Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Смоленск-2008
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2310
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 17:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2310
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Jul 2014, Mon, 16:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2310
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 15 Jul 2014, Tue, 15:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Троицкий собор

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2310
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 08 Aug 2014, Fri, 16:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Церковь Георгия Победоносца


Церковь Петра и Павла


Варваринская церковь


Набережная
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2310
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Aug 2014, Mon, 16:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасская церковь


Часовня Николая Чудотворца


Днепр


Улица Большая Советская


Колокольня собора Троицы Живоначальной


Троицкий собор


Успенский собор
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2310
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 27 Aug 2014, Wed, 16:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2310
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 04 Sep 2014, Thu, 16:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 11 May 2016, Wed, 21:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзве гадзіны ў Смаленску.

Зладзіць падарожжа ў гэты горад я жадаў яшчэ з 2011 года, але не было зручнага выпадку. У канцы красавіка гэтага года, а дакладней 22 ліку, гэткая магчымасць выпала - сваякі ехалі па справах і прапанавалі мне выправіцца з імі. Для "агляднага марш-кідка" па славутасцях Смаленска ў мяне было каля двух гадзін, але спланаваны загадзя маршрут дазволіў мне зірнуць на горад і скласці пэўны "малюнак".



Ужо ў дарозе я зразумеў, што "проста" - не будзе. Як толькі перасеклі мяжу, беларускі, красавіцкі, хоць і пахмурны вясновы краявід, змяніўся кардынальна.



У галаву закраліся думкі аб холадзе і мокрым ветры і жаданне выходзіць з машыны знікала з кожным кіламетрам, але ў самым Смаленску надвор'е было ўсё-ткі больш лепшым. Свой шпацыр я пачаў ад саборнага ўзгорка.



Жоўтая каплічка злева на пярэднім плане - гэта Дабравешчанская царква 1779 г.



Яна размешчана ля падножжа гары, на якой знаходзіцца галоўны Смаленскі храм - сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы XVII-XVIII стст, побач з ім (на фота ніжэй - злева) званіца XVII ст, а справа - Богаяўленскі сабор XVIII ст.



Успенскі сабор будаваўся з 1677 па 1740 гг. і першапачаткова быў сямігаловы. Амаль адразу пасля завяршэння прац выявіліся памылкі праекту - ужо ў 1760-я скляпенні не вытрымалі нагрузкі і дзве заходнія главы абрынуліся. Пасля перабудовы канструкцыю палегчылі і храм стаў пяцігаловым, а пазней цэнтральны барабан наогул зрабілі драўляным. Аднаўленчыя працы скончылі ў 1778 годзе і з таго часу знешні выгляд сабора не мяняўся.



Гэты храм у барочным стылі вельмі унікальны і ўражліва прыгожы. Увесь ансамбль саборнага ўзгорка бачна практычна з любога месца горада. Узвышаючыся над наваколлем, ён прыцягвае да сябе ўвагу і хутка ўядаецца ў падсвядомасць. Вобраз сабора настолькі яркі, што калі вы яго бачылі хоць бы адзін раз, потым ужо ні з чым не паблытаеце.



Побач з храмавым комплексам на саборным ўзгорку месціцца архірэйскі падворак з рознымі каменнымі пабудовамі, на мой погляд, таксама XVII-XVIII стст.



Тут, на ўзгорку, ёсць некалькі месцаў, адкуль можна паглядзець на наваколле і разглядзець некаторыя іншыя архітэктурныя славутасці Смаленска, у прыватнасці частку смаленскай крэпасці або крамля (як-каму больш падабаецца), менавіта участак ўсходняй сцяны з вежай "Весялуха" і Успенскую царкву кан. XVIII ст. (Зялёны храм перад вежай).


Пацешна, што ў самым цэнтры Смаленска, ўнутры крэпасці, вельмі шмат звычайнай прыватнай сядзібнай забудовы - такога я яшчэ нідзе не бачыў.

Яшчэ ля ўсходняй сцяны, крыху на поўдзень, знаходзіцца Георгіеўская царква XVIII стагоддзя, якую таксама можна ўбачыць з саборнага ўзгорка.



На поўнач ад сабора панарама больш тыповая для вялікага абласнога горада. Адсюль добра прыкметны невялікі адрэзак паўночнай сцяны, якая закрывае від на Днепр, а за ім, калі ўважліва вывучыць левую частку здымка (фота ніжэй), пад блакітнымі зубчатымі вежкамі чыгуначнага вакзала можна разглядзець чырвонацагляную галаву Петрапаўлаўскай царквы XII стагоддзя і ледзь лявей ад яе - званіцу Варварынскай царквы (белая вежка пад карычневым шатровым дахам).



