Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 06 Nov 2014, Thu, 20:06 Заголовок сообщения: Заблошчына (Вілейскі раён) - радзіма Ігната Ходзькі |
|
|
Ігнат Ходзька (па-польску Ignacy Chodźko) - беларуска-польскі пісьменнік і філосаф. Нарадзіўся 29 верасня 1794 г.у фальварку Заблошчына, цяпер Вілейскі раён. Пісаў на польскай мове, а творы абапіраліся на беларускую , мясцовую тэматыку. Публікаваў творы ў выданні шубраўцаў «Wiadomości Brukowe». Аўтар вершаваных і празаічных твораў. Ўлюбёным жанрам была гавенда - якае імітуе вусны аповяд - апавяданне аб нядаўнім мінулым. Выпусціў шэсць серый гавенд «Obrazy litewskie» («Літоўскія карціны» , 1843-1862 гг.). Яго «Pamiętniki kwestarza» аказалі ўплыў на развіццё гістарычнага рамана і, у прыватнасці, на творчасць Генрыка Сянкевіча. Большую частку жыцця жыў і працаваў ў маёнтку Дзевятні, пахаваны ў фамільным склепе ў суседнім мястэчку Войстам (цяпер Смаргонскі раён).
Зараз на месцы маёнтка дажывае свой час Касцяневіцкая вясковая бальнічка. Ды й месца тое ўжо "паглынула" суседняя вёска Касцяневічы. Ад маёнтка сёння застаўся толькі адзін склеп, у які можна з дазволу начальства бальніцы спусціцца і адчуць подых даўніны. Яшчэ захавалася ліпавая альтанка, праўда, не цалкам. Побач з ліпамі – аднагодкамі Ходзькі – захаваўся камень, на якім любіў сядзець малы Ігнат. У 2005 годзе тут быў усталяваны памятны знак. Камень абнеслі абгароджай, на якой ужо ў 2006 годзе з'явілася шыльда з надпісам: “ Што самае галоўнае – той самы вялізны камень, на якім праседжвалі гадзінамі і цешыліся вячэрняй прахалодай…” І. Ходзька, “Дамок майго дзядулі”, 1836”.
Каардынаты:
Як дадатак здымкі з вёскі Навасады, дзе раней месціўся маёнтак Дзевятні (сёлета ў студзені):
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 13 Jan 2015, Tue, 19:35 Заголовок сообщения: |
|
|
Заблошчына, сядзібны парк.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 18 Jul 2015, Sat, 20:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | Ад маёнтка сёння застаўся толькі адзін склеп, у які можна з дазволу начальства бальніцы спусціцца і адчуць подых даўніны. Яшчэ захавалася ліпавая альтанка, праўда, не цалкам. |
Крыху бачны рэшткі падмурка, напэўна сядзібнага дома, некалі злучаннага са склепам-лядоўней.
Парк канешне лепш выглядае ўвосень.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 18 Jul 2015, Sat, 23:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Падобна, што сядзібны дом стаяў на месцы лячэбнага корпуса. Перад ім яшчэ, памятаю, было так званае "Кола гонару". Нажаль, не захавалася ўязная таполевая алея. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 19 Jul 2015, Sun, 0:33 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Александр Dehty
Падобна, што сядзібны дом стаяў на месцы лячэбнага корпуса. Перад ім яшчэ, памятаю, было так званае "Кола гонару". Нажаль, не захавалася ўязная таполевая алея. |
Не магу сцвярджаць, гэта толькі маё асабістае меркаванне. Бо акрамя ўбачаных руін, астатнія будынкі да панскага перыяда відавочна не адносяцца. Аналогія з сядзібным домам з'явілася, успомніўшы руіны ў Вял. Сэрвачы. Там лядоўня месцілася як-раз у падмурку дома.
