Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 09 Nov 2014, Sun, 16:50 Заголовок сообщения: Поставы. Дворец Тызенгауза |
|
|
Палац пад зямлёй
У сутарэннях пастаўскіх уладанняў Тызенгаўзаў створаны музей
У Паставах захаваўся палац Антонія Тызенгаўза, вядомага сваёй актыўнай грамадскай і гаспадарчай дзейнасцю. Сёння ў гэтым будынку размяшчаецца раённая бальніца. Але музей гісторыі Паставаў нарэшце размясцілі ў… сутарэннях палаца.
Палац Тызенгаўзаў у Паставах захаваўся. Праўда, цяпер у ім знаходзіцца раённая бальніца.
Дырэктар Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Раіса Курачэнка расказала, што ў перспектыве разглядаецца магчымасць пераўтварэння ў музейны комплекс усяго палаца. Але для гэтага неабходныя вельмі вялікія сродкі. Таму было вырашана пачаць з сутарэнняў — тым больш што яны шмат у чым унікальныя. Палацаў, падобных Пастаўскаму, у Еўропе шмат, але з такімі скляпеннямі — адзінкі, мяркуе Курачэнка. Гэта фактычна палац пад зямлёй. Рабрыстыя аўтэнтычныя скляпенні захаваліся амаль у першапачатковым выглядзе, у іх праведзены рамонт.
Супрацоўнікі Пастаўскага музея стварылі навуковую канцэпцыю будучай экспазіцыі, паводле якой у палацы павінна быць прадстаўлена гісторыя роду Тызенгаўзаў і самыя яркія старонкі жыцця раёна. Фарміраванне збораў у сутарэннях ужо пачалося. Вырашана надаць увагу балетнай школе, якая існавала ў Паставах пры Антоніі Тызенгаўзу, багатаму арніталагічнаму музею, створанаму пры Канстанціну Тызенгаўзу, а таксама некаторым падзеям Першай сусветнай вайны: тут, на Пастаўшчыне, на працягу трох гадоў праходзіла лінія фронту.
У адным з пакояў палаца Тызенгаўзаў размясцілася таксідэрмічная (таксідэрмія — навука па вырабе чучал) майстэрня. Дырэктар музея адзначыла, што пры Кастусю Тызенгаўзу тут была створана багатая калекцыя чучал птушак, якая ўключала каля 3 тысяч экспанатаў. Былі сабраны прадстаўнікі ўсіх кантынентаў. Цяпер гэтая калекцыя ў першапачатковым выглядзе знаходзіцца ў Віленскім універсітэце. А ў пастаўскай майстэрні можна ўбачыць партрэт майстра, які вырабляў чучалы асаблівым метадам, а таксама самога вучонага-арнітолага графа Тызенгаўза з жонкай Валерыяй Ваньковіч.
У сутарэннях часова размясціўся і кабінет графа Канстанціна (у перспектыве яго плануецца перанесці наверх, у той пакой, дзе ён сапраўды знаходзіўся).
У палацы сёння ўжо абсталяваны спецыяльная выставачная зала і некалькі памяшканняў з экспазіцыяй, прысвечанай Першай сусветнай вайне. У той час у Паставах праходзілі практычнае навучанне курсанты Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школы (тут знаходзіліся летнія лагеры гэтай ваеннай навучальнай установы). Менавіта ў Паставах каваліся кавалерыйскія кадры для ўсёй Расіі. Вуліцы горада памятаюць многіх знакамітых генералаў, герояў Першай і Другой сусветных войнаў: Урангель, Красноў, Брусілаў, Будзённы, будучы прэзідэнт Фінляндыі Манергейм — усе яны вучыліся тут.
Аднаўленне сутарэнняў палаца вялося па праграме памежнага супрацоўніцтва Латвія — Літва — Беларусь у межах еўрапейскай праграмы добрасуседства і партнёрства. На рэканструкцыю было выдаткавана 650 тысяч еўра. На закупку экспанатаў па праекце выдзелена яшчэ 7,5 тысячы еўра — шмат рарытэтных рэчаў і мастацкіх каштоўнасцяў на такую суму не набудзеш. Таму ў Паставах вырашылі стварыць невялікія экспазіцыі, выкарыстоўваючы па максімуме тое, што ўжо ёсць у фондах краязнаўчага музея.
Ніна Шчарбачэвіч.
Звезда.
Дата публикации: 00:00:18, 28.10.2014 г.
Источник: http://zviazda.by/2014/10/58802.html :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|