Гэта я апісваю тут саборны пагорак і віды доўга, а на самай справе, пасля беглага агляду і двух дзясяткаў пстрычак затвора, імкліва накіраваўся да наступнай славутасці, якая размешчана зусім побач.



Траецкі сабор быў пабудаваны ў XVII-XVIII стагоддзях ўшчыльную да архірэйскага падворка, а адразу за траецкім храмам, ледзь вышэй па схіле (на фота ніжэй - справа, за дрэвамі) размясцілася царква Пачацця святой Ганны XVIII стагоддзя.
Вось і атрымліваецца, што усходні бок вуліцы Вялікая Савецкая ў Смаленску на кароткім участку запар забудаваны храмамі XVII-XVIII стст.



Недалёка ад гэтага "храмавага ланцужка" і ледзь у баку размясціўся Узнясенскі сабор XVII-XVIII стст.



Калі аглядаў гэты храм, нечакана на некалькі хвілін выглянула сонца.



Адсюль я накіраваўся зваротнай дарогай да захаванага у Дняпра паўночнага адрэзка Смаленскай крапасной сцяны.



Зараз ўнутр крэпасці транспарт заязджае праз разрыў у сцяне, а раней з боку ракі жыхары праходзілі праз Дняпроўскую браму, якая на другім паверсе (як і большасць падобных збудаванняў) змяшчала ў сабе царкву Адзігітрыі.



Смаленская крэпасць была закладзена дойлідам Фёдарам Канём ў снежні 1595 года і ўзводзілася ў вялікай спешцы перад надыходзячай вайной з Рэччу Паспалітай. Фартэцыя ўяўляла сабой замкнёнае кальцо з доўгаю акружнасці 6,5 кіламетраў са сцен у 5 метраў таўшчынёй, 13-19 метраў вышынёй і 38 вежаў - усё гэта было ўзведзена ўсяго за 6 гадоў! Ужо ў 1602 годзе крэпасць ўрачыста асвяцілі.



У 1609 годзе горад аблажылі войскі Рэчы Паспалітай. Пасля двухгадовай блакады і неаднаразовых прыступаў, летам 1611 года крэпасць была ўзятая штурмам. Падчас бою ўнутры горада, адзін з пасадскіх людзей Смаленска падпаліў парахавыя склепы пад саборным узгоркам, у выніку чаго выбухам быў знішчаны Манамахаў храм (сабор, які папярэднічаў Ўспенскаму). Пад абломкамі бажніцы загінула мноства жанчын і дзяцей, якія хаваліся ў храме.


Выгляд ад крапасной сцяны на сабор у цэнтры Смаленска.

Пазней горад быў адбіты і з цягам часу, пасля аслаблення, а затым і падзелаў Рэчы Паспалітай, страціў сваё значэнне памежнай крэпасці.
У 1812 годзе пры адступленні рускіх частак пад націскам Напалеона, Смаленская крэпасць зноў адыграла важнае значэнне - затрымала французскія войскі, чым дазволіла аб'яднаецца двум рускім арміям. Калі ўжо адступаў Напалеон, у крэпасці былі ўзарваны 9 вежаў. Але нават не гэта прынесла найбольшую шкоду фартэцыі, да сярэдзіны XIX стагоддзя засталося 19 вежаў - вялікая частка ўмацаванняў за 30 гадоў былі проста разабраны смалянамі на будматэрыялы.



Да нашых дзён дайшлі 18 вежаў і ўчасткі сцен. Найбольш працяглы і цэласны адрэзак - ўсходні (да яго я не хадзіў, часткова гэты ўчастак бачны на фота з саборнага пагорка). У ХХ стагоддзі і ў наш час робяцца спробы рэканструкцыі, але стан помніка архітэктуры і гісторыі па ранейшаму пакідае жадаць лепшага.
У паўночным участку, які я аглядаў, у сцяне вылучаецца Дняпроўская брама (ўжо згадваў яе вышэй). Стылістычная розніца абумоўлена больш познім яе будаўніцтвам - яна была ўзведзена на месцы разбуранай ў XVII стагоддзі Фралоўскай вежы і да вайны з'яўлялася парадным уездам у горад.



Ад яе пачынаўся (ці у яе заканчваўся) стары мост праз Днепр. Пераправа была падарваная пры адступленні савецкіх войскаў у 1941 годзе і напамінам ад таго моста цяпер засталіся дзве цагляныя аркі па розным берагам.



За Дняпром бачны яшчэ адзін храм Смаленска - Ніжняя Мікалаеўская царква ХVIII стагоддзя.


