Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 27 May 2017, Sat, 21:12 Заголовок сообщения: Як мы да Мёраў не даехалі. Замалёўка ў дзвюх дзеях і трох асобах |
|
|
Пачынаю адчуваць пачынальнікам новага жанра ў... Я нават не ведаю ў чым. Ну, гэта і не так важна.
Дзея першая. Крыжовы паход.
Гэна... Значыцца так. Сабраліся мы паехаць у Мёры. Ага, горад - мара. Пасля Лёзна, канешне...
Усе самыя далёкія вандроўкі пачынаюцца з бліжэйшага прыпынку. От, значыцца, стаю я на прыпынку, чакаю электрон, замілоўваюся песняю чорнага дразда... Хацеў яе для вас сфатаграфаваць, але нічога не атрымалася. Мабыць далёка сппяваў, а зум у мяне невялічкі. Колькі да здымку не прыслухоўваўся - нічога не чуваць(((
Бавячы час за кніжкай і вандруючы на старонках недзе паміж Певекам і Горным Бадахшанам, я нейкім чынам апынуўся ў Крупках. Горад трымаў абарону, але нам удалося цішком падкрасціся да яго з тылу
Не, такая песня не па мне, таму накіраваліся мы да Бабра. Бабры, кажуць, дабры...
Але па дарозе заскачылі ў не так даўно адкрытую Мекку беларускіх вандроўнікаў. Мала хто яе зараз абмінае.
Але і Бобр таксама трымаў абарону. У 1944-ым. У баях за пераправу праз рэчку загінуў і Васіль Чабатароў. Тут ён і быў пахаваны. Яго імя носіць адна з самых ціхіх і прыгожых вулачак Мінска. Дарэчы, заўтра на Трактарным дзень адчыненых дзвярэй.
Пра Бобр апошнім часам казалі так многа, што німа чаго і дадаць...
Абчуга таксама карыстаецца асаблівай папулярнасцю. І ведаеце, я іх разумею...
Чарэя. Як ні дзіўна, тут жыццё віруе і многіх помнікаў ужо не пазнаць з часу апошняга іх наведвання.
Царква ўвабралася ў аптымістычны жоўты колер
А сінагога перамянілася так, што і не пазнаць
Не, канешне, ёсць рэчы і вечныя...
...каторыя прамінуць цяжка.
Ля белай царквы нас сустрэлі кветкі высокага першацвета. Кажуць, даволі рэдкага...
І рушылі далей па краіне блакітных азёраў
Далёка не ад'ехаліся, як патрапіўся цікавы крыж ля вёсачкі Бярозкі, пазначанай на карце як (нежил).
Мне ўжо абрыдла шукаць словы для звязкі населеных пунктаў, што трапляліся на нашым шляху, таму проста
З Божай дапагою мы даехалі да гораду N***
Які сустрэў нас цікавай інсталяцыяй на тэму сувязі мінулага і сучаснага
А таксама паставіў перад нялёгкім выбарам
Мода сэканд-хэнд, час сэканд-хэнд, жыццё-сэканд-хэнд...
Каштаны, нарэшце, запалілі свае свечкі
Не, я яшчэ не пішу эсэ ў Эссо. Мы яшчэ ў Навалукомлі
Не, у Рудніцу мы таксама заехалі. А якжа. Паглядзець на такое гатычнае хараство
Затым Кажары напоўнілі ўсе нашы мары. Не, хтосьці налічыў 20 крыжоў, хтосьці задаволіўся лічбай 18. Мне хапіла акругленага дзясятка. Не, не буду стамляць вас усімі. Дадам, што там іх можна шукаць як грыбы.
За нашымі пошукамі назірала адна з самых разумных птушак (у адрозненні ад нас). Канешне, я хацеў сфатаграфаваць для вас як крычыць крумкач. Але, калі што, вы ж памятаеце, што зум у мяне не вельмі...
Наш мікс з перадач "Клуб падарожнікаў" і "У свеце жывёл" працягваўся...
Не, навітэл выдатная штука!!! У Лепелі мы абмінулі ўсе мыслімыя і немыслімыя адметнасці, акрамя адной
А пасля заехалі паглядзець на старое замчышча ў Старым Лепелі
Для разнастайнасці, крышачку навінак з вёскі Юркаўшчына
Свірана ў Вароні не бачылі, ды і не шукалі
У Вашкове я хацеў сфатаграфаваць для вас як клякочуць буслы, але ўсё той жа зум...
Затое заскачылі на крыніцы з жалезістай, сернай і радонавай вады.
Пры жаданні, можна нават прыняць радонавую ванну нахаляву. Але ў нас часу не было. Спяшаліся ў Мёры
Нейкім ветрам нас занесла ў Вялікія Дольцы. Павяліся мы на помнік на брацкай магіле
Але зноў натрапілі на каменны крыж
Замошша апынулася такойжа прыгожай глыбінкай, як і яго назва
Жылы млын
З вельмі прыгожым і стромкім парожкам ля яго
Не меньш цікавыя могілкі ля вёскі - са старымі крыжамі, таямнічымі знакмі на помніках, і пахаваннямі - круглымі і прамакутнымі, а таксама абкладзенымі камянямі, з вялікімі валунамі ў галаве і нагах, чым нечым нагадалі мізар. Не, прабачце, тут у пары здымках не пакажаш
Тропы раскисли - дождь да распутица,
В собственных мыслях как не запутаться.
Дождь снаряжает в грусть экспедицию,
Опережает жажда события.
Са словамі...
...мы прыехалі ў Кублічы...
...дзе ў цэнтры вёскі ўсталявалі памятны валун паэту, драматургу, паўстанцу Арцёму Вярыге-Дарэўскаму, чыё імя, я веру, абавязкова калі-небудзь узгадаецца ў яскравым праэце - Глобус Беларусі ў Сібіры (ГБС)...
... а на габрэйскіх могілках цвітуць усё ж тыя першацветы...
Нейкі дзень сурка...
Не верылася, што мы ўязжалі ў Бычкі((
Дзе на музеі Васіля ўсталявалі мемарыяльную шыльду
Нейк усё сумна стала ў гэтай старонцы... І назвы, і рэшткі... І рэшткі рэштак...
А гаспадарчай будове чырвоны крыж ужо не дапаможа...
Калі пад'язжалі да Селішчаў, то зразумелі, што часу ўжо не стае і трэба нешта пускаць у расход, таму ў Селішчах абмежаваліся толькі брамай на могілках...
Шэраговачкай
Ды сядзібай. Ля якой пагаманілі крышку з мясцовымі жыхарамі
На мясцовы клуб яны паказалі, як на сядзібны дом, дзе жыла паненка
А на будынак побач, як на свіран
Далейшыя нашы мытарствы давялі нас да Матырына. Царква яшчэ трымаецца
Але глядзелі мы ў адваротны бок
Не, гэта трэба бачыць на свае вочы...
У Мураўшчыне, здаецца, нехта хацеў праверыць, наколькі глыбока крыж сядзіць у зямлі.
Зусім блізка ад яго стаіць вёска Блізніца
Затым Варонічы (ужо інтылегентна пазяхаю ў бок).
Нарэшце Двор-Хоцевічы з самай прыгожай ахоўнай шыльдачкай, што я бачыў
Жылой школкай
Нейкім будынкам з чырвонай цэглы
І паркам
І вось яна - доўгачаканая цемра... Я, канешне, хацеў сфатаграфавць для вас, як курлычуць журавы над Наўліцкім возерам, але... хрррррррррррррррррррррррр......
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 27 May 2017, Sat, 22:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Хачу ў Замошша! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 27 May 2017, Sat, 23:24 Заголовок сообщения: Re: Як мы да Мёраў не даехалі. Замалёўка ў дзвюх дзеях і трох асобах |
|
|
Новы жанр .
Валацуга писал(а): | З Божай дапагою мы даехалі да гораду N***
 |
Нечакана)
Валацуга писал(а): | Калі пад'язжалі да Селішчаў, то зразумелі, што часу ўжо не стае і трэба нешта пускаць у расход, таму ў Селішчах абмежаваліся толькі брамай на могілках...
 |
А крыжык?!
