Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1855 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Jul 2014, Wed, 1:10 Заголовок сообщения: Будслаўскi фэст 2014 |
|
|
Кожны год, у пачатку лiпеня, у Будслаўскi касцёл ужо не адно стагоддзе, са ўсiх куткоў Беларусi i, нават, свету, пешшам, на роварах, на машынах сцякаюцца вернiкi. Асаблiва важным лiчыцца пешае паломнiцтва, калi людзi могуць прайсцi не адну сотню кiламетраў да сваёй святынi. Каб потым пакланiцца i, лiтаральна, на каленях прапаўзцi да абраза Найсвяцейшай Панны Марыi Будслаўскай.
Першая пабудова на месцы сучаснага касцёла з`явiлася тут напрыканцы 16 стагоддзя, калi некалькi манахаў будуюць драўляны храм. У другой палове XVIII ст. архітэктар Пенс, выкарыстаўшы часткі забудоваў XVII ст., узвёў бэрнардынскі касцёл. Ён атрымаўся грандыёзным — быццам нешта вялікае і дзівоснае мусіла здзейсніць вымушаную пасадку сярод бязлюдных лясоў. Архiтэктару ўдалося захаваць стары касцёл, якi стаў часткай новага, i якi можна бачыць i сёння. У iм знаходзiцца стары алтар 1649 года.
Так дзеля чаго быў збудаваны такi вялiзны храм у маленькай, на дзясятак двароў, вёсачцы? I чаму ў назве гэтай вёскi ёсть частка «слаў, слаўе, слава»? Быццам бы нехта ведаў, што слава аб гэтым мястэчку будзе гучаць далёка за межамi нашай Радзiмы, i што тут будуць прымаць кожны год дзясяткi тысяч вернiкаў. Мусiць, гэта была сама Панна Марыя? I натуральна, што яна абараняла касцёл у часы войн. Пры савецкай уладзе ён ня быў нi хлевам, нi складам, нi клубам. Быў толькi арыенцiрам для самалётаў, што здаецца, не так i дрэнна. I вось бязлюдны храм зноў напоўнены рэхам хваласпеваў, малітваў, просьбаў і падзякаў. Колькі іх прагучала ў гэтым касцёле — не злічыць. Роспiс унутраных сцен касцёлу выкананы ў папулярным у наш час стылi анаморфнага малюнка, якi стварае iлюзiю каланады, якой насамрэч там няма, i вiзуальна робiць унутраную прастору яшчэ большай.
У 1994 годзе Папа Рымскi Iаан Павел II надаў касцёлу ў Будславе тытул «базiлiка малая» (basilica minoris). Вялiкiх базiлiк у свеце толькi пяць. Тытул малай базiлiкi надаецца Ватыканам асобным храмам, i падкрэслiвае iх асаблiвую сувязь са святым прастолам.
Абраз Мацi Божай з`яўляецца адной з самых старажытных і цудадзейных ікон Беларусі. Пра цуды абраза нават кніга напісана. Яшчэ ў XVII стагоддзі. Айцом Элеўтэрыем Зеляевічам у кніжцы “Задыяк на зямлі” апісаны 42 цудадзейныя выздараўленні, якія ўчыніла Найсвяцейшая Панна Марыя і сведкам якіх ён стаў асабіста.
Вядома, абраз Маці Божай Будслаўскай адорвае ласкамі сваіх дзяцей і сёння. Хоць статыстыку будслаўскіх цудаў цяпер ніхто і не вядзе. Але, адкрываючы скрынку для ахвяраванняў, у ёй часта знаходзяць то залатыя пярсцёнкі, то іншыя каштоўнасці. Без якіх-небудзь подпісаў. Проста ў знак падзякі.
Таму што многія не хочуць выносіць на людзі тыя ласкі, якія яны атрымалі ад Найсвяцейшай Марыі, для іх нашмат важней перажываць іх унутры, у сваёй душы. Усе людзi аб`яднаны агульнай справай i агульнай верай. Усе разам спяваюць малiтвы. I гэта ўражвае. Галасы быццам бы iльюцца з паветра, з нябёсаў.
Прысутнiчаюць прадстаўнiкi розных краiнаў i розных канфесiй. Польшча, Летува, Украiна, Iталiя, нават Iран, Японiя i Бразiлiя.
Ксёндз Уладзiслаў Завальнюк.
Архiбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч.
Тое, што абраз Маці Божай Будслаўскай дапамагае людзям — бясспрэчна. Інакш бы не прыходзіла ў Будслаў столькі пілігрымаў, а сам абраз не быў бы каранаваны некалькі гадоў таму. У 1996 годзе Папа Iаан Павел II абвясцiў абраз Будслаўскай Мацi Божай заступнiцай Беларусi.
Няхай баранiць i вас Найсвяцейшая Панна Марыя!
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Zmicier
Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2478 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Jul 2014, Wed, 8:49 Заголовок сообщения: |
|
|
дзякуй за рэпартаж, Киндус! калісьці даўно давялося папрысутнічаць. Асабліва быў уражаны начной працэсіяй. Узнёслая атмасфера. |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1855 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Jul 2014, Wed, 9:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Zmicier
На жаль, ноччу прысутнiчаць не давялося. Не было магчымасцi.
Магчыма, у наступны раз. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Алекс Сталь
Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 23 Jul 2014, Wed, 22:21 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС
Cпасибо!Очень интересно.
Бывал в Будславе в обычный день.
Тишина.Ни одной живой души.
Храм на замке. |
|
Вернуться к началу |
|
|
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 813 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 23 Jul 2014, Wed, 23:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй, вельмі кранулі расповядам. |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1855 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Jul 2014, Thu, 0:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Сталь писал(а): | Бывал в Будславе в обычный день.
Тишина.Ни одной живой души.
Храм на замке. |
Касцёлы часцяком бываюць зачынены. Трэба ведаць расклад iмшау цi iншых падзей.
Але значна меней, чым цэрквы.
Можа нейкая праца вялася, падрыхтоука да набажэнства. Дарэчы, базiлiку пафарбавалi толькi у гэтым годзе.
А можа, проста абразу Мацi Будслаускай адпачыць далi.
tam_erm писал(а): | Дзякуй, вельмі кранулі расповядам. |
Усё, што я там убачыу, моцна кранула мяне, i зрабiла адбiтак на сэрцы.
I яшчэ. Нiколi не падумау бы, але на свяце сустрэу дзвух калег, аднаго з былой працы, другога з сённяшняй. Вось. Столькiразам прарабiлi, а я нi сном нi духам. Чаму не казалi, саромiлiсь можа? Гэта ж наша гiсторыя, наша спадчына, пра яе крычаць трэба! Да таго ж i праваслауных было шмат, i нiчога. На каленях усе паузлi. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Владислав Ф.
Зарегистрирован: 07.01.2012 Сообщения: 2253 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Jul 2014, Thu, 10:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Ух ты, и в самом деле народу-то сколько! Обычно там и в самом деле пустынно? Неужели специально на мероприятие выбрался? |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1855 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Jul 2014, Thu, 12:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Даўно збiраўся наведаць Будслаў, Мосар - гэтыя нашы цэнтры веры. I вось такая добрая падстава. Да таго ж з дачы амаль на 50 км блiжэй, и надвор`е што трэба.
А людзей многа. Машыны кiдаюць у полi за два км ад вёскi, да касцёла i назад давозiць аўтобус. Трэба будзе завiтаць у будны дзень, каб параўнаць. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Алекс Сталь
Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 24 Jul 2014, Thu, 21:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Будслав.Субота.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1855 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Jul 2014, Thu, 21:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Ну вось я i кажу, што касцёл быў збудаваны для нейкiх вышэйшых мэтаў, чым для штодзённай руцiны. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Балтиец
Зарегистрирован: 18.06.2010 Сообщения: 161
|
Добавлено: 26 Jul 2014, Sat, 13:13 Заголовок сообщения: |
|
|
О! Владыка Тадеуш Кондрусевич! |
|
Вернуться к началу |
|
|
Valery Zeliazei
Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1463
|
Добавлено: 27 Jul 2014, Sun, 15:49 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (10 Nov 2016, Thu, 5:37), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12875
|
Добавлено: 27 Jul 2014, Sun, 16:22 Заголовок сообщения: |
|
|
Балтиец писал(а): | О! Владыка Тадеуш Кондрусевич! |
Кстати, как-то случайно встретил его в центре - так запросто поздоровались. Не представляю такой встречи с православными лидерами... |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1855 Откуда: Минск
|
Добавлено: 27 Jul 2014, Sun, 17:22 Заголовок сообщения: |
|
|
Svam писал(а): | Надо будет, непременно во время феста туда попасть. |
Так. I асаблiва трэба на начным шэсцi папрысутнiчаць.
Валацуга писал(а): | Не представляю такой встречи с православными лидерами... |
Я таксама.
А бачылi i слышалi б вы яго прамову перад натоўпам! Фiдэль адпачывае! Чавес нярвова палiць у старонцы. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Valery Zeliazei
Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1463
|
Добавлено: 27 Jul 2014, Sun, 17:30 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (10 Nov 2016, Thu, 5:38), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|