Цікава тое, што шмат смаленскіх храмаў вельмі падобныя ў плане. У параўнанні са звыклымі ў Беларусі базылікамі, зальнымі і крыжовакупальнымі храмамі, тут гэта трохчастковыя будынкі без трансэпту, з роўнымі па шырыні аб'ёмамі трапезнай, апсіды і асноўнага аб'ёму. Упэўніцеся самі, параўнаўшы вонкавае аблічча Георгіеўскай царквы, Траецкага сабора, Узнясенскага сабора і ніжняй Мікалаеўскай царквы.

Тут запланаваны маршрут скончыўся, але потым атрымалася заскочыць на дзесяць хвілін яшчэ ў адно цікавае месца і агледзець вельмі хвалюючы мяне архітэктурны помнік.
Побач з пасажырскім чыгуначным вакзалам у Смаленску выдатна захаваўся ўзор храмавай архітэктуры дамангольскага перыяду. Петрапаўлаўская царква была пабудавана ў 1146 годзе і ўяўляе сабой у плане прамавугольны трохапсідны храм, увенчаны паўсферычным купалам на светлавым барабане.



Гэты храм вытрымаў мноства перабудоў, самай сур'ёзнай з якіх стала прыбудова з галоўнага фасада Варварынскай царквы ў XVII стагоддзі. Тады з заходняга боку храма з'явіўся паўнавартасны двухпавярховы будынак, (пазней дапоўнены трэцім паверхам) які поўнасцю зліваўся са старажытнай бажніцай. Аблічча свабодных фасадаў было істотна зменена, а галава перабудавана - пра царкву XII стагоддзя надоўга забыліся. У міжваенны час даследчыкамі была ўстаноўлена дата пабудовы будынка і прадстаўлены папярэдні план рэстаўрацыі старадаўняга храма, але толькі ў 1960-я ён быў дапрацаваны і ўвасоблены. У выніку царкве быў вернуты хоць і меркаваны, але без фантазій, навуковаабаснаваны першапачатковы знешні выгляд.



... І вось з-за чаго мяне так усхваляваў гэты храм:
У той час, калі ў Смаленску каманда рэстаўратараў рупліва збірала звесткі і беражліва аднаўляла царкву XII стагоддзя, зусім побач, у суседнім Віцебску, старшыня віцебскага аблвыканкама, з стараннасцю, уласцівай толькі сапраўднаму варвару, прыкладае ўсе намаганні, каб зняць статус помніка з равесніцы і амаль блізняткі Петрапаўлаўскага храма - Благавешчанскай царквы, і зруйнаваць старажытнасць для пабудовы разваротнага трамвайнага круга. У 1961 годзе Віцебскі храм падрываюць, а праз месяц, ужо кучам камянёў і цэглы, вяртаюць статус помніка! У 1963 г. сканчаюць рэстаўрацыю Петрапаўлаўскай царквы ў Смаленску, у 1977 г. рэшткі Благавешчанскай царквы ў Віцебску кансервуюць, а з 1993 па 1999 аднаўляюць. Не, я ніколі не супакоюся і не змагу гэтага зразумець!


Зараз Петрапаўлаўская царква - гэта прыкладна на 80% аўтэнтычны храм XII стагоддзя, які дае цалкам дакладныя звесткі аб архітэктурнай школе таго часу і асаблівасцях мясцовага дойлідства, нарэшце, гэта адна з славутасцяў Смаленска, якая прыцягвае мноства турыстаў і вернікаў.



Горад несумненна цікавы з гісторыка-архітэктурнага пункту гледжання і гэта прыцягвае, але практычна адразу заўважаеш тое, што пачынае адштурхоўваць - усеагульная занядбанасць і беспарадак, але Смаленск так насычаны архітэктурнымі помнікамі, што неўзабаве перастаеш звяртаць на гэта ўвагу. Я толькі бегла агледзеў 1/4 ад усіх яго цікавостак. Сюды б дня на тры, каб першы дзень прысвяціць знаёмству з гістарычным цэнтрам, у другі - дасканала агледзець усю крэпасць, а ў трэці бліжэй азнаёміцца з храмамі, бо ў гэтым горадзе каля двух дзясяткаў старых цэркваў і Петрапаўлаўская - толькі адна з трох дамангольскіх бажніц . Час і людзі хоць і не шкадавалі гэтыя старажытныя будынкі, але не спяшаліся з імі расстацца - менавіта гэта і захавала гістарычны Смаленск.

P.S: І зноў пра надвор'е: калі я ўжо пад'язджаў да дома, у Магілёве было па вясноваму сонечна, без ападкаў.



http://ales-matsesha.livejournal.com/16474.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы