Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 25 Jul 2015, Sat, 17:22 Заголовок сообщения: Свяцк і наваколле |
|
|
У апошні дзень гродзенскіх выхадных мы вырашылі выехаць за горад. Я доўга выбіраў кірунак і спыніўся на найбольш аптымальным па часе і насычанасці маршруце, які з'яўляецца і самым папулярным.
Па дарозе ў Свяцк вырашылі заскочыць яшчэ ў некалькі месцаў. Першае - вёска Падлабенне, у ёй захаваўся досыць просты ў вонкавым абліччы, але выдатна ўпісаны ў навакольны ландшафт касцёл Панны Марыі 1887 года.
Другім месцам быў форт гродзенскай крэпасці недалёка ад вёскі Наумавічы.
Персанальныя вочкі ў брустверы
Рэдкай адметнасцю для вачэй беларуса з'яўляюцца сталактыты, якія ў вялікай колькасці аблюбавалі каземат гэтага форта.
На гэтым фота відаць і сталагміты
Наступным пунктам была асноўная мэта паездкі - Свяцкі палацава-паркавы ансамбль Валовічаў.
Галоўны корпус быў пабудаваны ў 1779 годзе ў барочным стылі з рысамі класіцызму. Пазней, у пачатку XIX стагоддзя, былі ўзведзены бакавыя флігелі...
...якія злучаліся з палацам паўцыркульнымі галерэямі.
Адразу комплекс належаў Валовічам, у пачатку ХХ стагоддзя - Гурскім, пазней, у часы міжваеннай Польшчы, у палацы дзейнічаў наркалагічны дыспансер. У 1985 годзе быў праведзены капітальны рамонт будынкаў (у выніку работ палац страціў свой пышны інтэр'ер), пасля чаго ў ім размясціўся санаторый для хворых на сухоту. У 2005 годзе лякарню зачынілі і з таго часу комплекс закінуты.
У 2009 годзе ўвесь ансамбль быў перададзены адной дзяржаўнай арганізацыі, якая абавязалася правесці рэстаўрацыйныя работы і ўвесці "аб'ект" ў эксплуатацыю (па плане) да 2015 года.
без каментароў...
А пакуль цагліны патроху бурацца, я распавяду вам мясцовае паданне:
Калі комплекс яшчэ толькі будаваўся, Валовіч даведаўся пра патаемную сувязь яго дачкі з мясцовым конюхам. Бацька раз'юшыўся і ўтапіў дзёрзкага маладога хлопца ў сядзібнай сажалцы, а пазней стала вядома, што дачка цяжарная. Валовіч не змог змірыцца з тым, што яна народзіць дзіця ад простага чалавека і загадаў замураваць яе жыўцом у адну з калон ўнутры палаца. Кажуць, з тых часоў у вокнах другога паверха ў цёмныя ночы з'яўляецца белы сілуэт, які стаіць нерухома і як буд-то глядзіць у роўнядзь возера.
Мы хацелі патрапіць унутр, але не дагрукаліся да вартаўніка.
Насупраць тарца левага флігеля знаходзіцца сядзібная капліца.
Амаль адразу за капліцай месціцца паркавая сажалка.
Агледзеўшы ўвесь комплекс мы ўжо было зазбіраліся ў зваротны шлях, але потым перадумалі і вырашылі з'ездзіць на шлюз "Дамброўка".
У 1821 годзе Прусія ўвяла забаронныя мытныя пошліны на польскія тавары, тым самым заступіўшы транзіт да Балтыцы праз сваю тэрыторыю. Польшча мела вострую патрэбу ў калідоры да мора і ў сувязі з гэтым у 1824 было прынята рашэнне аб будаўніцтве воднага шляху, які б злучыў Віслу і Неман.
Шлюз "Дамброўка" стаў адным з мноства гідратэхнічных збудаванняў на гэтым шляху.
Урачыстае адкрыццё Аўгустоўскага канала адбылося ў 1839 годзе і практычна адразу ён страціў сваё значэнне, таму што ў Расійскай імперыі прыступілі да масавага будаўніцтва чыгункі. Аб канале ўспомнілі ў міжваеннай Польшчы - у той час ён стаў папулярным турыстычным маршрутам і па ім курсіравалі два парахода Гародня - Аўгустоў - Гародня, а на шлюзе "Дамброўка" штогод з размахам адзначалі "Свята мора".
Зараз даўжыня канала складае крыху больш за 100 кіламетраў, 22 з якіх - на тэрыторыі Беларусі. Ён па ранейшаму цікавы турыстам і ў летні час па беларускаму боку можна пакатацца на параходзе
На зваротным шляху я заўважыў вежкі храма і мы заскочылі яшчэ ў Сапоцкін - паглядзець касцёл Ушэсця Дзевы Марыі кан. XVIII стагоддзя.
http://ales-matsesha.livejournal.com/11064.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 26 Jul 2015, Sun, 1:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава, дзякуй! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 26 Jul 2015, Sun, 22:34 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel
Интересные места!
Спасибо! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 26 Jul 2015, Sun, 23:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Спадабалася, прыгожыя здымкі і добры расповяд! Дзякую! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Tegenaria

