Fri, 23:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил, дзякуй вялікі!
Фотаапарат - Сонька А57, ўжо 3 гадочкі, пакуль не падводзіў. Тут больш пытанне апрацоўкі; апошні час ёсць "грэх" згушчаць фарбы, як у кожнага мастака - пошук стыля .
З гэтым будынкам згодны, што неадмыслова вызначыць даўніну. Ужо так шчыльна ня помню, здаецца той малец, "што поркаўся ля машыны", сцвярджальна казаў пра даваенны ўзрост. Але "здаецца"... . Я вось потым падумаў, калі гэта была пякарня, то павінен быць высокі комін. Па крайняй меры ў тых, што будаваліся пры Саюзе так было. Мо і яшчэ было якое прызначэнне, бо перабудаванне добра бачна: дзе цяпер вокны, ранней былі дзверы, і наадварот, цяперашннія дзверы зроблены на месцы вузкага праёма (мабыць аконнага). Будзе бачна, я даехаў і яшчэ хто-небудзь "пападзецца" :).
Гэты куток шчэ можна аблазіць, адны могілкі для аматара чаго каштуюць -
http://www.panoramio.com/photo/90389944?source=wapi&referrer=kh.google.com
Раз ужо звярнуўся да тэмы, то дадам, што пачуў на днях пра Асінагародскую царкву.
Александр Dehty писал(а): |
Узніклі пачуцці, што не заўжды тут было праваслаўнае месца.
|
Трапіў да мяне хлопчык з той вёскі, то на мае ўдакладненні і паведаміў:
- у час апошняга рамонта на страсе знойдзены розныя даты-адзнакі (на бэльках і інш.), застаўленныя ад папярэдніх работ. Таму пэўна даты і адрозніваюцца на сучасных шыльдах;
- ранней на гэтым месцы стаяла уніяцкая царква, і невыключна, што сучасны будынак таксама быў "перахрышчаны" ў праваслаўную царкву. Продкі таго далмана як-раз былі святарамі ў той, уніяцкай царкве. Я так разумею, што камяніца-званіца і ёсць - нашчадак той эпохі.
Больш спытаць не паспеў, шкада, канешне. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|