Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 02 Dec 2014, Tue, 1:00 Заголовок сообщения: Іванаўшчына, Глыбоцкі раён. Сядзіба |
|
|
Учора (ці ўжо пазаўчора) быў на Глыбоччыне. Праязджаў праз Іванаўшчыну, вёску на мяжы з Докшыцкім раёнам. Некалі даволі вялікая, цяпер - гінэючая, як і большасць ёй падобных. "Зачапіўся вокам" за змены краявіду - руіны былой школы; успомніў, што на Глобусе няма здымкаў сядзібнага дома. Ну то й вырашыў "паспець засняць для гісторыі" (нават, ня гледзячы на дрэнныя ўмовы для здымкі ;) )
Руйнуецца будынак 8-гадовай школы (пабудаваны пасля вайны) і зачыненай недзе ля 2000-га года. А вось за ім яшчэ стаіць былы панскі дом. Уратаваўся, дзякуючы таму, што з яго школа і пачыналася пасля 1939-га года.
Побач - рэшткі парку:
Унутранае ўбранне таксама не блішча:
Сустрэлася на тэрыторыі й гаспадарчая пабудова.
Але думаю, што гэта твор будаўнікоў "светлай будучыні" ў пасляваенную галечу.
На выхадзе развітваюся з ужо мінулым:
І заязджаю на вясковыя могілкі, дзе пахавана маці пана. Нялёгка, але па надпісу звалі яе "Ольга Александровна Филиповичъ; сконч. 21 Марта 1890 г."
Па карце Шуберта фальварак азначаны магчыма ў 1865 годзе:
Сучаснае месца на рухомай карце - http://orda.of.by/.map/?55.041534,27.844658&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/13
Усё, магчыма да Каляд гэтых будынкаў ужо не стане... . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11533 Откуда: Минск
|
Добавлено: 28 Dec 2014, Sun, 1:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў на "Глобус", дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|