Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Па глыбоцкім суседзям
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
ВалероС

Почётный
веломаньяк
«Глобуса
Беларуси»
по Гродненской области



Зарегистрирован: 25.12.2011
Сообщения: 1871
Откуда: ГРОДНО

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2015, Sun, 20:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty

Shocked Разнообразно Exclamation
Смотрится на одном дыхании!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1021
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2015, Sun, 21:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel, ВалероС, дзякуй вялікі! Вядома, прыемна калі праца была недарэмнай, а калі шчэ і пахваляць, ну то й "шчасце ёсць!" Laughing

Прапаную сёння абыйсці вакол касцёла Св. Веранікі (1726), што ў вёсцы Селішча Вушацкага раёна.












Веліч руін (і іх небяспека) накладаюць адбітак строгасці і адначасова пачуццё мізэрнасці чалавечых паводзін.




Кляштар, злучоны з храмам, не толькі сваімі хадамі, а і агульным лёсам.








Побач з касёлам - дом ад старой забудовы.






Напрыкацы - шыкоўнае відэа ў HD якасці, з вышыні птушынага палёту.
Аўтар Дзмітрый Алейнік.

Цитата:
Архітэктурны помнік, які варта пабачыць, пакуль ён не знік.




26.07.2015 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1021
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2015, Tue, 21:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Усё, нарэшце - апошняе паведамленне ў гэтай тэме. Можна аддаваць у архіў ;) .

Міёрскі раён. Сціпленька, толькі 2 аб'екты.
Міёры. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (1907 г.)




Помнік 2000-годдзя хрысціянства.






"Знак якасці" міжваеннай Польшчы.




Помнік ненароджаннаму дзіцяці.










Асноўнай мэтай паездкі ў той дзень была радзіма цесця ў Верхнядзвінскім раёне, таму Міёры праездам і наперад.
Не спыніцца ля такой назвы - ня грэх, канешне, але ж... :) . Праехаўшы вёску, ні дзевак, ні мАльцаў мы ткі й не сустрэлі. Ма...!

http://orda.of.by/.map/?55.71815,27.768868&m=1v/14,visicom/11,e/13,wig/13

Узмёны.
Царква Святога Мікалая, 2 палова ХІХ ст.








Магіла без надпісаў. Тады падумаў, мо айца Паўла Валынцэвіча, што быў вядомы сваім фотааматарствам. Дзякуючы яму, мы маем здымкі пачатку ХХ ст. і Вілейскага і Міёрскага краю. Тут крыху невядомых здымкаў для Глобуса. Але магіла - не яго, бо
Цитата:
Жыццёвы шлях айца Паўла закончыўся без малога 50 год назад у Ваўкавыску.

http://www.rh.by/by/141/250/3737/


Яшчэ закінутыя магілкі на царкоўным дворы:














З Узмёнаў адхіліўся ў бок, у суседнія Брыжынкі, дзе па Google Earth пазначана цудная пабудова -



Зразумела, што такую "цацку" ўжо б даўно заўважылі да мяне, таму і я нічога падобнага на гэта "стварэнне" не знайшоў. Відаць мужык паблытаў метку на мапе. Але затое я дазнаўся, што вёскі с цікавай назвай "Карандашы" (дарэчы як і "Мышкі" на мяжы з Полаччынай) ўжо не існуе. Шкада, добры б быў "экзэмпляр" .

Новы мост праз Зах. Дзвіну заслугоўвае каб яго паказаць. Гледзячы на гэтыя тонны бетону, і не ўяўляеш колькі грошыкаў там "убагана". Велічная пабудова, канешне!


Верхнядзвінскі раён.
Вырашылі спачатку наведаць Сар'ю, а ўжо потым, што паспеем па дарозе на Полацк.
Выглядам храма-прыгажуна, зразумела не здзівіш, таму проста - стан на 31.07.2015 г.













На краі пасёлка - новы храм, напэўна каталіцкі.


На пад'ездзе да Верхнядзвінска - прыгожая царква Святой Ефрасінні Полацкай ў Бароўцы.







Верхнядзвінск даволі спадабаўся сваімі старымі дамкамі, што сустрэліся праездам па галоўнай вуліцы. (Напэўна галоўной, я так вырашыў)











Царква Святога Мікалая,


што адчыніла свае дзверы 22 мая 1819 года.


Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі,


які па шыльдзе - 1809 года пабудовы.



Прыгожыя гарадзкія скульптуры, дзякуючы ўжо вядомаму брэнду Верхнядзвінскага масласырзавода.


Адзін з двух блізнят - Ян Сырароб :) .




А ўсё мелькам і мелькам... . І не заўважылі калі выехалі на полацкі напрамак.
Як нехта падпісаў падобны здымак на Panoramio/com: "У кожнага - свае жыгулі... ". :)


Ня ведаю, ці то моц скульптуры, ці час дня такі быў,


але бацян не вытрымаў такога ціску.


Усё гэта - праездам праз сучасную беларускую вёску(-аграгарадок).


Казуліна.
Рэшткі панскай сядзібы.
Ці то канюшня, ці то кароўнік (?) - гаспадарчая пабудова, карацей кажучы.






Фрагменты парку


і старых сажалак. Нейкі дзед на плоце рыбу вудзіў, яшчэ не зусім зараслі.


