Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 30 Dec 2016, Fri, 12:58 Заголовок сообщения: Мой сціплы 2016-ты (А.М.Dehty) |
|
|
Краінаў - 0
Гарадоў новых - 0
На "Глобус Беларусі" дададзена:
-аб'екты новыя - 22
-здымкі сучасныя - 188
-здымкі старыя - 118
Зірнуў я на Лайтрум - 2009 здымкаў за год. І што я, думаю тут, па мястэчку, мог наздымаць? Перагледзіў, атрымалася прыкладна так:
ужо 2.01.16 г. быў у дарозе і з фотаапаратам. Першага не атрымалася, бо дзяжурыў суткі пасля навагодняй начы. Хто ведае, той зразумее :) .
Дарогай за год пакатаўся рознай:
недзе і спешваўся,
недзе і ссоўваўся (да вытокі крыніц),
а дзе і пераскокваў, нібы маладзенькі і маленькі.
Уздымаўся на гару,
спускаўся "пад зямлю";
ехаў цемрай
і светлым днём;
смуткаваў ад убачанага,
а дзе і весяліўся :) .
Нешта знаходзіў новае для сябе
і нешта для "Глобуса Беларусі";
(хтосьці з іх яшчэ ў чарзе).
Не забываўся і пра наваколле,
а таксама камяні
(і нават у цагліны стаў углядацца)
з крыніцамі (дагледжанымі і не).
Не абмінаў крыжы
і помнікі.
Звяртаў увагу на дэталі,
(дарэчы, мне здаецца, ці ўсёж гэта выява меноры на каталіцкай званіцы?)
асабліва на прыгожыя, неадмысловыя.
Нешта абмінаў,
некуды не пускалі,
а дзе й паўдзельнічаў.
Шукаў новыя ракурсы,
змены,
фарбы,
ці адсутнасць апошніх.
Звычайны такі год, звычайнага краязнаўцы-аматара :) .
Напрыканцы сваёй сціплай "справаздачы" хочацца пажадаць, каб гістарычныя скарбы зямлі Беларусі такі былі да нас добразычлівымі і ўсцешвалі адкрыццём сваіх таямніц;
і павіншаваць усіх "глобусаў" з надыходзячым Новым 2017 годам!
Шчасця, дабра, цяпла, дастатку, гладкай дарогі і самае галоўнае - добрага здароў'я!
Аляксандр Dzehty. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 30 Dec 2016, Fri, 14:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Аляксандр, з задавальненнем прагледзеў! З надыходзячым! :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 30 Dec 2016, Fri, 15:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Выдатныя здымкі, дзякуй за тэму. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 30 Dec 2016, Fri, 18:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Шикарно!
Очень красивые снимки!
Многие места не знакомы, но было бы интересно там побывать.
Особенно заинтересовали мосты.
Нельзя ли дать территориальную привязку снимков.
Достаточно просто списком. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
givi
Зарегистрирован: 03.03.2012 Сообщения: 274 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 30 Dec 2016, Fri, 22:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Достойно. Сдержанно. Блестяще.  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 31 Dec 2016, Sat, 0:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Справаздача зроблена грунтоўна, адразу бачна - для чалавека гэта не абы-што, а кавалак жыцця.
Дзякуй! І з Новым годам! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 31 Dec 2016, Sat, 1:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй усім за прыемныя адзнакі і добрыя словы :) .
Па просьбе Александра Сталя пазначыў месцы, што на здымках, захоўваючы тую ж чарговасць. Магчыма ў фармаце Google-мапы будзе не горш.
Спасылка - https://drive.google.com/open?id=1eARncv2tR8d7pfgyzVXX8XH4WR4&usp=sharing . Калі не спрацуе, адпішыцеся.
А тэма падвесных масткоў добра разгледжана тут. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 31 Dec 2016, Sat, 10:05 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | бо дзяжурыў суткі пасля навагодняй начы | :D
Дзякуй! Выдатныя фатаздымкі! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 31 Dec 2016, Sat, 10:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Спасибо! Карта отлично работает. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 31 Dec 2016, Sat, 20:40 Заголовок сообщения: |
|
|
The best! Трэба ўжо на паўнавартасны фотаальбом замахвацца.
А наконт меноры, дык, хутчэй за ўсё, хацелі будаўнікі кусьцік намаляваць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 31 Dec 2016, Sat, 22:36 Заголовок сообщения: |
|
|
В59, дзякую. Жыццё працягваецца, мо калi i да альбому дойдзе :) . За версiю пра "кусцiк" дзякую, буду трымаць у думках. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 22 Jan 2017, Sun, 14:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Сцiпла, але яскрава! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 22 Jan 2017, Sun, 23:02 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС, дзякуй вялікі, прыемна як хвалюць :) . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Jan 2017, Tue, 16:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзе ж тут не пахвалiш? I мясцiны знаёмыя... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|