І што такое "Кола гонару"? Бо мне запытацца асоба не ўдалося. Бальніца пустая, зачынена. Праязджаў мужык на ровары, на пытанне пра даўніну "пачухаў патыліцу" і кінуў: "Не, толькі склеп застаўся, больш нічога няма." |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 20 Jul 2015, Mon, 22:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
На старых малюнках і фотаздымках часта можна пабачыць насупраць сядзібнага дома вялікі круглы кветнік, засажана, часам, і дэкаратыўнымі кустамі. Вакол яго госьці пад'язджалі да ганку, на якім іх радасна вітаў гаспадар. А з аўтэнтыкі ў Заблошчыне, сапраўды, толькі склеп ды парк. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 21 Jul 2015, Tue, 0:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякую, Вячаслаў, зразумеў. Я вырашыў, што гэта нешта адметнае менавіта ў Заблошчыне. Сапраўды такога "кола" там няма. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Alex Digger
Зарегистрирован: 01.07.2010 Сообщения: 10
|
Добавлено: 13 Jul 2016, Wed, 18:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Был там в мае 2015, но только сейчас разобрал старые снимки. Фотика тогда не было, снимал на телефон, так что с тех пор уже, гляжу, появились фотки получше. В любом случае - пусть будет подтверждение сказанному выше.
1. Действительно, прослеживаются следы фундамента.
2. Действительно, погреб остался. Либо тот самый старый погреб, либо сложенный из камней бывшей усадьбы, - сказать не могу.
Далее со слов ооочень хлебосольных местных жителей:
3. Огороженный камень Игнатия Ходько - не тот, о котором он писал в стихах. "Оригинал" куда-то вывезли, а это притащили с поля совсем другой камень.
4. Якобы именно в этих местах зародилась поговорка "пайсцi на пранцы". Пранцы - это искаженное от "францы", то есть - французы. И фраза "пайсцi на пранцы" означала буквально следующее: человек опустился настолько, что был даже готов пойти работать на французов.
Вот тут есть разъяснение созвучной поговорки "Каб цябе пранцы":
К.И. Тарасов в книге "Память о легендах" приводит трагическую статистику: из четырехмиллионого белорусского населения в войне 1812 года погиб один миллион человек. Наполеоновское нашествие оставило глубокий след в сознании поколений. В обиходе появилось новое слово-проклятие. Ссорясь, говорили: "Каб цябе пранцы..." (т. е. "францы" - французы). Пранцами пугали и непослушных детей. Это слово стало синонимом чертовщины, дьявольской силы.
5. В стороне от дороги, соединяющей бывшую больницу и деревушку Заблощина, есть болото. Вроде как именно в этом болоте пан Заблоцкий (по имени которого и названа усадьба) утопился.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 18 Jul 2016, Mon, 22:22 Заголовок сообщения: |
|
|
Alex Digger писал(а): | Якобы именно в этих местах зародилась поговорка "пайсцi на пранцы". Пранцы - это искаженное от "францы", то есть - французы. И фраза "пайсцi на пранцы" означала буквально следующее: человек опустился настолько, что был даже готов пойти работать на французов. |
Пранцы - гэта па-беларуску "сифилис". Менавіта "дзякуючы" навале 1812 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі больш цесна пазнаёміліся з гэтай заразай. Адсюль і праклён "каб цябе пранцы". Мая бабуля (1900 г.н.) узгадвала, якстарэйшыя людзі ўсё казалі, што "пранцуз" вернецца некалі па сваю шапку, што згубіў на мосце праз Сэрвач. Ад Касцяневіч гэта кіламетраў пяць-сем. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 29 Jul 2016, Fri, 20:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Месца, дзе было "кола гонару".
Ад уязной алеі засталіся толькі дзьве таполі.
Перакрыцьці нашэптваюць нешта пра мяжу 18-19 стст.
Апошнім уладальнікам Заблошчыны быў нехта з Козелаў (Козел-Паклеўскіх). Бабуля казала: "Наш пан зваўся Казёл". Малодшая дачка яго памерла зусім маладой. Капліца-пахавальня, па расповедах, была недзе за Кавеневым, і, як звычайна, апаганеная прадстаўнікамі самага талерантнага народа на зямлі. Маці расказвала, як старэйшыя хлопцы, пасьвячы кароў, кідалі адзін у аднаго, дурэючы, доўгай дзявочай касой. Старэйшы сын пана марыў стаць ксяндзом, але сустрэў катэгарычную адмову бацькі: "Што, жабрацкага хлеба захацеў?". Узяў усё гэта моцна да галавы, і галава не вытрымала. Хадзіў потым па вёсцы ды сьпяваў малітвы... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|