Ад сядзібнага дому застаўся толькі падмурак. Але правільна будзе казаць - падмурак дома кіроўцы гаспадаркай, бо сам пан жыў у Юсціянаве. Адшукаць яго з-за зараслеў было немагчыма; ды й далейшыя гаспадарчыя пабудовы ці савецкія, ці не, засталіся не агледжаннымі; не дайшоў з-за быльнёга.
На выездзе - прывітанне з савецкага мінулага ў нечыім агародзе.


Валынцы.
Барыса-Глебская царква ў старым яўрэйскім доме.












Маладая мама з калыскай на пытанне, ці даўна тут стала царква, вельмі здзівілася:
- Вы што, она всегда здесь была!

Зразумеў, можна больш і не пытацца; але ж:
- А мо яшчэ старыя дамы ёсць?

Пасля паўзы:
- Был наверху, по улице, дом из такого же красного кирпича, но недавно снесли его.
- Ясна, спасіба!

Магчыма, гаворка пра той, што на ГБ памечаны "шараговай забудовай". Не паехаў шукаць тое месца, час падціскаў. Затое на выездзе (уездзе) - вось такая пякарня, як сказаў малады чалавек, што поркаўся з машынай у дворы. Зноў жа, баюся памыліцца, магчыма і тут пасляваенная будоўля, падказкі будуць ;) ?


Недзе на мяжы з Полацкім раёнам я зрабіў апошні здымак па гэтай тэме.


Дзякую ўсім за ўвагу, прабачце за нудодства :) .


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (11 Sep 2015, Fri, 23:43), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2573
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2015, Tue, 23:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Зноў жа, баюся памыліцца, магчыма і тут пасляваенная будоўля, падказкі будуць Wink ?


Гэты дом складана датаваць, ён можа быць як 30-х, так і пачатку 50-х. Ваконныя празоры так пачалі мураваць на пачатку ХХ ст. і доўжылась гэтае да 60-х,з іх масавай вытворчасцю бетонных бэлек. Цэгла таксама можа быць як даваенная так і пасляваенная. Карнізік даволі просценькі, без любімых цагляным мадэрнам сухарыкаў, таму будынак верагодней за ўсё пасля 1917 г. Ну вось і разбежка ў 30 год ад 20-х да 50-х.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1021
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2015, Tue, 23:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха, дзякую! Вядома, яно не прынцыпова, але цікава.
Бэлька над дзвярыма - драўляная (наблізіў другое фота):





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2573
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 09 Sep 2015, Wed, 11:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Бэлька над дзвярыма - драўляная (наблізіў другое фота):


Прычым гэтане проста касяк, а сапраўды ўмураваная драўляная бэлька. Вокны вельмі жудасна зроблены
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 11 Sep 2015, Fri, 13:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Клас!!! Думаю, гэта самая цікавая справаздача за апошнія месяцы!... Як заўседы, дзякуй!

З.Ы. Выдатныя здымкі, калі не сакрэт, на што здымалі?

Лёха писал(а):
Гэты дом складана датаваць...

Сапрауды...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1021
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 11 Sep 2015, Fri, 23:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Михаил, дзякуй вялікі!
Фотаапарат - Сонька А57, ўжо 3 гадочкі, пакуль не падводзіў. Тут больш пытанне апрацоўкі; апошні час ёсць "грэх" згушчаць фарбы, як у кожнага мастака - пошук стыля Rolling Eyes .
З гэтым будынкам згодны, што неадмыслова вызначыць даўніну. Ужо так шчыльна ня помню, здаецца той малец, "што поркаўся ля машыны", сцвярджальна казаў пра даваенны ўзрост. Але "здаецца"... . Я вось потым падумаў, калі гэта была пякарня, то павінен быць высокі комін. Па крайняй меры ў тых, што будаваліся пры Саюзе так было. Мо і яшчэ было якое прызначэнне, бо перабудаванне добра бачна: дзе цяпер вокны, ранней былі дзверы, і наадварот, цяперашннія дзверы зроблены на месцы вузкага праёма (мабыць аконнага). Будзе бачна, я даехаў і яшчэ хто-небудзь "пападзецца" :).

Гэты куток шчэ можна аблазіць, адны могілкі для аматара чаго каштуюць -

http://www.panoramio.com/photo/90389944?source=wapi&referrer=kh.google.com



Раз ужо звярнуўся да тэмы, то дадам, што пачуў на днях пра Асінагародскую царкву.
Александр Dehty писал(а):

Узніклі пачуцці, што не заўжды тут было праваслаўнае месца.



Трапіў да мяне хлопчык з той вёскі, то на мае ўдакладненні і паведаміў:

- у час апошняга рамонта на страсе знойдзены розныя даты-адзнакі (на бэльках і інш.), застаўленныя ад папярэдніх работ. Таму пэўна даты і адрозніваюцца на сучасных шыльдах;
- ранней на гэтым месцы стаяла уніяцкая царква, і невыключна, што сучасны будынак таксама быў "перахрышчаны" ў праваслаўную царкву. Продкі таго далмана як-раз былі святарамі ў той, уніяцкай царкве. Я так разумею, што камяніца-званіца і ёсць - нашчадак той эпохі.

Больш спытаць не паспеў, шкада, канешне.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы