Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 16 Jun 2014, Mon, 21:58 Заголовок сообщения: Мінск, Аўтазавод і Чыжоўка, кастрычнік 2013, 2014, 2015, 2017 |
|
|
Новая царква ў Чыжоўцы.
Забудова 50-х гадоў 20 ст.

Последний раз редактировалось: В59 (22 Oct 2017, Sun, 20:16), всего редактировалось 2 раз(а) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kziz

Зарегистрирован: 01.07.2011 Сообщения: 406 Откуда: Минск
|
Добавлено: 18 Jun 2014, Wed, 15:16 Заголовок сообщения: |
|
|
ШИКАРНОЕ ЗДАНИЕ С КОЛОННАМИ! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 21 Jun 2014, Sat, 21:07 Заголовок сообщения: |
|
|
kziz писал(а): | ШИКАРНОЕ ЗДАНИЕ С КОЛОННАМИ! |
Гэтыя дамы будавалі палонныя немцы.
Згодна з пашпартамі, гэтыя дамы пабудаваныя ў другой палове 40-х гг. Але сустракаў версію, што гэта так званыя дамы афіцэрскага складу (ДАС), пабудаваныя да вайны для суседняй вайсковай часткі. Аб ей ніжэй.
Па адной з версій, гэта так званы афіцэрскі рэстаран, таксама даваеннай пабудовы. Памятаю яго як рэстаран "Зубраня".
Кашара (казарма) 1936 г. пабудовы, зараз навучальная ўстанова. Да вайны тут месьцілася буйная вайсковая частка, якая мела і майстэрні па рамонце тэхнікі. Падчас акупацыі немцы выкарыстоўвалі гэтыя майстэрні па прызначэньні. Па вайне яны сталі адным з камянёў падмурку буданіўцтва МАЗа.
У такім бараку прайшлі першыя 12 год майго жыцьця. Цяпер на яго месцы пашыраная да хакею вул. Кабушкіна.

Последний раз редактировалось: В59 (23 Jun 2014, Mon, 22:03), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 22 Jun 2014, Sun, 0:39 Заголовок сообщения: |
|
|
В59
Палонныя немцы будавалі дамы з апошняй часткі вашага допісу, а першыя будынкі даваенныя, для афіцэраў. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 22 Jun 2014, Sun, 21:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Дык і я пра тое. Пра дамы з калонамі. Дарэчы, тымі палоннымі немцамі пасьпеў пакіраваць мой дваццацігадовы бацька. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 22 Jun 2014, Sun, 21:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Файныя фота. Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kziz

