Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 06 Jul 2020, Mon, 0:46 Заголовок сообщения: Беразіно Докшыцкі раён |
|
|
Цитата: | У канцы XVI ст. Бярэзань атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам вялікага маёнтку, землі якога цягнуліся абапал Бярэзіны амаль на 40 км — ад вёсцы Адрубак да ўтоку ракі Сергуч (прыкладна супадалі з сучаснымі межамі Бярэзінскага запаведніка). У 1682 годзе Канстантын Уладзіслаў Пац заснаваў у мястэчку драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў.
...
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. ... У 2-й палове XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла.
Вікіпедыя |
Сёння ўпершыню ехаў той дарогай з Докшыц на Лепель.
Некалі - мястэчка, зараз сараўды - вёска вёскай (хоць і цэнтр сельсавету).
Там жа, па рацэ Бярэзіне, ідзе мяжа Бярэзінскага запаведніка.
Хто ведае пра Беларускую "ССО"?
Замест двух храмаў і кляштара зараз ёсць невялічкая цэркаўка, напэўна ў будынку былой крамы. І хоць так - добра!
Затое аж два помнікі пра падзеі 1941-1945 гг. с галаграфічнымі статуямі.
І нават ля крыжа такая ж.
Папярэдне прагледзіў маршрут па рухомай мапе і зірнуў увагу на адзіную дэталь -
Могілкі сапраўды засталіся, але настолькі зарослыя травой, што абгледзіць іх зараз можна толькі краем. Ні на адным з замшэлых камянёў я не сустрэў ні адной выявы, літары ці крыжа. Лічу, што сапраўды там месцяцца старыя (занадта старыя) жыдоўскія могілкі. Хто будзе ў тым баку іншай парой, думаю лепш дагледзіць.
P.S. Праваслаўныя могілкі не наведваў і пра магчымыя падмуркі ад былых храмаў не запытваўся (спяшаўся ды і элехтарат святкаваў нядзелю). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|