Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
yauhen.herasimenka

Зарегистрирован: 31.03.2015 Сообщения: 49 Откуда: Новоельня
|
Добавлено: 03 Apr 2015, Fri, 11:17 Заголовок сообщения: Роварам з Баранавіч у Крашын (13.04.14) |
|
|
Адна, невялікая паездка з мінулага..
Шлях ляжаў з Баранавіч у Крашын на ровары 13.04.2014. Прыкладна 39 км. (туды і зваротна). Ідэяй было прыехаць туды і далучыцца да заняткаў модных курсаў "Мова нанова". Чаму? Ды таму што заняткі праходзілі з экскурсаводам (), а гэта ў значнай меры разнастаіла маю паездку. Дарэчы гідам быў адзін з заснавальнікаў, старшыня экалога-краязнаўчага грамадскага аб'яднання «Неруш» Зуев Уладзімір Мікалаевіч.
Вось і ён - патрэбны заваротак на выездзе з Баранавіч.. У добры шлях )
Маляўнічая рака Шчара, кажуць у ёй водзіцца правільная рыба, але самому там лавіць яшчэ не даводзілася :)
А вось і само мястэчка Крашын, як відаць у самым пачатку маецца нейкі цагляны будынак, не ведаю, можа быць ён даўно там і нешта там было калісьці, а можа і нічога асаблівага..
Вядома ж знайшоў я групу курсаў Мова Нанова :) Нарэшце я ўбачыў і нават наведаў касцёл Божага Цела (пач. ХХ ст.), а таксама убачыў жырандолю, якую каваў сам Паўлюк Багрым, а побач з касцёлам камень з надпісам: "Жыццё кароткае, Радзіма вечная". Вось тут больш напісана аб гэтым: http://globustut.by/kroshin/index.htm#kostel
Адразу за касцёлам знаходзіцца магіла Паўлюка Багрыма
На фатаграфіях жырандоль здаецца звычайнай, па ідэі нічога асаблівага, але калі задумацца, што на тыя гады трэба было выкаваць кожны кавалачак, выгнуць усё гэта ў звычайных умовах, так каб усё было сіметрычна, правільна і хораша.. то мімаволі пачынаеш захапляцца!
Нейкая цікавая "хатка" на вуліцы Дачная. На глобусе я нічога не знайшоў пра яе, можа дрэнна шукаў, але, уласна, з-за яе я і вырашыў загрузіць гэту фотасправаздачу! Вось гэта месца на карце: http://orda.of.by/.map/?53.19378,26.160696&m=gm/19,wig/14
І вось яшчэ адзін момант, цікавы, пра гэты памятны камень я таксама нічога не сустракаў на глобусе..
Некалькі здымкаў - царква св. Панцеляймона. Глобус: http://globustut.by/kroshin/index.htm#church
Як я ўжо напісаў вышэй, я ўсёткі паспеў і далучыўся да экскурсіі ад чаго мае ўражанні тут жа палепшыліся, апроч усяго што я бачыў і прачытаў раней, я атрымліваў слушную інфармацыю, гістарычныя звесткі. Так што рада - бярыце з сабой экскурсавода, гіда, калі не з'яўляецеся такім самі :) З групай курсаў мы гулялі па старадаўнім парку; былі каля каменя, які пастаўлены з нагоды прыезда Ігната Дамейкі на радзіму. На глобусе: http://globustut.by/kroshin/index.htm#dub
Сярод прыезджых на экскурсію, быў хімік-біёлаг з баранавіцкай школы, які распавёў цікавыя факты пра мясцовых жаб :)
І вось яшчэ некалькі здымкаў зробленых падчас паездкі.
На гэтым мой фотаматэрыял скончыўся. Ёсць троххвіліннае відэа, дзе непасрэдная сведка і ўдзельніца Сергель Гражына Іванаўна, якой больш за 80 год, распавяла нам аб падзеях тых часоў. Яна расказала, як дзесьці напрыканцы 70-ых, а можа і ў пачатку 80-ых (дакладна не памятае) у вёску прыехалі супрацоўнікі Мінскага музэя, каб забраць жырандоль. Ды не ведалі гэтыя супрацоўнікі, што сустрэнуць такі моцны супраціў з боку мясцовых жыхароў, нават 90-гадовая бабулька з матыкай, стала пры ўваходзе ў касцёл і мужна крычала: “Не дамо!”. Жырандоль засталася там, дзе была створана і дзе ёй і належыць займаць пачэснае месца. І не толькі гэта, і шмат іншае можна пазнаць ад гэтай баявой жанчыны... Я не прыдумаў як дадаць сюды відэа, спрабавў праз укладанні, але потым убачыў, што там толькі графічныя файлы можна дадаваць, таму калі камусьці цікава паслухаць урывак з гісторыі з вуснаў відавочніка, - відэа ёсць у сацыяльнай сетцы вк, у пошуке пішыце: Гражына Іванаўна пра Паўлюка Багрыма
Дзякуй за ўвагу! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 03 Apr 2015, Fri, 21:31 Заголовок сообщения: |
|
|
Яўген Герасіменка
Чудесное повествование.
Читал и смотрел с большим удовольствием.
В меру фотографий и интересная информация.
Так держать! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 04 Apr 2015, Sat, 0:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Яўген, дзякуй, з задавальненнем праглядау твае здымкі.
У апошні час на форуме з'яўляцца шмат новых і цікавых людзей, і гэта добра. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
yauhen.herasimenka

Зарегистрирован: 31.03.2015 Сообщения: 49 Откуда: Новоельня
|
Добавлено: 04 Apr 2015, Sat, 11:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Сталь, Михаил Lbhrj дзякуй вам за водгукі :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|