Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 08 Jun 2017, Thu, 20:40 Заголовок сообщения: (П)Маляўнічые (і не вельмі) акварэлькі з Палесся |
|
|
1. Птушкі і гнёзды
Па навуковаму гэта называецца - "хомінг"... Па-нашаму, гэта, калі сэрца прырастае да невялічкага куточка зямлі, куды цягне, цягне і цягне... Зараз мы вельмі падобныя з гэтымі бусламі з Ольпеня...
2013
2014
2017
***
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 08 Jun 2017, Thu, 21:17 Заголовок сообщения: |
|
|
2. 1863 (?)
Не ўпэўнены, што гэты крыж стаіць на магіле паўстанцаў, якія загінулі пад час бою 23 чэрвеня 1863 года. Месца было адзначана яшчэ на савецкіх картах http://orda.of.by/.map/?51.812244,26.858665&m=gm/17,kdwr/12,e/13,wig/13
Але, калі не ім, то каму?..
А непадалёк, у Месяцічах, яшчэ і сёння можна пабачыць сімвал іх апанентаў...
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 09 Jun 2017, Fri, 0:08 Заголовок сообщения: |
|
|
3. Усе мы абавязкова наведваем школу...
Можа памятаеце такі чэхаславацкі серыял? Дык вось, і нашы апошнія вандроўкі нешта неабыходзяцца без наведвання школаў. Апошні раз на Шаркаўшчыне пасыпаліся адна за адной - ля сядзібнага дома ў Ямна, Шкунцікі, Баўкалы...
Гэтым разам наша вандроўка амаль пачалася і амаль скончылася школамі.
Першая школа ў Цельшыне, прабачце, Люсіне. Дакладней і не школа, а месца той школы ў якой у 1902 годзе пачаў сваю педагагічную дзейнасць Якуб Колас, пра што яскрава напісаў у сваёй "У палесскай глушы"
Імя Коласа носіць і мясцовая школа ў якой размешчаны музей пісьменніка, а таксама мемарыяльная шыльда, што нагадвая пра падзеі 115-гадовай адлегласці.
А апошнюю школку вока выхапіла ў вёсцы Ляскавічы Янаўскага раёна. Мясцовыя жыхары падцвердзілі, што ў гэтым будынку за польскім часам месцілася школа, якая пасля ператварылася ў вучэбны камбінат.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 09 Jun 2017, Fri, 0:43 Заголовок сообщения: |
|
|
4. Каменныя гаспадары
Як вядома, глушкавіцкі граніт з'яўляецца надзейным пастаўшчыком каменных крыжоў у гэтым небагатым на камень рэгіёне. Канешне, гэта толькі жарт. Усе яны прыплылі супраць прыпяцкай плыні з Кіева, альбо самі павырасталі з зямлі. Мы спрабавалі іх знайсці ў пяці месцах. Адно месца пакуль што прытрымаю. У другое месца - Пагост, Жыткавіцкага раёна - мы ў гэты раз прыехалі занадта рана: нам параілі прыехаць заўтра, на Сёмуху, калі капліца будзе дакладна адчынена. А вось з пагосцкім земляком у вёсцы Вільча нам пашчасціла болей, бо знаходзіцца ён на мясцовых могілках, а іх, як вядома, ніхто не замыкае.
Людзі дасведчаныя адносяць яго да даволі ранніх (ХІІ-ХІІІ ст.) каменных крыжоў, бо размяшчаецца ён на кургане і ўжо амаль тысячу год прымае сваю ахвяру.
А на Сёмуху мы і сапраўды патрапілі ў капліцу. Але не ў Пагосце, а ў Хатамелі, што на Століншчыне.
І, нарэшце, у пятае месца - на адны з могілак у вёсцы Вялікія Арлы - мы заехалі адмыслова дзеля таго, каб адшукаць гэтую каменную пару.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 09 Jun 2017, Fri, 23:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Крыжы, ці правільна сказаць аздабленне крыжоў - гэта нешта! Маўчу нема ад уражання... . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Крыжы, ці правільна сказаць аздабленне крыжоў - гэта нешта! Маўчу нема ад уражання... . |
Пра крыжы дык пра крыжы...
