Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 25 Dec 2014, Thu, 21:53 Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы).Частка 1,2,3 |
|
|
З Глыбоччыны на Лагойшчыну, ад шэрага сцяжка рухомай мапы, да зялёнага. І тое, што сустрэлася па дарозе, ужо бачанае на "Глобусе" і пара новых мясцін.
Віцебская вобласць.
Глыбоцкі раён.
Субатава.
Ад былой сядзібы - старыя ліпы з дубамі, ды й месцамі рэшткі падмуркаў.
Сярод поля, на ўскрайку леса і балацявін - будынак з чырвонай цэглы, які служыў пампоўняй і адначасова жыллём для сям'і працаўніка-даглядчыка. На мой розум будаваўся адначасова з чыгуначнай станцыяй "Сеславіна" (да 1914 г), якая цяпер завецца Крулеўшчынай (ці польскі варыянт - Круляўшчызна). Напэўна, у першаю чаргу, для працы паравозоў, якія без вады - "і не туды, і не сюды". Чаму за 4 км трэба было цягнуць трубы не зусім зразумела, але застаўлю гэта пытанне для спецыялістаў гідраўлічнай службы.
http://orda.of.by/.map/?55.061659,27.767428&m=gm/17,1v/14,e/13,wig/14
Ледзь заўважна цягнецца бугор у бок Крулеўшчыны.
Час дадаў перамен у аблічча будынка:
Падмурак з "чэсаным" камянём аднолькавы і на драўлянай прыбудове.
Вантробы - звычайныя для жылля, пакінутага людзьмі; зацікавіла мураваная ніша, мо для якога генератора, ці той самай помпы.
У супрацьлеглы бок налічыў 5 тэхнічных калодзежаў праз 12 метраў з нейкай грэбляй у канцы глыбокага канала:
Докшыцкі раён
Вёска Барсукі
Капліца на могілках.
Сярод могілкавых камянёў
потым на праглядзе здымка заўважыў і крыж
Касцёл (новабудоўля).
http://orda.of.by/.map/?54.924243,27.708493&m=bing/18
Докшыцы
Выток Беразіны.
http://orda.of.by/.map/?54.896105,27.755612&m=bing/17,visicom/11,e/13,wig/13
і пацякла... .
Чырвонае Беразіно.
Новая капліцка, сёлеташней пабудовы,
з удзелам жорнавага камяня.
Бярозаўка.
Вінакурня.
Вясной усё-ж спрытней -
Капліца каталіцкая (новабудоўля).
Цудная сумесь стылеў і чырвонай зоркі
Парк.
Капліца (руіны). Думаю, сваёй 8-кутнай формай была падобна той, што засталася ў суседнім Гняздзілаве.
Новая капліца на могілках.
http://orda.of.by/.map/?54.770801,27.693958&m=bing/17,visicom/11,e/13,wig/13
Дзесьці брук добры, дзесьці - успамін.
Мінская вобласць.
Вілейскі раён.
Вёска Поня.
Капліца.
Адзіны момант у 2 хвіліны, калі "прабілася" сонца і маёй радасці хапіла на 2 кадры.
Лубень, так звалася тая вёска, дзе цяпер засталася капліца прыдарожная.
http://orda.of.by/.map/?54.739148,27.669168&m=bing/18,1v/14,e/14,wig/14
Наконт працуючай, ці не, ралля дазнацца не дазволіла.
Яна ж летам - http://www.panoramio.com/photo/109043884?source=wapi&referrer=kh.google.com
Пэўна месца здаўна намоленнае, раз побач усталяваны новы крыж.
Вардамічы.
Капліцка на скрыжаванні.
Праваслаўны крыж на павароце да царквы.
Храм у імя Св. вмч. Георгія Пераможца (1992 г. ?!)
http://orda.of.by/.map/?54.717892,27.680385&m=bing/18,1v/14,e/14,wig/14
Надпіс па-польску: "Ty spoczywa Ludwika ROMYCZ 1860-1922"
Гледзячы на гэтыя прыступкі і падмурак, вельмі здзіўляе афіцыйная дата пабудовы на сайце праваслаўнай царквы - http://www.pravoslavie.by/hram/d-vardomichi-hram-vo-imja-sv-vmch-georgija-pobedonosca-1992
Наогул, вёска цікавая: палова дамоў сучасных, а другая - пачатак ХХ стагоддзя.
Дарога з дзвюхбаковым рухам :)
Мільча.
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (1865 г.).
У кілометры на поўдзень - нечаканая і прыемная "знаходка", рэшткі старой капліцы і прыгожая новая.
http://orda.of.by/.map/?54.672811,27.624306&m=bing/19,1v/14,e/14,wig/14
Пастараюся дазнацца пра даты пабудоў абедзьвух.
Вілія размяжоўвае Вілейскі й Лагойскі раёны:
Лагойскі раён.
Горна.
У 5 гадзін вечара летам толькі пачынаецца свабодны час... . У снежні - цемра і адна надзея на фары. Добра сустрэлася бабулька, на пытанне пра капліцу вельмі здзівілася. "Капліца? У нас - царква!"
http://orda.of.by/.map/?54.602737,27.734244&m=bing/18,1v/14,e/13,wig/14
Пасля апрацоўкі RAW -
Распавяла, што на могілках да вайны была царква, але спалілі партызаны ("... і школу спалілі, немцаў так выкурвалі..."). Цяперашнім часам на тым месцы ўжо пахаваныя людзі і таму новую царкву паставілі побач, з дрэў, што раслі на магільніку.
