Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 04 Nov 2014, Tue, 22:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Частка VI Мюнхен. Заключны эпізод Баварскага падарожжа.
Вандроўка па Баварыі была ў сакавіку, аднак ўражаннямі пра яе я дзяліўся аж да ліпеня і зараз, пасля невялікага "прыбалтыйскага" перапынку, пасля таго, як адгрымела вядомае на ўвесь свет свята піва "Актобэрфэст", прыйшоў час завяршыць гэтую тэму.
Пакуль я рыхтаваў іншыя рэпартажы, катаўся па Прыбалтыцы і проста ленаваўся, флэшка з фотаздымкамі Мюнхена ляжала на падваконніку пад прамымі прамянямі летняга сонца... даруйце калі ласка, але здымкі "выгарэлі".
Ужо з раніцы 5 дня адчувалася, што падарожжа падыходзіць да свайго канца, таму настрой быў ня айс ... Мы пагрузіліся ў "родны" аўтобус і выехалі ў апошні горад. Доўга ехаць да яго не давялося, аднак нас доўга "каталі" па ім і пасля двухгадзіннай аўтобуснай экскурсіі, дазволілі-такі выйсці з аўтобуса. Экскурсавод, хутка нешта лапоча, бегма, правёў нас па некаторых вулачках цэнтра…
… завёў на двор старой рэзідэнцыі Вітэльсбахаў...
... і пакінуў на Марыенплацы, дазволіўшы, нарэшце, пабадзяцца па горадзе самастойна.
Узначальвае гэтую плошчу новая ратуша, пабудаваная ў XIX - пачатку ХХ ст.
З усходняга боку плошчы працягвае старэць старая ратуша, пабудаваная ў XIV стагоддзі.
Ад Марыенплаца мы накіраваліся на захад.
Першае, што мы сустрэлі - царква св. Міхаіла XVI ст. У гэтым храме размешчана пахавальня, дзе спачываюць многія каралі Баварыі, у тым ліку і "казачны кароль", пра замкі якога я распавядаў раней.
Справа відаць дзве вежы сабора св. Багародзіцы (Фрауэнкірхы) - сімвала Мюнхена.
Здзівіла тое, што многія храмы Баварыі ўпрыгожаны цыбуляпадобнымі купаламі. Цікава, чаму так? Бо для каталіцкай і лютэранскай архітэктуры больш характэрны высокія гатычныя шпілі і мудрагелістыя барачныя заканчэння.
Выйшлі на Карлсплац
Будынак акруговага суда.
Асабнякі недалёка.
Адсюль мы пайшлі на Адэансплац паўз Фрауэнкірху. Сфатаграфаваць цалкам у мяне яе не атрымлівалася, а кавалкамі не хацелася, таму, на жаль, перадаць для вас ўсю моц гэтага храма я не магу.
У ансамбль Адэансплац ўваходзіць Фэльдхернхалле ("Зала баварскіх палкаводцаў").
І Театінэркірха XVII ст.
Побач з Адэансплацам месціцца Хофгартэн - парк у цэнтры горада, які быў закладзены яшчэ ў пачатку XVII стагоддзя.
Галоўным фасадам на яго выходзіць новы палац - частка комплексу рэзідэнцыі Вітэльсбахаў. Вельмі аскетычны і суровы на мой погляд будынак, больш падобны на будынкі, якія будаваліся ў Нямеччыне ў 1940-х ...
Пабадзяліся яшчэ крыху па парку і пайшлі на Максіміліянплац, названы так у гонар першага манарха Баварыі - Максіміліяна Ёзэфа. Зразумела, што на плошчы першага караля, названай у гонар першага караля, будзе ўсталяваны помнік першаму каралю, і не істотна, што ззаду помніка - нацыянальны тэатр, у якім ставілі свае творы Вагнер і Штраўс, праўда, сам тэатр быў пабудаваны па даручэнні усё таго ж Макса ...
Максіміліянплац размешчаны недалёка ад старой ратушы, а побач з ратушай знаходзіцца царква святога Духа XVI стагоддзя.
У яе падножжа ўжо некалькі стагоддзяў бушуе і пералічвае грошы рынак. Калі мы праходзілі паўз, там так пахнула трускаўкай за 2,5 еўра (гэта ў сакавіку-то), што мы не выстаялі і купілі кантэйнер.
Больш безгустоўных ягадаў за сваё жыццё я не еў ... Наогул, мы іх толькі паспрабавалі і адразу выкінулі ...
Напрыканцы, пакажу вам цікавы размаляваны домік ...
Мюнхен - вялікі горад з адпаведны атмасферай, большасць будынкаў у цэнтры - псеўдагістарычныя рэканструкцыя, прычым на сучасны манер.