Зарегистрирован: 01.07.2011 Сообщения: 406 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Jun 2014, Tue, 12:58 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Дык і я пра тое. Пра дамы з калонамі. Дарэчы, тымі палоннымі немцамі пасьпеў пакіраваць мой дваццацігадовы бацька. |
Очень захотелось посмотреть на них в живую.
Спасибо! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 20 Jul 2014, Sun, 21:47 Заголовок сообщения: |
|
|
kziz писал(а): | В59 писал(а): | Дык і я пра тое. Пра дамы з калонамі. Дарэчы, тымі палоннымі немцамі пасьпеў пакіраваць мой дваццацігадовы бацька. |
Очень захотелось посмотреть на них в живую.
Спасибо! |
Ад ст. метро "Аўтазаводская" пехатой да ст. "Магілёўская" і назад. Спачатку па адным баку Партызанскага праспекта, потом - па другім, зазіраючы па дарозе ў двары і падваротні па вуліцах Цэнтральнай, Сацыялістычнай, Працоўнай, Чайкінай, Сядова, Катоўскага, Чалюскінцаў. Для ўзмацненьня ўражаньняў выбіраць залаты восеньскі альбо сонечны снежны зімовы дзень. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 20 Jul 2014, Sun, 22:13 Заголовок сообщения: |
|
|
Аўтазавод з Чыжоўкай злучае вул. Кабушкіна.
Зараз цяжка ўявіць, але некалі яна была вось такой шырыні,..
...па баках шчыльна застаўленая баракамі (былі яшчэ і драўляныя),..
... і брукаванай. Прыкладна вось такой.
Паміж баракамі шэрагамі раслі таполі.
Дзеці хадзілі ў садкі.
Іх мамы - у краму "Галантэрэя". Гузікі, ніткі, іголкі, цяжкія скруткі тканіны, дыванкі з Іванам-царэвічам і Алёнкай...
Закінутая чыгунка вядзе на тэрыторыю вайсковай часткі, што і зараз месьціцца за плотам.
Там захаваўся дом для афіцэрскага складу, відаць, даваенны.
Уваход на тэрыторыю часткі з боку вул. Куляшова. Спадзяюся, не выдаю ваеннай тайны :).
Адзінкавыя сосны - рэшкі вялікіх сасоньнікаў, што раскінуліся былі на ўсход ад Менску. Ад сучаснага ўнівермага "Беларусь" (парк 50-годдзя Кастрычніка, альбо лесапарк) і далей. Кавалачак захаваўся ў выглядзе сквера на перкрыжаваньні Партызанскага праспекта і вул. Цэнтральнай, а таксама на тэрыторыі згаданай вайсковай часткі.
Былая крама "Хлеб".
Былая кацельня.
Жылыя будынкі 50-х гадоў.
Жывёльны сьвет багаты й разнастайны...
Агароджа таксама 50-х гадоў, зьнесена пры пашырэньні вуліцы да хакея. Як, дарэчы, і крама "Галантэрэя".
Там, за Сьвіслаччу, дзе зараз парк 900-годдзя Мінска, некалі месьціўся аэрадром сельскагаспадарчай авіяцыі. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...
Праходзіла вул. Кабушкіна праз два пасёлкі: Рабочы (ад Партызанскага да цяпарешняга будынку Заводскага РУУС) і Маладзёжны (далей да Сьвіслачы). Назовы даволі ўмоўныя, таму што рабочых на Маладзёжным жыло гэтулькі ж, колькі моладзі на Рабочым. Яшчэ ў раёне аўтазавода былі пасёлкі Паўночны (ён са сваімі Ангарскімі, Енісейскімі, Байкальскімі і г.д. і зараз добра вядомы жыхарам сталіцы), Паўднёвы - у раёне завода колавых цягачоў, таксама барачны, зьнесены ў 60-х, Усходні - некалькі баракаў захавалася ў раёне вул. Катоўскага, Заходні - раён прыватнай забудовы па вул. Куляшова, Фядотава, Васняцова, Грэкава, Айвазоўскага.
Последний раз редактировалось: В59 (06 Dec 2015, Sun, 22:23), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 12 Oct 2014, Sun, 17:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Мінуў год...
Імпартазамяшчэньне міфалогіі. Нашто нам іхнія Зеўсы з Еўропамі.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 25 Oct 2015, Sun, 23:16 Заголовок сообщения: |
|
|
Восень... Пацягнула ў краіну дзяцінства.
Партызаны, яны розныя былі. Вось Ліза Чайкіна была адважнай.
Некалі ў гэтай школе віравала жыцьцё...
... а цяпер
І гэта таксама Мінск.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 26 Oct 2015, Mon, 0:16 Заголовок сообщения: |
|
|
B59, дзякуй вялікі! Вельмі душэўна атрымоўваецца (а ўлічваючы вашу гісторыю, то інакш быць не можа). Здымкі цёплыя...
Часам спрачаюсь сам з сабою: што цікавей - пасёлак Трактарнага з яго ўтульнасцю, ці АўтАз з яго разнастайнасцю...
Калі не супраць, то дадам колькі здымкаў гэтых раёнаў - як іх бачаць лімітчыкі)
Сімвалічная прахадная да Аўтазавода
Перабудова
Уяўляю tam_erm у падвоенным экстазе
Главное, что ты есть у меня...
Без Паўночнага пасёлка Аўтазавод не Аўтазавод
Чыжоўскія могілкі - асобная песня
З апошняга
Корты, якія ўзгадавалі хлопца з Аўтазавода Максіма Мірнага
***
І напрыканцы для В59 хочацца ўзгадаць словы яшчэ аднаго хлапца з Аўтазавода (іначай чаму яму ў тых краёх памятны камень узвалілі?)
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 26 Oct 2015, Mon, 9:11 Заголовок сообщения: |
|
|
ДУШЕВНО !!! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 29 Oct 2015, Thu, 23:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга
Скарына, ваабшчэ-та, Піцерскі...
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 30 Oct 2015, Fri, 1:49 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Скарына, ваабшчэ-та, Піцерскі |
Галоўнае, такі танны, што нават узнагароджаны яго медалём круцей за нобелеўскага :D
Валацуга писал(а): | Уяўляю tam_erm у падвоенным экстазе |
Галоўнае, не пераблытаць подпісы для здымкаў, дзе, што і для каго галоўнае  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|