Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 19 Aug 2014, Tue, 0:27 Заголовок сообщения: Праз Полымя ў Белую царкву |
|
|
Так даўно не падарожнічаў па Беларусі, што стала зусім не ў могуць і задумаў я скатацца ў Белую царкву. Выхадныя выдаліся спякотныя і душныя, машына не выклікала надзейнасці (пярэдняя падвеска зусім пабітая), але нягледзячы на ўсе цяжкасці, я наважыўся.
Пунктам адпраўлення было маё роднае мястэчка Бялынічы, праз Круглае, далей праз Талачын, мясцовымі дарогамі накіраваліся ў вёску Полымя. Навігатар сцвярджаў, што ўвесь шлях пройдзе па асфальце, ну бятонка ад Талачына да Воласава таксама нядрэнна, але далей мяне чакалі 17 кіламетраў грунтавай пральнай дошкі.
У Полымі я адразу трапіў на гаспадарчы падворак сядзібы.
Бровар
Склад
Унутры нават захаваліся старыя перакрыцця.
Спіртасховішча.
Сам сядзібны дом быў пабудаваны прыкладна ў другой пал. XIX – пач. ХХ стагоддзя ў стылі класіцызм.
Сядзіба належала Свяцкім і вядомая тым, што ў ёй з 1903 па 1904 г. працаваў малодшым прыказчыкам Янка Купала.
У савецкі час у будынку размяшчалася механізатарская вучэльня. Зараз ад дома засталіся руіны вежы і частка корпуса.
Дзіўна, як хутка час раз'ядае гэта мінулае, бо яшчэ ў 1980-х гг. будынак выглядаў так:
фотаздымак узяты з radzima.org - http://www.radzima.org/be/object-photo/5180.html
Далей у Чарэю. Ужо па дарозе мы ўбачылі галоўную мэту падарожжа:
У Чарэе знаходзіцца вельмі цікавая, на мой погляд, царква, асвечаная ў гонар Арханёла Міхаіла.
Гістарычныя крыніцы сцвярджаюць, што гэты храм быў пабудаваны па загаду Льва Сапегі ў 1601-1604 гг, як адзін з першых ўніяцкіх.
Будынак вельмі аскетычны, уяўляе сабой прастакутны аб'ём пад двухсхільным дахам з гранёнай апсідай. Фасады раздзеленыя рэдкімі шырокімі лапаткамі.
Вельмі хацелася б убачыць яе знутры, але царква была зачынена.
Цікава паглядзець на яе гістарычныя выявы, але на жаль мною яны, як і фота "знутры", знойдзены не былі.
Пасля была "Белая царква" Спадзяюся, што ўсе фарумчане пра яе чулі і няма сэнсу распісваць, якая яна унікальная...
Калі не - спасылка пад фотаздымкамі, дзе гэта справаздача больш падрабязна, ці самі шукайце інфу...
http://ales-matsesha.livejournal.com/6794.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|