Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 May 2021, Sat, 15:18 Заголовок сообщения: Лоеўскi лазурны бераг |
|
|
У пачатку траўня было вялiкае падарожжа па Палессю, можа што-небудзь атрымаецца i напiсаць.
А пакуль буду дадаваць здымкi, каб не забыцца чаго.
Фота зроблены 6 траўня 2021.
I, да. Лоеў спадабаўся ды прыемна здзiвiў.
Калi рухацца з боку Брагiна праз увесь горад, якi зрабiў уражанне дагледжанага, зялёнага, дыхаючага, то праз некалькi кiламетраў робiм прыпынак на плошчы, якая нагадвае плошчу Перамогi ў Мiнску.
Таксама тут знайшлi й кавярню, дзе можна было адпачыць ды пакахацца вiдамi цэнтральнай плошчы Лоева.
Зрэшты, гэта адзiная кавярня, якая сустрэлася нам ад самага Пiнску!
Гэта к размове пра развiццё турызму й малога бiзнеса ў Беларусi...
Капучына з макачына былi смачныя.
Пайшлi на набярэжную.
Вось i жылы дом 19-га стагоддзя.
Зараз тут нейкiя мастацкiя дзiцячыя ўстановы ды яшчэ нешта.
А вось i Дняпро.
Пасярод яго iдзе мяжа з Украiнай.
Недзе там лязгаюць гусенiцамi НАТАўскiя танкi.
З гэтага балкончыка, можа i вiдаць.
Дарэчы, як ён вам?
Хацелi б мець такi?
Ну не Лоеў, а нейкi Лазурны бераг.
Далей iдзем на Аллею Героев.
I бачым, што лязгаюць танкi зусiм ня з таго боку Дняпра.
Свежапафарбаваныя, можа i паедуць яшчэ.
Ну, пяць, да дня Перамогi падрыхтавалiся.
Лайк.
Над Дняпром стаiць цi то альтанка, цi то ратонда, цi то помнiк.
Адлiта з метала.
Тут i iльвы, i кветкi, i сымбалi нейкiя.
А наверсе крыж.
Што тут трэба рабiць, я не зразумеў.
Зазiрнем яшчэ ў адно месца.
Дняпро разлiўся, кажуць, ужо гадоў 20 такога не было тут.
Паром таксама затапiла.
Узровень вады вышэйшы амаль на два метры.
З Лоева на той бераг можна трапiць толькi праз паром.
А гэта паромшчык.
Пасля працы паплыў на той бераг.
Жыве там.
Ну й напрыканцы адзiн з двух беларускiх Марсаў.
Усiм прыемных падарожжаў!
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ВалероС

Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1871 Откуда: ГРОДНО
|
Добавлено: 15 May 2021, Sat, 21:03 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС
О-о, привет!
Где пропадал 4 года?! Неужто из-за "крамолы" вынудили поменять локализацию? ))) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 15 May 2021, Sat, 22:45 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС, вiтаю! Прыемна чуць, прыемна бачыць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 May 2021, Sun, 11:38 Заголовок сообщения: |
|
|
ВалероС
Прывітанне.
Што за "крамола"?
Я тут, у Беларусі, на гэтым "клочке земли", нікуды не з'ехаў.
Не дачакаецеся, як кажуць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 May 2021, Sun, 11:38 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska
kalilaska писал(а): | Прыемна чуць, прыемна бачыць |
То ўзаемна! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 26 May 2021, Wed, 15:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Zmicier писал(а): | Лоёў - зачот! |
Зачотны такi зачот)))
Zmicier писал(а): | няўжо яшчэ на саабе? |
Вось тут не зачот.
Ужо два гады на Аўдзi, але СААБ назаўсёды ў маiм сэрцы  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|