Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 08 Oct 2014, Wed, 21:34 Заголовок сообщения: Двор Гняздзілава (Докшыцкі раён) |
|
|
Вёска Гняздзілава, у 2-х кілометрах ад трасы Докшыцы-Вілейка, яшчэ на тэррыторыі Докшыцкага раёна. Вядомая з XIV стагоддзя. Уладальнікамі былі розныя фаміліі, апошнімі на пачатку XX стагоддзя - род Слатвінскіх.
Апошні раз падвозіў жанчыну з дачкой і ў размове пачуў пра рэшткі панскага двора. "Але калі вы чорны капацель, то там ужо ўсё перакапана... ". Да капальніцтва справа яшчэ не дайшла , а фотаапарат апошні час заўжды побач. Таму пакажу, што ўбачыў.
Яшчэ з дарогі вылучаецца край вёскі, падобны на стары парк:
На ўваходзе думка падтрымліваецца моцнымі дрэвамі й асаблівымі елкамі.
Гаспадарчыя пабудовы падмацоўваюць карціну былой сядзібы. На жаль, як і паўсюдна, тут таксама усё занядбана і аддадзена на волю лёса й моц навакольнага асяроддзя.
Капліцка, як дыссананас, зразумела прыцягнула ўвагу сваёй дагледжаннасцю.
Пакуль аглядаў праз акенца ў падмурку змесціва склепа,
слых разабраў ледзь чутнае мармытанне... . "Опаньки! " Дык тут вячэрню служаць! І сапраўды прыгледзеў ля дзвярэй нечыю ляску, пэўна немаладога чалавека.
А спачатку месца здалося цалкам закінутым. Ну то і добра, што ёсць подых жыцця!
З другога боку капліцы - помнік:
і яшчэ капліцка:
Зноў нешта гаспадарчае:
І зноў вока шукае ракурс для прыгожага аб'екту:
І яшчэ адзін прадстаўнік былых часоў на выхадзе з парку:
І на выезд, уздоўж маленькага возера (ці панскай сажалкі?).

Последний раз редактировалось: Александр Dehty (09 Oct 2014, Thu, 12:30), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 08 Oct 2014, Wed, 22:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 08 Oct 2014, Wed, 22:11 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi, заўжды прыемна калі магу дапамагчы, дзякую і Вам.
У той жа вечар заехаў ў Вялікую Сэрвач (далей па дарозе), дадам пазней. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 10 Oct 2014, Fri, 16:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Добра. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|