Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 May 2011, Sat, 1:02 Заголовок сообщения: Зембін, касцёл |
|
|
Крыніца: http://pomniki.budzma.org/news/zakonnaye-znishchennye-pomnikaw-zyembinski-kascyol-u-nyebyaspyecy
“Законнае” знішчэнне помнікаў. Зембінскі касцёл у небяспецы.
Пятніца, 20 траўня 2011 у 01:27
На жаль, апошнім часам праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, нягледзячы на ўсё большы грамадскі рэзананс, на грамадска-дзяржаўны дыялог у гэтай сферы, не знаходзяць вырашэння, хоць вырашэнне простае – дасканалае выкананне заканадаўства аб ахове помнікаў гісторыі і культуры на ўсіх узроўнях, зверху да нізу, злева і направа.
Але права правам, тэорыя тэорыяй, а практыка, рэчаіснасць, мякка кажучы засмучае. Калі Міністэрства культуры санкцыянуе знішчэнне помніка, а за прыкладам далёка хадзіць не трэба, бо зусім нядаўна, троху больш чым два месяцы таму з дазволу Мінкульта і па ўзгадненні з навукова-метадычнай рады зруйнаваны карпусы першай мінскай электрастанцыі. На фрагментах, якія цудам засталіся, амаль ужо скончаны натурныя даследаванні, і яны хутка знікнуць, каб вольна мог шчыраваць “Эліт-Эстэйт” – забудоўшчык тэрыторыі.
Міністэрства культуры – орган дзяржаўнага кіравання, які абавязаны кантраляваць выкананне Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, у тым лiку сачыць за ўтрыманнем i выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, дае па-за межамі Закона дазволы на неадпаведныя заканадаўству працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях, на знішчэнне спадчыны. А прыклад заразны. Следам і мясцовыя выканкамы пачынаюць праяўляць імпэт у гэтай справе.
Так вось і Барысаўскі райвыканкам. На падведамственай яму тэрыторыі знаходзіцца ўнікальны помнік, апошні помнік эпохі барока ў Беларусі – былы дамініканскі касцёл у в. Зембін. Будынак у складаным стане – адсутнічае дах, зруйнаваны скляпенчатыя перакрыцці. Яшчэ амаль 10 год таму стан яго не быў такім крытычным. Хто вінаваты ў яго рабурэнні? Акрамя органаў выканаўчый і распарадчай улады – ніхто. Бо менавіта іх бяздзейнасць, невыкананне элементарных нормаў заканадаўства прывялі да заняпаду ўнікальнай гістарычнай пабудовы.
А зараз Барысаўскі выканкам хоча ўвасобіць прынцып – няма помніка, няма праблемы. Праведзена быццам бы абследаванне стану помніка асобамі, якія не мелі на гэта аніякіх прававых падстаў, аніякай кваліфікацы, і вынік гатовы. Проста геніяльнае рашэнне знойдзена. Звярнуцца ў Мінкульт аб пазбаўленні касцёла статуса помніка і яго далейшым дэмантажы, а дакладней знішчэнні.
Пры гэтым толькі факт правядзення прац па абследаванню канструкцый касцёла парушае арт. 37 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” ад 09 студзеня 2006 г., які гаворыць, што работы, ў тым ліку і даследчыя, на гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца толькі з пісьмовага дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а праводзіць натурныя і архіўна-бібліяграфічныя даследаванні павінны асобы, недзеленыя правам на выкананне вышэйназваных прац, як прадугледжана арт. 40 Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гістоыі і культуры адсочвае сітуацыю і прадпрымае захады для прадухілення чарговага гвалту над нашай спадчынай. Але мы лічым неабходным, каб краіна ведала сваіх “герояў”. Таму паведамляем, што касцёл даследавалі і рэкамендавалі пазбавіць яго статуса помніка і ў далейшым зруйнаваць галоўны інжынер КУП “Інстытут “Барысаўпраект” Місіюк А.І., галоўны архітэктар Барысаўскага раёна Самцэвіч С.І., дырэктар ІСКУП “УКБ-Барысаў”) Бусел А.В. А акт так званага абследавання зацвярджаў старшыня Барысаўскага райвыканкама У.Мірановіч.
Дарэчы, заклікаем усіх нераўнадушных проста пацікавіцца прычынамі такога стаўлення да помнікаў на Барысаўшчыне. Гэта можна зрабіць накіраваўшы пісьмовы зварот па адарсу: 222120, г. Барысаў, вул. Чапаева 6, ці затэлефанаваўшы ў аддзел культуры па тэл. 8-0177-73-44-16 (загадчыца Ленкіна Ала Георгіеўна).
Антон Астаповіч |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валерій

Зарегистрирован: 19.06.2009 Сообщения: 291
|
Добавлено: 30 Aug 2011, Tue, 9:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Адзіны сакральны помнік у Беларусі, на якім як мінімум 20 апошнх гадоў жывуць сімвалічныя для гэтае краіны буслы; і менавіта чыноўнік з прозьвішчам Бусел падпісвае дакумэнт на касаваньне гэтае пабудовы.Дзікунства і паскуства.Да і астатнія спецыялістыя зь беларускімі прозьвішчамі-відаць з тамтэйтых нашчадкаў "сельскіх пролетаріев".І нават калі у барысаўскага выканкаму ці у БАТЭ эпізадычна з'яўляюцца грошы, то яны ідуць на капрэмонт таго ж будынку па Чапаева 6 як у 2007 г ,ці укладку асфальту на вул Чапаева як у 2008 г, ці на помпу з перазахаваньнем астанкаў расейскага жаўнера як у 2009 г, ці на падтрымку звычайнае спаруды у псеўдарусскім стылі у тым жа Зэмбіне як у 2011 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 03 Sep 2011, Sat, 20:03 Заголовок сообщения: |
|
|
так яго знішчаць ці не???? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 03 Sep 2011, Sat, 23:57 Заголовок сообщения: |
|
|
не дачакаюцца |
|
Вернуться к началу |
|
 |
shhhh
Зарегистрирован: 18.01.2015 Сообщения: 39 Откуда: Minsk
|
Добавлено: 06 Sep 2017, Wed, 15:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Знішчаць нічога не спатрэбіцца, скора само ўсё разваліцца(
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|