Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 10 Jul 2020, Fri, 1:38 Заголовок сообщения: Маладзечанскі раён. Тры дні пакуль ішло ЦТ |
|
|
Каб паступіць у ВНУ трэба здаваць ЦТ. Адвозіш дзіцё ў месца правядзення такіх іспытаў і прыкладна праз тры гадзіны забірай назад. Вось гэты час я і вырашыў пакруціцца вакол Маладзечна, дзе здаюць ЦТ выпускнікі з суседніх раёнаў.
Дзень першы ("русский язык")
Насілава, лічы - Маладзечна, размяжоўвае іх толькі чыгунка.
Пра былы фальварак у Баярах напісаў адразу ж.
Лешна, нібы той Лешы, пакруцілі мяне кругамі і... паехаў далей, бо ўсё настолькі заросшы і травой, і параслямі, што не летам там шукаць славутасці. У выніку - крыніца "Лешна" і ўсё на той дзень.
Дзень другі (біялогія)
Паміж Палянамі і Клапачамі на старых мапах заўважыў капліцу і нешта на сучасных спадарожнікавых. Па факту - навабуд на могілках, а старая струпехла сама недзе прыкладна ў 1960-ых.
Адтуль жа трапляеш да крыжа, што паміж Зоранькай і Палачанамі.
Нехта пісаў, што ліпы няма - усё там на месцы, нават знак ахоўны з'явіўся.
Палачаны
А тут - проста спрытны гаспадар.
Вы бачыце з дарогі чыгуначную пампоўню?
А яна ёсць :)
Калі будавалі чыгунку ў свой час, за прывезеную зямлю плацілі грошы. Хто як мог так і дастаўляў, бабы нават у падале прыносілі.
Слаўныя калоны ў гэтым доме, падобныя бачыў на міжваенных пабудовах за польскім часам. Ды і сам домік падобны на закапанскі стыль (мо якая леснічоўка была, ці староства).
Беразінскае
Руіна, але выразная - торфа-брыкетны завод 1959 г.
Гэтай чыгуначнай казармы таксама няма на Глобусе. Здзіўляюся, што яна яшчэ існуе (чыгунка добра "падчысцілася" за апошнія гады).
"Памятник садово-паркового искусства XVIII века, часть лесопаркового массива, заложенного на месте старой усадьбы в 1953 г. Общая площадь 15,8 га"
Новы касцёл
Гарадзілава (прыемна здзівіў плаўны пераход з Беразінскага)
Ці старая брама, ці новая - няхай будзе на здымку.
А гэта на могілках варыянт помніка ахвярам Другой сусветнай вайны. Мне спадабаўся помнічак (нечым нагадаў Асін-Гарадок). І фаміліі мясцовыя цікава прачытаць, "так мовіць" параўнаць.
Салтаны
Малым мінчукам, што не ўдалося "адмазацца" ад вясковых вакацыяў, прыходзіцца адпачываць без мабільнікаў і самім прыдумляць гульні :) .
Від на Гарадзілава ад вятрака
Дзень трэці (хімія)
Лебедзева
Царква ў адзін праект з вілейскім Даўгінавым.
"Trakt Napoleonski"
Вяжуці, месца могілкавай капліцы
Заскавічы
У парушэнні назвы тэмы дарога далей перасякла мяжу са Смаргонскім раёнам. Карацей - Залессе і побач.
Збераглася і яшчэ адна чыгуначная пампоўня (праўда аблепленая пазнейшай архітэктурай). Сучасны гаспадар сустрэўся па дарозе, пацвердзіў "царскую" прыналежнасць і параіў не вылазіць з машыны, бо... "сабака там не прывязаная". Таму, прабачце за якасць :)
Побач на р.Кужэц на старых мапах быў млын, але цяпер толькі рэшткі грэблі :( .
І Залессе напрыканцы.
Часу ўжо было каля 13:00, патрэбна забіраць дзіця з апошняга, трэцяга іспыта.
Вось прыкладна так можна праехацца па Маладзечанскаму раёну у часавых межах пад тры гадзіны.
ЦТ скончылася, чакаем вынікаў :) .
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (14 Jul 2020, Tue, 2:08), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 11 Jul 2020, Sat, 22:48 Заголовок сообщения: |
|
|
Сталёвыя нервы. Я б на нішто сышоў, седзячы пад дзьвярмі аўдыторыі.
Баюся памыліцца, але, здаецца, касьцёл у Беразінскім распісваў Алесь Пушкін. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 11 Jul 2020, Sat, 23:19 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Сталёвыя нервы. Я б на нішто сышоў, седзячы пад дзьвярмі аўдыторыі. |
23 гады стажу раённага хірурга
В59 писал(а): | Баюся памыліцца, але, здаецца, касьцёл у Беразінскім распісваў Алесь Пушкін. |
Менавіта так. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 12 Jul 2020, Sun, 22:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | 23 гады стажу раённага хірурга |
Як казаў адзін вопытны раённы хірург свайму маладому калегу: "Ну што ж, для першага раза аперацыя прайшла паспяхова. Толькі наступным разам не хвалюйцеся і не цісьніце так моцна на скальпель, бо ўвесь стол падрапалі". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 12 Jul 2020, Sun, 22:40 Заголовок сообщения: |
|
|
В59, , напэўна таму я на "ГБ" і завісаю, каб бачыць "сталы", што зберагліся ;) . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Корица

Зарегистрирован: 05.02.2014 Сообщения: 415 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Jul 2020, Tue, 13:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Чудесные мини-покатушки. Залесье с каждым годом хорошеет.
Александр Dehty писал(а): | 23 гады стажу раённага хірурга  |
Не по стопам ли отца решила пойти дочь? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Valery Zeliazei

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1515
|
Добавлено: 21 Jul 2020, Tue, 19:14 Заголовок сообщения: |
|
|
А почему Беница в стороне осталась? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 21 Jul 2020, Tue, 22:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Корица писал(а): | Чудесные мини-покатушки. Залесье с каждым годом хорошеет.
...
Не по стопам ли отца решила пойти дочь? |
Дзякую, Насця. Сапраўды спадабалася - прыемныя і змястоўныя мясціны ("пад ачмуральны пах ліпы").
А дачка - не, не па бацьку, іншы прыклад паспрыяў :) .
Valery Zeliazei писал(а): | А почему Беница в стороне осталась? |
Абсалютна згодны, што быць у тым баку і не пабачыць Беніцу - грэх! Проста ў Залессі раней не былі, а Беніцу лічы кожны год праведваем. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Корица

Зарегистрирован: 05.02.2014 Сообщения: 415 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Jul 2020, Thu, 17:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): |
А дачка - не, не па бацьку, іншы прыклад паспрыяў :) . |
Это биология с химией навели меня на это предположение :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Корица

Зарегистрирован: 05.02.2014 Сообщения: 415 Откуда: Минск
|
Добавлено: 07 Sep 2020, Mon, 23:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | Гэтай чыгуначнай казармы таксама няма на Глобусе. Здзіўляюся, што яна яшчэ існуе (чыгунка добра "падчысцілася" за апошнія гады) |
Тоже обратила внимание на эту постройку. Возможно это дом железнодорожного обходчика. Кстати не так и мало их осталось. Частенько в прошлом году их видела из окна, катаясь по железке во все четыре стороны.
А, как там доча? Поступила? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|