Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 30 Sep 2019, Mon, 22:01 Заголовок сообщения: Дзве загадкі з Мядзельшчыны |
|
|
Здаўна не паведамляў. Бо з пачатку году акрамя гаспадарчых крам нікуды больш і не ездзіў. Рамонт у хаце... :( .
У тую пятніцу, у свята Ўзвіжання (працаваць у свята нельга), нарэшце дазволіў сабе адпачынак. І праехаўся ў пошуках адметных валуноў па памежжу Вілейшчыны і Мядзельшчыны. І хоць культавых (так пару адметных)
камянёў не знайшлі, але цікавыя два аб'екты заўважылі, я вам скажу.
Па храналогіі:
- вёска Падбярэззе Мядзельскага раёну; ужо як праехалі, то на ўскрайку, у лесе, заблішчэў срэбрам купал. Спыніліся -
Назад у вёску не варочаліся, ды і не бачна там каго было пытацца (па афіцыйным дадзеным - 4 жыхары засталося). Запыт у Мядзельскае благачынне таксама інфармацыі не дадаў (для іх гэта капліца таксама стала адкрыццём?!), але паабяцалі дазнацца праўды. На мой розум, тут напэўна аналогія з вілейскімі Івашынавічамі і падобнымі зрубамі на могілках, дзе напрыканцы 1930-ых гг. вяскоўцы самастойна талакой збудавалі з таннага піламатэрыялу капліцу, а на WIG-аўскую мапу не трапілі. На сучасную і нават "гарбачоўскай перабудовы" не цягне з-за падмурка і дранкі пад шыферам. Рамонт быў напэўна 5-10 год таму. Спадзяюся інфармацыя з Мядзельскага благачыння дапаможа дазнацца гісторыі гэтай народнай архітэктуры.
- ля вёскі Шыманы, што ля Княгініна, на полі аказалася невядомая магіла.
Для мяне стала цікавай загадкай, бо на каталічным самаробным крыжы надпіс пра пахаванне з вайсковым ушанаваннем; побач шэры камень-надмагілле. А вось даты сталі загадкай, што вырашаю ўжо трэцці дзень. Каму напісаць афіцыйна не зусім зразумела: ці то грамадзянская магіла, ці то - вайсковае пахаванне. Па WIG-аўскай мапе ўж тады там пазначана асобнае пахаванне (дарэчы побач і яшчэ адно, праўда тады мы гэтага не ведалі). Але ж даты на надпісу (і па-руску) сведчаць, што гэта ўжо верагодна савецкі час. У маім разуменні тэкст прыкладна такі:
"ВЕЧ. ПАМЯТЬ
ВАН(С?)ОВИЧУ ???
ЗА РОДИНУ ПРОЯВИЛ ВОИНСКОЮ
ПРИСЯГУ. ПОГИБ ?? МАРТА 19?5 г.
ПОХОРОНЕН СОДАНИЕМ ВОИНСКОЙ ПОЧЕСТИ
ЧРЕС РЕКУ ?АД????С
??? Е(8?)3 С?ДА(ЧЦ?)ИСК
РОДИЛСЯ 1924 г."
P.S. Для тых, хто зацікавіцца расшыфроўкай надпісу магу скінуць іншыя поўнакадравыя здымкі на якійсці хосцінг.
P.P.S. Ці мо ў каго ёсць кніга "Памяць. Мядзельскі раён", то магчыма пашукаць фамілію Вансовіч.
- і вяртаючыся праз Княгініна, грэх было не зрабць пару кадраў ля дарогі, ды ў добрае надвор'е.
На тым пакуль - усё. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 30 Sep 2019, Mon, 23:05 Заголовок сообщения: |
|
|
Колькі год хадзіў пехатой са станцыі Ніўкі ў свае Давыдкі, і столькі цікавага прапусьціў.
Капліца ў Падбярэззі - гэта наогул маленькі цуд.
На старой польскай мапе пад Шыманамі пазначаны двое могілак. Відаць, крыж стаіць на адных зь іх, мяркуючы па камянях. Як на мой погляд, дык гэта кенатаф (сімвалічная магіла). У 45-м загінуў хлопец у Еўропе, а бацькі на памяць аб ім паставілі на могілках крыж, перапісаўшы на шыльдачку звесткі з "пахаронкі". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 01 Oct 2019, Tue, 10:21 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Колькі год хадзіў пехатой са станцыі Ніўкі ў свае Давыдкі... |
Па цяперашнім меркам напэўна гэта - непад'ёмная дыстанцыя (як раней без машын жылі?) .
А за версію з кенатафам - асобны дзякуй, бо граматна сфармулявана тое, што "круцілася ў галаве". Толькі я меркаваў пра якія-небудзь 1955 або 1965 гады, калі гінулі ў савецкай арміі дзе-небудзь далёка ў Саюзе, а беспартыйныя бацькі-беларусы аздаблялі магілу па мясцовых традыцыях. І год 1945-ы - найбольш верагодны варыянт. Застаецца толькі марыць дазнацца пра шэры надмагільны камень (без знакаў), які напэўна і пазначаны на WIG-аўскай мапе, і да металічнага крыжа адносін не мае.
GlobusBelarusi писал(а): | Вельмі падобна на 1990-я, але... усё магчыма. )) |
Катэгарычна згодны - дужа падобна на першы позірк, калі стаіш побач. Але ж гэта трэба было старацца, каб так атрымалася.  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 01 Oct 2019, Tue, 21:36 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Па цяперашнім меркам напэўна гэта - непад'ёмная дыстанцыя (як раней без машын жылі? |
Малады быў, гарачы...
Кенатафы каля цэркваў на Берасьцейшчыне. Дарэчы, шмат зь іх пастаўлена па ахвярах Другой сусветнай.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 16 Mar 2020, Mon, 17:53 Заголовок сообщения: |
|
|
Вырашыў не распачынаць новую тэму, а дадаць сюды. Бо цікавосць да гэтых мясцін з'явілася яшчэ ад таго паведамлення. Калі ўважліва глядзеў на старыя мапы, то ля Мацясоў заўважыў адзначаную капліцу(?) і нейкі квадратны контур на сучасных спадарожнікавых. Паставіў метку на Гугл-мапе і ўчора з'ехаў з трасы, каб праверыць. Чагосьці выдатнага, на жаль, не знайшоў, але рэшткі падмурку сведчуць пра сапраўды існавалую пабудову. Памерамі прыкладна 5х3 метры, стаяла ў прыгожым месцы - на высокім пагурку. Калі меркаваць па тоўстым слоі попелу, хутчэй за ўсё знішчаная пажарам.
Цэгла мураваная на вапне, а не цэменце. Маркіроўку не знайшоў (ну, хіба, лапкі птушкі хто ўгледзіць )
Запытацца не атрымалася з нагоды адсутнасці жыцця ў вёсцы.
Ад гэтых таксама нічога не даб'есся.
Але як інфармацыя, то няхай будзе ў гэтай тэме.
І руіны побач - Кавянёва. Заўжды думаў (па спадарожнікаваму выгляду), што толькі алейка дрэў і засталася ад фальварку. Але беглы агляд выхапіў таксама рэшткі падмурку "нечага".
Побач - запруда ці балацявіна, магчыма могуць быць сляды млына, ці пазначанай вінакурні. Але гэта застаўлю для іншага разу, ці іншым заўзятарам.
Прабачце за якасць фота ад мабільніка і лагатып "2019", здымкі ад учора. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 16 Mar 2020, Mon, 23:09 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): |
Кавенева некалі было гаспадарчым дваром Заблошчыны ( https://fgb.by/viewtopic.php?t=5532 ). Яно яшчэ пазначана на некаторых старых мапах, але засталіся ад яго толькі здзічэлыя прысады, руіны хаты і падмуркаў невядомага года пабудовы, ды сажалкі ад бровара. Мая прабабуля служыла тут "ахмістрыняй". Наколькі я зразумеў, гэта нешта па гаспадарчай частцы.
 |
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 16 Mar 2020, Mon, 23:10 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): |
Апошнім уладальнікам Заблошчыны быў нехта з Козелаў (Козел-Паклеўскіх). Бабуля казала: "Наш пан зваўся Казёл". Малодшая дачка яго памерла зусім маладой. Капліца-пахавальня, па расповедах, была недзе за Кавеневым, і, як звычайна, апаганеная прадстаўнікамі самага талерантнага народа на зямлі. Маці расказвала, як старэйшыя хлопцы, пасьвячы кароў, кідалі адзін у аднаго, дурэючы, доўгай дзявочай касой. Старэйшы сын пана марыў стаць ксяндзом, але сустрэў катэгарычную адмову бацькі: "Што, жабрацкага хлеба захацеў?". Узяў усё гэта моцна да галавы, і галава не вытрымала. Хадзіў потым па вёсцы ды сьпяваў малітвы... |
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 16 Mar 2020, Mon, 23:15 Заголовок сообщения: |
|
|
Добра, што каплічка знайшлася. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 17 Mar 2020, Tue, 0:00 Заголовок сообщения: |
|
|
В59, дзякуй за інфу. Узгадаў, што і чытаў ранней, але звязалася ў месца толькі цяпер, як палазіў там. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|