Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 06 Oct 2015, Tue, 22:35 Заголовок сообщения: Баштан, помнік Маякоўскаму |
|
|
У адрозненні ад Пушкіна, пра Беларусь ён пісаў
...
На горизонте —
белое.
Снега
и Негорелое.
...
Голая,
нищая
бежит
Белоруссия.
(нават форум не падтрымлівае стылістыку яго вершаў, але ўсе людзі адукаваныя - зразумееце куды і што пасунуць)
Дзіўна, што можна ўзгадаць 6 ці 7 помнікаў Пушкіну, які і пяра не макнуў, каб напісаць пра беларускія мясціны (а сноўгаўся тут не раз), а вось Маньякоўскага на абшарах Беларусі, здаецца, я ўбачыў упершыню. Ды і дзе? У Баштане Гомельскага раёна! Ды і з якой нагоды яго сюды ў лес заперлі? Не, не за паэтычны талент і не за грамадзянскую пазіцыю. Усё, як заўжды, прасцей. Тагачаснаму старшыні калгаса не хапіла на складзе Ленінаў-Марксаў-Энгельсаў - прыйшлося браць Маякоўскага. Хай будзе свой. Ды і да ўсталявання помніка ён падыйшоў з выдумкай, крэатыўна - паставіў на магільныя пліты са шляхецкіх могілак з суседняй Грабаўкі.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 07 Oct 2015, Wed, 0:53 Заголовок сообщения: Re: Баштан, помнік Маякоўскаму |
|
|
Валацуга писал(а): | Тагачаснаму старшыні калгаса не хапіла на складзе Ленінаў-Марксаў-Энгельсаў - прыйшлося браць Маякоўскага. Хай будзе свой. Ды і да ўсталявання помніка ён падыйшоў з выдумкай, крэатыўна - паставіў на магільныя пліты са шляхецкіх могілак |
Маленькае ўдакладненне - гэта зрабіў дэпутат сельсавета Мартынаў, што меў мянушку "Вутачка". Але Герастрата сапраўды лепш не памінаць. Можа, калі-небудзь хто-небудзь верне надмагіллі на могілкі:( |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 01 Mar 2016, Tue, 21:43 Заголовок сообщения: Re: Баштан, помнік Маякоўскаму |
|
|
Валацуга писал(а): | прыйшлося браць Маякоўскага |
Валацуга, Марыя Булавінская (а менавіта ад яе мы даведаліся аб тым, што Маякоўскага ўсталявалі на надмагільныя пліты Фашчаў) зняла фільм аб гэтым
https://www.youtube.com/watch?v=cuiu32JD7Tg[/b] |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 29 Jul 2016, Fri, 20:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Як цiкава!
Маньяко?скi... :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|