Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 13 May 2014, Tue, 13:09 Заголовок сообщения: Янаўскі раён, і трошкі Пінскага і Драгічынскага |
|
|
На выхадных шукаў новыя аб'екты для Глобуса. Вырашыў на гэты раз узяцца за культавыя збудаванні. Па расейскай аднавёрстцы ў Янаўскім раёне размяшчалася каля дзесяці часовень. Праехаў усю паўночную частку раёну - не знайшоў ні адной. Хутчэй за ўсё яны былі драўлянымі, і за савецкім часам іх разабралі.
Здолеў знайсці 2 новых аб'екта.
У першую чаргу гэта царква Іверскай іконы Божай маці ў вёсцы Сачыўкі. Царква ўсё яшчэ будуецца. Калі пачалі будаваць, ня ведаю. На мапах Bing.Sat падмурак ужо ёсць. Знаходзіцца на старых могілках
У суседняй вёсцы Кулякі на кладзішчы ёсць часоўня, падаецца што пасляваенная.
Заехаў у Вавулічы Драгічынскага раёну, каб праверыць наяўнасць часоўні, якая пазначана і на расейскай аднавёрстцы, і на савецкай генштабавай мапе. Але нажаль нічога там не захавалася...
Наведаў і царкву 1737 года.
Ня ведаў, што на Глобусе няма здымкаў вавуліцкай царкоўнай званіцы, таму іх не рабіў. Зрабіў толькі адзін, але ён ня вельмі зграбны:

Последний раз редактировалось: Мікалай Сурыкаў (13 May 2014, Tue, 15:43), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 13 May 2014, Tue, 15:33 Заголовок сообщения: |
|
|
Наведаў і лядаўскую царкву 1796 г.. Выглядае як не жывая, у гэтай пласмасе. Нядаўна збудавалі званіцу. Пра гэта я таксама ня ведаў, таму наўмысна не рабіў здымкаў.
Здымаў опальскую часоўню. На Глобусе прадстаўлены здымкі здалёк, я зрабіў зблізку:
Заехаў у Пінскі раён, у Парэчча. Царкву ўжо даўно пафарбавалі, але новых здымкаў на сайце няма. Спадзяюся хутка з'явяцца
Побач размешчана нейкае царкоўнае збудаванне, магчыма яно выкарыстоўвалася як часовая царква
Каля яго вось такі звон:
Зацікавілі слупы каля царквы. Што гэта можа быць?
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 May 2014, Thu, 22:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй, з цягам часу дадам.
Мікалай Сурыкаў писал(а): | Па расейскай аднавёрстцы ў Янаўскім раёне размяшчалася каля дзесяці часовень. Праехаў усю паўночную частку раёну - не знайшоў ні адной. |
А спіс гэтых "прапрацаваных" вёсак ёсць? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 May 2014, Thu, 22:31 Заголовок сообщения: |
|
|
Мікалай Сурыкаў писал(а): | У суседняй вёсцы Кулякі на кладзішчы ёсць часоўня, падаецца што пасляваенная. |
Па мапах, здаецца, пасляваенная. Мясцовых не пыталі? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 May 2014, Thu, 22:33 Заголовок сообщения: |
|
|
Мікалай Сурыкаў писал(а): | Заехаў у Вавулічы Драгічынскага раёну, каб праверыць наяўнасць часоўні, якая пазначана і на расейскай аднавёрстцы, і на савецкай генштабавай мапе. Але нажаль нічога там не захавалася... |
Генштаб я ў свой час амаль што цалкам праехаў наконт пазначаных каплічак. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 May 2014, Thu, 22:39 Заголовок сообщения: |
|
|
З цікавага боку Вы падыходзіце да пошукаў новых аб'ектаў.
Я так мяркую, што ў першую чаргу мае сэнс "прапрацаваць" тыя цэрквы, што пазначаныя на старых мапах + згаданыя тут ( http://orda.of.by/.lib/eparhii/ ) як мураваныя. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 16 May 2014, Fri, 15:18 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | А спіс гэтых "прапрацаваных" вёсак ёсць? | Паўночна-заходняя частка Янаўскага раёну, уласна праехаў амаль усе вёскі і могілкі, і толькі ў Куляках ёсць часоўня. Больш нідзе ў гэтай частцы раёну дакладна часовень няма. Гэта і на мапах са спадарожніку відаць, можна было не трасціся па ненадта добрых дарогах. Цяпер шукаю аб'екты па Google.Sat, прагледзеў астатнюю частку раёну, і здолеў знайсці толькі адзін аб'ект. Здаецца гэта часоўня на могілках у вёсцы Якша. Трэба будзе завітаць.
GlobusBelarusi писал(а): | Па мапах, здаецца, пасляваенная. Мясцовых не пыталі? | Не, не было там нікога, у нядзелю неяк зусім пуста ў гэтых малых вёсках, а ў бабулек мне боязна пытаць пра могілкі і часоўні)
Вельмі прыемна. Вялікі дзякуй! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 May 2014, Fri, 23:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Мікалай Сурыкаў писал(а): | Здаецца гэта часоўня на могілках у вёсцы Якша. Трэба будзе завітаць. |
Хутчэй за ўсё - новая. Магіл вакол няма. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Aug 2014, Sun, 9:12 Заголовок сообщения: |
|
|
У ліпені яшчэ трошкі пакаталіся па Загараддзю. Знайшлі новыя культавыя пабудовы.
Яечкавічы, Янаўскі раён
Царква Афанасія Брэсцкага (2006 - 12 гг.)
Каардынаты
Побач часовы храм - былы сельпоўскі павільён
Ліпень, 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Aug 2014, Sun, 9:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Кашевічы, Пінскі раён
Царква ап. Іаана Багаслова
Будуецца на месцы зруйнаванага ў 60-ых гг. храма
Каардынаты
Побач часовы храм - чыгуначны вагон
Ліпень 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Aug 2014, Sun, 10:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Малоткавічы, Пінскі раён
Царква Еўфрасінні Полацкай (2007)
На Глобусе толькі адзін здымак, дапаўняю сваімі.
Ліпень, 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Aug 2014, Sun, 11:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Моталь, Янаўскі раён
Часоўня каля крыніцы
Каля Моталя пачалі будаваць часоўню. На месцы колішняй, на старых мапах яна пазначана.
Ліпень, 2014. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Мікалай Сурыкаў

Зарегистрирован: 28.07.2012 Сообщения: 83 Откуда: Мотоль
|
Добавлено: 03 Aug 2014, Sun, 11:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Якша, Янаўскі раён
Часоўня Афанасія Брэсцкага (2005)
Каардынаты
Ліпень, 2014 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|