Зарегистрирован: 31.10.2008 Сообщения: 638 Откуда: Минск
|
Добавлено: 29 Jul 2015, Wed, 0:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Любят у нас истории с замуровыванием :)
В Жиличах, например, ходит легенда, что при строительстве дворца в одну из колонн была замурована пятилетняя девочка, чтобы её дух охранял дворец (вот логика, да?). Но пока, в процессе ремонта, эти данные подтверждены не были :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Балтиец
Зарегистрирован: 18.06.2010 Сообщения: 161
|
Добавлено: 29 Jul 2015, Wed, 16:24 Заголовок сообщения: |
|
|
Это тот Святск, где был штаб 56-й дивизии? Почему он в таком состоянии? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 30 Jul 2015, Thu, 21:52 Заголовок сообщения: |
|
|
усім вялікі дзякуй!
Tegenaria писал(а): | В Жиличах, например, ходит легенда, что при строительстве дворца в одну из колонн была замурована пятилетняя девочка, чтобы её дух охранял дворец |
цікава! а я не чуў такога...
Балтиец писал(а): | Почему он в таком состоянии |
я так разумею пытанне рытарычнае... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Ivankov
Зарегистрирован: 28.07.2015 Сообщения: 136
|
Добавлено: 02 Aug 2015, Sun, 20:13 Заголовок сообщения: |
|
|
цікава, а капліца зараз адносіцца да касцёла, ці прпоста стаіць як падсобнае памяшканне? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 02 Aug 2015, Sun, 21:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Ivankov
Дзесьці чытаў, што дзейнічае. не памятаю дзе... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Ласточка
Зарегистрирован: 08.12.2014 Сообщения: 12 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 04 Aug 2015, Tue, 12:28 Заголовок сообщения: |
|
|
внутрь этого дворца попасть так и не удалось, как понимаю?
двери и окна очень хорошо закрыты?) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 04 Aug 2015, Tue, 20:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Ласточка писал(а): | внутрь этого дворца попасть так и не удалось, как понимаю?
двери и окна очень хорошо закрыты?) |
так, не патрапілі.
У дзверы я грукаў, бо бачыў, што ў яе ўваходзіў чалавек, калі мы яшчэ толькі прыехалі, але яе ніхто не адчыніў, а ўлезці праз вокны неяк і думкі такой не ўзнікла... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Valery Zeliazei

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1515
|
Добавлено: 10 Aug 2015, Mon, 21:28 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (08 Nov 2016, Tue, 19:44), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Балтиец
Зарегистрирован: 18.06.2010 Сообщения: 161
|
Добавлено: 15 Aug 2015, Sat, 20:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Svam писал(а): | Балтиец писал(а): | Это тот Святск, где был штаб 56-й дивизии? Почему он в таком состоянии?
| А какое отношение, имеет Святск, к какой то ...... дивизии??? |
Сразу видно не местного. Скорее всего, даже чужого для тех мест. Поезжайте в Сопоцкин, посмотрите мемориал на площади, побывайте на Августовском канале. Авось поймете, при чем тут 56-я дивизия. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Valery Zeliazei

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1515
|
Добавлено: 15 Aug 2015, Sat, 23:12 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (08 Nov 2016, Tue, 19:45), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Балтиец
Зарегистрирован: 18.06.2010 Сообщения: 161
|
Добавлено: 30 Aug 2015, Sun, 14:41 Заголовок сообщения: |
|
|
Svam писал(а): | Балтийцу
Брестская крепость держалась ДВА месяца |
Это в музее вам сказали? Они еще не то скажут. Вы специалистов спросите. Росталь главный спец, он участник этого форума. Прочитайте его книгу. Потом расскажите про два месяца. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|