Вось тут спрытнейшы від.
На жаль, на большае ў той дзень светлавога дню не хапіла.
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (03 Dec 2016, Sat, 23:08), всего редактировалось 3 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 27 Dec 2014, Sat, 20:34 Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) |
|
|
Прыгожыя мясцiны!
Рэшткi гэтай капліцы вельмi падобныя на верстовы слуп.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 27 Dec 2014, Sat, 22:31 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякую, Михаил. Але ж на старых мапах, у гэтым месцы пазначана менавіта капліца. Як яна выглядала ранней, мо і дазнаюся. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 28 Dec 2014, Sun, 0:49 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | У кілометры на поўдзень - нечаканая і прыемная "знаходка", рэшткі старой капліцы і прыгожая новая. |
Вельмі прыемная знаходка, дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 28 Dec 2014, Sun, 1:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил Lbhrj писал(а): | Рэшткi гэтай капліцы вельмi падобныя на верстовы слуп. |
Мяркуючы па старых мапах, гэтыя рэшткі пазначалі паварот да сядзібы (якая месцілася крыху на поўдзень). Хутчэй за ўсё - капліца. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 28 Dec 2014, Sun, 1:15 Заголовок сообщения: |
|
|
Так, крыху ніжэй, з левага боку нешта было падобнае на рэшткі гасп. камяніцы.
Але ўжо добра вечарэла, я спяшаўся паспець яшчэ ў Папоўцы, Ізбішча, Горна ды й Харошае. Ды й здаецца, ці не "капацель" там "працаваў у той момант 8) . Капліца прыгожая, на гары, заслугоўвае добрага фотаздымка ў спрытнейшае надвор'е. Думаю, што яшчэ вярнуся туды, агледжу лепш. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 28 Dec 2014, Sun, 1:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Думаю, што яшчэ вярнуся туды, агледжу лепш. |
Цудоўна. :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
маша п.

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 1723 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 28 Dec 2014, Sun, 11:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Интересно!!! Спасибо)) :D |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 30 Dec 2014, Tue, 19:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 01 Jan 2015, Thu, 20:56 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікавыя здымкі! Дзякуй! павесяліла капліца з пластыкавымі дзвярыма))) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 13 Mar 2015, Fri, 18:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Субатава
Сярод поля, на ўскрайку леса і балацявін - будынак з чырвонай цэглы, які служыў пампоўняй і адначасова жыллём для сям'і працаўніка-даглядчыка. На мой розум будаваўся адначасова з чыгуначнай станцыяй "Сеславіна" (да 1914 г), якая цяпер завецца Крулеўшчынай (ці польскі варыянт - Круляўшчызна). Напэўна, у першаю чаргу, для працы паравозоў, якія без вады - "і не туды, і не сюды". Чаму за 4 км трэба было цягнуць трубы не зусім зразумела, але застаўлю гэта пытанне для спецыялістаў гідраўлічнай службы.
|
Нешта падобнае ёсць і тут:
http://orda.of.by/.map/?54.06784,25.871513&m=1v/14
Нават і асобная галіна пазначана.
Фота: Андрэй Грыво. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 13 Mar 2015, Fri, 21:28 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Спасибо!Очень интересно!
Жаль солнышка не было. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 14 Mar 2015, Sat, 0:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Сталь, дзякую шчыра! Сапраўды - вельмі прыемная адзнака!
GlobusBelarusi, дзякую, што не забываецеся на старыя тэмы!
Карыстаючыся момантам дадам крыху новай інфармацыі па вышэйзгаданым аб'ектам.
Мільча, цікавы артыкул пра царкву, раю паглядзець. Адтуль здымак іконы з кулявымі адмецінамі.
(Хто ведае, калі сам даеду, то хоць такі памер здымка няхай будзе).
І яшчэ пра Мільчанскія капліцы. 
Я ўжо казаў, але і зноў дадам. Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ChehVlad
Зарегистрирован: 07.02.2010 Сообщения: 173 Откуда: Мінск
|
Добавлено: 10 May 2015, Sun, 12:23 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы. |
Атрымліваецца, што гэта адзіны на Беларусі "чумны слуп"? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 10 May 2015, Sun, 23:13 Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) |
|
|
ChehVlad писал(а): | Александр Dehty писал(а): | Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы. |
Атрымліваецца, што гэта адзіны на Беларусі "чумны слуп"? |
На ўсялякі выпадак, я выдзеліў "па папярэдніх дадзеных". Гэта звесткі ад мясцовага бацюшкі, але атрыманныя праз другога чалавека. Непасрэдна мне пагукаць з ім да гэтага часу не было магчымасці, таму была гэта чума, ці яшчэ якая халера сцвярджаць пакуль не буду. На старых мапах - гэта капліцка. Наогул, ці былі на нашай тэррыторыі (няхай і пры Расійскай імперыі) які-небудзь слупы? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|