Менавіта таму я выдумаў гісторыю з "выгарэлымі" здымкамі - каб хоць крыху надаць гэтаму шклу і бетону больш "пацёрты" выгляд.
Шмат людзей, машын, усе спяшаюцца і мітусяцца - не ў маім гусце. Па гэтай нагоды ён не выклікаў захаплення, хоць сам па сабе горад не дрэнны.
Мне вельмі спадабалася Баварыя наогул - гэта менавіта тое, што я жадаў убачыць у ЕЗ у першую чаргу. Маленькія мястэчкі Бамберг і Ротенбург выклікалі шквал эмоцый, ад якіх я ўпадаў у эйфарыю. У іх, куды не паглядзі - маляўнічыя абвітыя плюшчом сярэднявечныя домікі ўтвараюць цесныя вулачкі, вежы старых храмаў стагоддзямі нясуць сваю варту, а брукаваныя дарогі, напэўна, памятаюць адбіткі ног дзесяткаў пакаленняў. Не пакінулі абыякавымі і зімовыя Альпы - гэтыя заснежаныя вяршыні немагчыма забыць.
За ўсю вандроўку я ні разу не расчараваўся і думаю, што гэта было лепшым варыянтам пазнаёміцца з гэтым культурным рэгіёнам.
http://ales-matsesha.livejournal.com/7857.html
Последний раз редактировалось: alexBel (11 Mar 2015, Wed, 19:12), всего редактировалось 2 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 04 Nov 2014, Tue, 23:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Трэба будзе сваю флэшку палажыць на падваконнiк... :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Владислав Ф.

Зарегистрирован: 07.01.2012 Сообщения: 2272 Откуда: Минск
|
Добавлено: 05 Nov 2014, Wed, 8:48 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | большасць будынкаў у цэнтры - псеўдагістарычныя рэканструкцыя, прычым на сучасны манер. |
Так, в принципе, по всей Германии - альдштаты по большей части являются послевоенными новоделами, аттракционами для туристов.
А вообще сами немцы считают Баварию самой дорогой землей, а Мюнхен - самым дорогим городом.
А если будет желание и возможность - попробуйте круиз по Рейну. Кораблик стал в очередном городке - идете пробовать местные вина. Вина вкусные, цены доступные. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алемания
Зарегистрирован: 09.01.2015 Сообщения: 311 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Feb 2015, Thu, 23:43 Заголовок сообщения: |
|
|
---
Последний раз редактировалось: Алемания (18 Mar 2015, Wed, 14:51), всего редактировалось 2 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алемания
Зарегистрирован: 09.01.2015 Сообщения: 311 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Feb 2015, Thu, 23:48 Заголовок сообщения: |
|
|
---
Последний раз редактировалось: Алемания (18 Mar 2015, Wed, 14:50), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 10 Mar 2015, Tue, 23:22 Заголовок сообщения: |
|
|
Нас на мост не пустили, как видно, тогда еще было скользко, но мы пробрались и делали снимки на пол пути
Алемания писал(а): | Там снимать можно, мы ничего не нарушали! Честное слово! |
)))
Алемания писал(а): | Замок строился в конце 19 в., в нем сразу запроектированы были паровое отопление и иные удобства и был телефон, так что он и не должен производить впечатление старинного |
но в это время был популярен модерн и даже перила на лестницах изготавливались с особым изыском, но в Нойшванштайне я обнаружил обычные металлические трубы. такие же, которые устанавливают на пандусах, а плитка под ногами не имела даже намека на изысканность... это просто квадратный кусок кафеля, которым у нас выстилают полы внутри помещений, обычная такая серая квадратная плитка. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алемания
Зарегистрирован: 09.01.2015 Сообщения: 311 Откуда: Минск
|
Добавлено: 10 Mar 2015, Tue, 23:35 Заголовок сообщения: |
|
|
---
Последний раз редактировалось: Алемания (18 Mar 2015, Wed, 14:50), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 11 Mar 2015, Wed, 19:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Алемания писал(а): | , видимо, использовали материалы подешевле. |
именно об этом и шла речь...
замок с претензией на средневековый облик при ближнем рассмотрении - частично дешевая подделка... (частично потому, что наравне с дешевым материалом некоторых комнат соседствуют комнаты с дорогой роскошной мебелью и расписными потолками. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Ласточка
Зарегистрирован: 08.12.2014 Сообщения: 12 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 31 May 2015, Sun, 21:48 Заголовок сообщения: |
|
|
а в немецком метро не катались?)
в частности в Нюрнберге?) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 27 Jun 2015, Sat, 21:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Ласточка писал(а): | а в немецком метро не катались?)
в частности в Нюрнберге?) |
а в Нюрнберге есть метро?  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|