Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 12 Jul 2020, Sun, 1:02 Заголовок сообщения: Докшыцкі раён (ліпень 2020 г.) |
|
|
04.07.2020 г.
ВаўкалатЫ
05.07.2020 г.
Ліпск і недзе пры дарозе ля Пустаселля суадносна Бягомльскай зоне - партызанская тэма.
Праўда ў Ліпску пытаўся камень са слядком Багародзіцы, на што мясцовыя сабраліся сходам і пацвердзілі, што ведаюць пра такі. "Але лесавозы яго перавярнулі, лепей ты на крыніцу ў лесе едзь."
07.07.2020 г.
Лапуты, новая капліцка
Таргуны
Цитата: | Сейчас церквушку, в которой по-прежнему отправляют службу, уже окружают новые стены. Расстояние от них до старых стен составляет хороший метр. Храм не только станет больше по площади, но и изменит свой внешний вид.
http://www.dokshicy.info/news/id_post.php?id=321 (2011 г.) |
Сценка, на скрыжаванні.
Без подпісу
Рачныя вёска, не Засценак-Рачныя!
Тумілавічы
Несцераўшчына
Бірулі
Там жа - возера Медзазол,
курганныя могілкі (я натрапіў на №2),
могілкі ахвяр 1944 г.,
магіла паўстанцаў 1863 г.
Потым вёска Атрубок
і шыкоўны мост праз Бярэзіну
Варочаемся ў Беразіно, каб пашукаць пластыкавую абарону рухавіку, што згубіў недзе ў той раз. Дадаткова губляю крышку ад аб'ектыва ( ) і ўпэўненым голасам пытаюся мясцовага мужыка:
- Тут сапраўды жыдоўскія могілкі?
- Ну да.
- А толькі з гэтага краю, ці ўвесь гэты лясочак, бо заросшы - нічога не бачна?
- Увесь (лясочак).
- А мо, што засталося ад былых вашых цэркваў, хоць падмурак які, ці месца?
- Не, гэтага нічога ўжо даўна німа.
- То дзякуй вялікі!
Камайск
І напрыканцы, каб не надакучыць - Рашкаўка
Панскі парк нешта сабой уяўляе
і нават вартаўнік маецца :)
P.S. Напэўна пазней з'езджу яшчэ ў пару месцаў. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Jul 2020, Sun, 4:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | магіла паўстанцаў 1863 г. |
Ці ёсць каардынаты? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Jul 2020, Sun, 4:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | шыкоўны мост праз Бярэзіну |
Здаецца, гэта паміж Беразіно і Атрубком? 31 год таму хадзіў там пехам. )) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 14 Jul 2020, Tue, 2:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Цішыня нейкая на "Глобусе"... .
Ну то я - апошні тыдзень у водпуску, хутка змоўкну. Як і абяцаў, сёння прыйшлося з'ездзіць у Докшыцы, таму не прамінуў "пару месцаў".
Фальварак Янова, запазычана з радзімы.орг і яно таго каштуе.
Сядзібны дом быў шыкоўны, калі судзіць па памерам падмурку.
Парк, я так разумею быў асобна, а гэта - алея пры сядзібе.
Капліца адмыслова з 1990-ых (упершыню бачу, каб рукі Хрыста былі прыкручаны балтамі з гайкамі), але - пад 3,5 метра і выгляд мае даволі велічны (хоць і занядбаны).
Напэўна былая альтанка
і сажалка,
рэшткі бруку.
Агульны від на парк (злева) і месца сядзібнага дому (справа).
Парк таксама быў не скупы:
І ўсё гэта - пад ачмуральныы пах ліпы!!!
Пералоі
Старую капліцу выкрэсліваем
Лапліна, у вёсцы
Са слупамі - "грэх" фатаграфаваць, таму - так.
Усё гэта я к таму, што варганскія капліцы 1989 г. цяпер стаяць на месцы свайго прызначэння, на могілках у Лапліне ( https://orda.of.by/.map/?55.047984,27.670862&m=gm/18,visicom/11,e/13,wig/13 ). Той майстра, што рабіў з камянём (пасля сталінскіх "гулагаў"), пры жыцці зрабіў сабе і жонцы гэтыя надгробкі.
1990 (жоран?)
А гэта лічы - суседняя вёска, але ўжо Глыбоцкі р-н, Сарокі, мо не зашкодзіць адзначыць апошнія змены, нібы навабуд.
P.S. Пакуль пісаў і хадзіў перакурыць, заўважыў і успомніў, што гэтыя дні можна назіраць камету з 2 да 6 гадзін начы. Напрамак - поўнач-паўночны захад. Раю тым, хто"сава" :)
P.P.S. Здымак зроблены з дапамогай швабры, замест штаціву, з вытрымкай у паўхвіліны.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 25 Jul 2020, Sat, 4:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Варочаемся ў Беразіно, каб пашукаць пластыкавую абарону рухавіку, што згубіў недзе ў той раз. Дадаткова губляю крышку ад аб'ектыва ( ) і ўпэўненым голасам пытаюся мясцовага мужыка:
- Тут сапраўды жыдоўскія могілкі?
- Ну да.
- А толькі з гэтага краю, ці ўвесь гэты лясочак, бо заросшы - нічога не бачна?
- Увесь (лясочак). |
Прыйшлі звесткі, што гэта ўсё ж хрысціянскія могілкі. І крыжы ёсць.
Ні дадзеных аб мясцовых габрэях, ні мацэваў не знайшлі.
Здаецца, што на мапе https://orda.of.by/.map/?54.905379,28.188636&m=1v/15 памылка, на астатніх мапах крыжык. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 25 Jul 2020, Sat, 10:36 Заголовок сообщения: |
|
|
Бедныя людзі хто там зараз лазіў. Не ведаю, як завуцца тыя параслі, але гэта блізка не малінннік. Паўнавартасны агляд магчымы пэўна толькі зімой ці вясной.
Ва ўсялякім разе, гэты бок - ужо не белае пляма на ГБ . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 28 Mar 2021, Sun, 22:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Repete:
Вяртаючыся да тэмы могілак у Беразіно Докшыцкага раёна, сёння з'ездзіў туды, пакуль яшчэ расліннасць дазваляе. Больш удала атрымалася, праўда ўсё-роўна большая палова могілак недасяжныя з-за хмызняку. Вынік - могілкі старыя хрысціянскія, магчыма каталіцкія.
Выходзіць так. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|