5. Драўляныя крыжы
Перад Сёмухай крыжы ўвабралі па ўсім Палессі. Крыж ля капліцы ў буслінай сталіцы Беларусі - вёсцы Малешаў Жыткавіцкага раёна (у мінулым годзе ў ёй налічылі 52 гнязды белага бусла)
Па ўсёй Століншчыне і Піншчыне распаўсюджаны крыжы з выявамі біблейскіх герояў. Напрыклад, крыж у вёсцы Рубель
Крыж у вёсцы Хатамель
Крыж у вёсцы Беражное
Крыж у вёсцы Дубянец
Крыж у вёсцы Калоднае
Крыж у вёсцы Фёдары
Крыж у вёсцы Горнава
Крыж у вёсцы Плешчыцы
Крыж у вёсцы Кнубава
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:35 Заголовок сообщения: |
|
|
6. Помнік загінуўшым на вайне
Нейк зноў незаслужана абмінулі Цярэблічы. А затрымацца там ёсць дзеля чаго. У вёсцы працуе вядомы разбяр Іван Супрунчык. У яго нават ёсць цэлы музей у вёсцы, прысвечаны яго творчасці. Прамінулі мы і яго работу - драўляную менору ва ўрочышчы Хабішчы ля Альшанаў, дзе ў 1942 годзе былі растраляныя мясцовыя габрэі... Але помнік на выездзе з Цярэбліч абмінуць цяжка.
Выглядае не меньш шчымліва, чым помнік Настассі Купрыянавай і яе сынам... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:40 Заголовок сообщения: |
|
|
7. Паштовае адступленне
Вёска Сіняўка знаходзіцца на скрыжаванні дарог і з'яўляецца сваеасаблівай брамай да цэнтральнага Палесся. Як і падарожнікі пазамінулага стагоддзя, мы прыпыніліся ля яе паштовай станцыі.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:54 Заголовок сообщения: |
|
|
8. Новае слова ў беларускай драўлянай архітэктуры
Царква ў Бродніцы ўвабралася ў сайдынг, каб не вылучацца сярод іншых помнікаў драўлянай архітэктуры Янаўскага раёну
Але ўсё гэта адгалоскі мінулага стагоддзя, бо на Століншчыне адшукалі годны адказ перажыткам даўніны - металапрофіль!
Званіца ў Калодным
У мастацкім аздабленні званіцы вёскі Асавая
Яшчэ не так страшна, калі на даху, як у царкве ў Ніжнім Церабежкаве
І зусім цікава, як на цаглянай каплічцы ў Пагосце Жыткавіцкага раёна
Ці на на царкве ў Глінцы на той жа Століншчыне
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 0:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | 8. Новае слова ў беларускай драўлянай архітэктуры
...
адшукалі годны адказ перажыткам даўніны - металапрофіль! |
Спачатку хацеў проста пазначыць сваю рэакцыю смайлікам у жалобе. А потым вырашыў, што з іншага боку - нейкая ды самабытнасць. Ну не вучаць ў сучасных школах стылю, густу ці манерам.
+1, у сэнсе да тэмы "Крыжы прыдарожныя" ; бо вельмі адметна і яскрава! І яшчэ: ці ёсць буйнейшая выява разьбы? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Здаецца, крышачку не па адрасе... Дарэчы, пра адрасы
9. "Что в имени тебе моем..."
Рознымі там Дубаямі здзівіць сёння каго-небудзь цяжка...
А вось стагадовай праваслаўнай царквой у Дубаях здзівіць яшчэ можна
Шчыра, я не разумею фішку гэтай назвы, але, напэўна, яна камусьці вельмі падабаецца...
У назве вёскі Востраў выправілі памылку (калі прыгледзіціся, то пабычыце, што за яна)
Вёска выс сустрэне могілкавай каплічкай
Селішчам часоў неаліту
І старая брукаванка
давядзе вас да афігеннай амаль 300-гадовай драўлянай царквы
Балгары тут выглядаюць даволі сціпла...
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:22 Заголовок сообщения: |
|
|
10. Помнік антысавецкаму супраціву, пастаўлены Саветамі
Ёсць і такі ў Дубаях. Калі, канешне, уважліва прыглядзецца...
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:34 Заголовок сообщения: |
|
|
11. Зямля пад белымі крыламі...
Буслоў на Палессі шмат. А без буслоў якое ж Палессе?
Вялемічы
Нават, калі яны ствараюць нейкія праблемы для помнікаў, то ў Альманах знайшлі даволі простае выйсце
Стахава
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|