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ЛенаБу
Зарегистрирован: 14.01.2015 Сообщения: 152 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 28 May 2017, Sun, 9:45 Заголовок сообщения: |
|
|
Агароджа ў колерах трыкалора ў роднай вёскі Васіля Быкава - гэта зусім сумна. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 28 May 2017, Sun, 10:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Крыжазносны аповяд! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
givi
Зарегистрирован: 03.03.2012 Сообщения: 274 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 28 May 2017, Sun, 11:35 Заголовок сообщения: |
|
|
Выдатна! или Превосходно!? Ладно, скажу на американизированный манер - СУПЕР! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 18:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Пачынаю адчуваць пачынальнікам новага жанра ў... |
Пачатак атрымаўся :) .
Я ўсё думаю - няго за светлавы дзень магчыма:
- столькі праехаць,
- столькі раз спыніцца,
- дастаць камеру і зрабіць фота,
- заўважыць старое, выдзяліць сучаснае, звярнуць увагу на птушку і расліны,
- вытрымаць такі тэмп і... вярнуцца ... ?
Але што гэта я "думаю", валацугі яны такія, менавіта так! Дзякую за аб'ём і абшар! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:17 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Хачу ў Замошша! |
Так, і само места, і могілкі - заварожваюць... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | чыё імя, я веру, абавязкова калі-небудзь узгадаецца ў яскравым праэце - Глобус Беларусі ў Сібіры (ГБС) |
:) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:21 Заголовок сообщения: Re: Як мы да Мёраў не даехалі. Замалёўка ў дзвюх дзеях і трох асобах |
|
|
Мiхаiл L. писал(а): | Новы жанр . |
Дзякі))
Мiхаiл L. писал(а): |
Нечакана) |
Так, углядаліся - можа дзе і пабачым))
Мiхаiл L. писал(а): |
А крыжык?!
 |
Па праўдзе і забыліся на яго. Таму і пісаў калісьці, што не перашкодзіла б завесьці такую тэмку-базу, у якой можна было б збіраць аб'екты на перспектыву. Глянуў, зверыўся і зэр гут. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:23 Заголовок сообщения: |
|
|
ЛенаБу писал(а): | Агароджа ў колерах трыкалора ў роднай вёскі Васіля Быкава - гэта зусім сумна. |
Так. Нас яшчэ там крышку паганялі бычкоўскія сепаратысты... Дасць Бог часу, я вам яшчэ пра Сталіцу ў другой дзеі раскажу. Там таксама невесела((( |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:24 Заголовок сообщения: |
|
|
tam_erm писал(а): | Крыжазносны аповяд! |
Дзякі)) Нават стаміліся ад іх. На другі дзень затое не было ніводнага.. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:26 Заголовок сообщения: |
|
|
givi писал(а): | Выдатна! или Превосходно!? Ладно, скажу на американизированный манер - СУПЕР! |
Адзіная фраза са швейцарскага, якую я ведаю - ай донт спік інгліш)))
Але вы, як заўжды, жартуеце ;) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Валацуга писал(а): | Пачынаю адчуваць пачынальнікам новага жанра ў... |
Пачатак атрымаўся :) .
Я ўсё думаю - няго за светлавы дзень магчыма:
- столькі праехаць,
- столькі раз спыніцца,
- дастаць камеру і зрабіць фота,
- заўважыць старое, выдзяліць сучаснае, звярнуць увагу на птушку і расліны,
- вытрымаць такі тэмп і... вярнуцца ... ?
Але што гэта я "думаю", валацугі яны такія, менавіта так! Дзякую за аб'ём і абшар! |
Праехалі, як ні дзіўна, не так і многа. Здаецца за два дні - каля 600 кіламетраў, калі не памыляюся, бо я за гэтым не сачу. Адзін з самых нізкіх паказчыкаў у такім гурце. Спыняўся кожны з нас па рознаму. У мяне вышла за 2 дні - 71 раз. Дастаць мыльніцу на сам рэч нецяжка))) Птушкі і расліны самі лезуць у вочы, бо вясна ж нарэшці))) Тэмп сапраўды не надта высокі - бо да Мёраў мы так і не даехалі)))
А яшчэ мы з асалодай паабедалі на беразе вадасховішча ў Навалукомлі, больш за гадзіну пешкам бадзяліся ў наваколлях Замошша, гулялі па Навалукомлі, размаўлялі з мясцовымі жыхарамі і рабілі шмат якіх цікавых рэчаў))) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 21:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Нас яшчэ там крышку паганялі бычкоўскія сепаратысты... |
? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|