Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 09 May 2014, Fri, 23:00 Заголовок сообщения: |
|
|
З чаго пачаць? Пачну з з'яўлення думкі "А Мазыр цікавы горад!", Менавіта тады я пачаў гадаць, як мне трапіць туды. Цягнікі з Магілёва туды не ходзяць, на машыне неяк накладна і дорага, і вось аднойчы, тарашчачыся на мапу, я заўважыў, што на другім беразе Прыпяці, зусім побач, знаходзяцца Калінкавічы ... Яшчэ трохі пашубуршэшы мышкай па кілімку, высвятліў, што дабрацца да патрэбнага горада прасцей простага, бо з Калінкавіч туды ходзяць аўтобусы праз кожныя 15 хвілін. Цягам аднаго тыдня я падабраў вольны час, зверыў прагноз надвор'я, склаў маршрут, вывучыў расклад, набыў квіткі, сабраў сумку і яшчэ крыху проста нічога не рабіў.
У Мазыр я прыбыў каля 09.30 ў першы дзень свайго адпачынку (г.зн. яшчэ да падарожжа ў Нямеччыну, таму пад ўражаннямі ўсё ніяк не мог сесці за гэты рэпартаж). Метэаролагі не падвялі і ўвесь дзень мяне суправаджала яркае вясновае сонца.
Спачатку я накіраваўся да асабняка 1910 года пабудовы, які знаходзіцца недалёка ад цэнтра. Калісьці да рэвалюцыі гэты будынак у эклектычным стылі належаў аднаму багатаму спадару (якому дакладна мне высветліць не атрымалася), але чырвоная рэвалюцыя абвясціла гэты домік маёмасцю народа, а народ у сваю чаргу вырашыў, што тут будзе дзіцячая бальніца. З тых часоў і да 2004 г. так і лячылі тут дзяцей, а потым будынак прызналі непрыдатным, усё і ўсіх вывезлі, і цяпер ён занядбаны.
Яшчэ вывучаючы здымкі мясцовасці са спадарожніка, я зразумеў - тэрыторыя адмежваная, і мабыць, патрапіць туды будзе праблематычна, але ўязная брама была наросхрыст і я пракраўся туды без асаблівых цяжкасцяў.
Натхнёны першымі поспехамі я пайшоў да Міхайлаўскага сабора.
Ён быў пабудаваны ў 1780-х гг. і першапачаткова належаў бернардынам, аднак усё змянілася пасля паўстання 1863 г., калі сабор адабралі ў каталікоў і перадалі праваслаўным.
Недалёка ад сабора знаходзіцца замчышча, на якім у 2005 годзе выбудавалі бутафорскі драўляны замак.
Слова "замак", вядома, не зусім падыходзіць для гэтага драўлянага збудавання, я б назваў гэта месца Музейны комплекс "Мазырскае замчышча".
Так, я згодны, што глядзіцца ён неяк посна, перанасычанаму падарожніку там асабліва няма чаго рабіць, але камусьці магчыма і гэта здасца цікавым.
Акрамя драўляных збудаванняў у комплекс уваходзіць краязнаўчы музей, адтуль у мяне пару здымкаў адмыслова для Глобуса Беларусі:
Падмацаваўшыся ў "Карчме на замчышчы" я бадзёрым крокам накіраваўся на ўсход і ўжо праз 20 хвілін зразумеў, што зрабіў памылку. Усе банкаматы былі далёка ззаду, апошнія наяўныя грошы я аддаў на чай, а адлегласць апынулася большай, чым я меркаваў. На аўтобус ня сесьці, разварочвацца было позна, заставалася ісці наперад.
Сяк-так я дабрыў да кляштара цыстэрцыянаў.
У формах будынка справа слаба ўгадваюцца рысы барочнага касцёла. Велічны культавы помнік XVIII стагоддзя, разам з манастырскімі карпусамі практычна да непазнавальнасці перабудаваны і пераўтвораны ў вытворчы цэх.
Пасля таго, як я ўбачыў, як трапятліва ў Еўропе ставяцца да сваёй спадчыны, мне сорамна за стан нашых помнікаў.
Недалёка адсюль меcціцца другі манастыр цыстэрцыянаў, гэты ўжо жаночы.
Касцёлу св. Міхаіла Арханёла 1750-х гг. пашанцавала больш - у савецкі час у кляштары размяшчаўся дзіцячы дом.
Цудоўна захаваўся як храм, так і манастырскія карпусы.
інтэр'ер
Назад я вяртаўся так жа, як і дабіраўся сюды - пешшу. Па шляху зрабіў некалькі здымкаў Прыпяці:
Самы доўгі аўтамабільны мост у Беларусі.
На процілеглым беразе - Калінкавічы. На адваротнай дарозе я вырашыў трохі пабадзяцца і па ім. Горад зусім малады, бурліва расці і развівацца ён стаў толькі пасля 1916 года, калі ў ім завязаўся чыгуначны транспартны вузел. Нічога незвычайнага ў ім няма і каб хоць неяк захаваць аб ім успамін, я зняў Царкву абраза Казанскай Божай Маці 1990 г.
http://ales-matsesha.livejournal.com/5243.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алемания
Зарегистрирован: 09.01.2015 Сообщения: 311 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Feb 2015, Mon, 21:35 Заголовок сообщения: |
|
|
krapachino писал(а): |
По идее, самое высокое здание Мозыря. Пересечение ул.Мира и Строителей
|
Самое высокое здание Мозыря - общежитие пединститута, стоящее на высоченном обрыве над мостом у въезда в Мозырь. Вот оттуда с верхних этажей такой вид на Припять - закачаешься. Особенно в разлив. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
ChehVlad
Зарегистрирован: 07.02.2010 Сообщения: 173 Откуда: Мінск
|
Добавлено: 09 Nov 2015, Mon, 0:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Сітуацыя з цыстэрцыянскім касцёлам у Мазыры характэрная тым, што ў тым жа горадзе існуе яго двайнік, якому ўсёткі пашанцавала застацца дагледжаным касцёлам, а не вытворчым цэхам — ад гэта яшчэ больш крыўдна за меней ўдачлівага субрата. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
RudnikFedor

Зарегистрирован: 02.04.2011 Сообщения: 44 Откуда: Мозырь
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
RudnikFedor

Зарегистрирован: 02.04.2011 Сообщения: 44 Откуда: Мозырь
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|