Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 07 Mar 2014, Fri, 0:54 Заголовок сообщения: Ад Класіцызму да Мадэрну (Жылічы - Красны бераг) Замалёўка «хмурная ранняя вясна» |
|
|
У той дзень мой настрой быў ніжэй за плінтус і мне б адкласці паездку, але я думаў: "Я ж кожны раз лянуюся, кожны раз думаю адкласці, а потым усё выходзіць файна. Паехалі! Адпачнем, новыя мястэчкі паглядзім, фотак добрых наробім." І я паддаўся ...
Сядзібны комплекс Булгакаў "Добасна" знаходзіцца ў Кіраўскім раёне ў вёсцы Жылічы за 100 км. ад Магілёва, пры гэтым дзесьці ў 20 км. ад больш-менш прыстойнай трасы Бабруйск - Магілёў.
Так-так, гэта я ўжо пазней падумаў, што трэба было з боку трасы Бабруйск - Рагачоў пад'язджаць. Карацей, к таму часу, калі мы ўехалі ў Жылічы, мы ўжо добра нагойдаліся на пабітых вясковых дарогах Кіраўшчыны і нагледзіліся прыгнятальных пейзажаў ранняй Беларускай вясны ў пахмурнае надвор'е.
Палац быў пабудаваны ў 1830-х гг. у класіцыстычным (угу, у маім "самым любым") стылі. Парадны ўваход ўпрыгожвае шасцікалонны порцік з шыкоўнай лепкай на франтоне, у цэнтры якой знаходзіўся картуш з фамільным гербам. (картуш есць, а герб згубілі…)
Уваходы ў бакавыя крылы аформленыя чатырохкалоннымі порцікамі.
Палац першапачаткова быў "П"-вобразным ў плане з вежай насупраць галоўнага ўваходу, аднак пазней да старой часткі з тыльнага боку былі прыбудаваны карпусы, якія замкнулі ўнутраны дворык. У паўднёвым корпусе мясцілася аранжарэя (гэты корпус чамусьці быў разабраны немцамі падчас 2-й сусветнай вайны) ...
... А ў паўночным была хатняя капліца (выступае ў дворык паўкруглай апсідай). На франтоне капліцы захавалася "Ўсёвідушчае вока", некаторыя разгледзелі ў гэтым "масонства" Булгакаў, асабіста я веру ў традыцыйную версію, якая сцвярджае, што гаспадар пажадаў адлюстраваць вока Гасподня, якое "ўсё бачыць".
Зараз у палацы размешчана школа мастацтваў, бібліятэка і музей. Я вельмі рваўся паглядзець і адздымаць цудам захаваную ляпніну ў старой частцы палаца (адмыслова для гэтага нават штатыў прыхапіў), аднак у музеі мяне расчаравалі. Старая частка зачынена на рэстаўрацыю, музейныя экспазіцыі часова перанесены ў адноўленыя карпусы.
У яшчэ больш падушаным стане я адздымаў палац звонку (фатаграфіі атрымаліся ніякія, праўда?) І мы накіраваліся ў Красны бераг.
Па дарозе захапіў у кадр драўляную Траецкую царкву XIX стагоддзя ў вёсцы «Дварэц»
Менавіта «Красны бераг», а не «Чырвоны бераг», таму што назва звязана з уяўленнямі ня аб кастрычніцкай рэвалюцыі, камунізму і пралетарыяце, а з тым, што на думку першых жыхароў месцы тут прыгожыя.
У XIX стагоддзі гэта «прыгожае месца» набыў генерал-лейтэнант Гатоўскі і аддаў сваёй дачцэ, якая пазней выйшла замуж за знакамітага прадпрымальніка Вікенція Козел - Паклеўскага. У 1890-х гадах па загадзе уладальнікаў тут пачынаюць узводзіць палац у мадэрнавым стылі.
Ён мае асіметрычную планіроўку з мноствам кантаваных эркераў, упрыгожаных шатровым дахам, а галоўны ўваход накрыты тэрасай на масіўных пілонах.
тыльны фасад
паўднёвы корпус
У афармленні вонкавых сцен палаца выкарыстаны даволі ткі цікавыя матывы. Ваконныя праёмы знізу ўпрыгожаны разеткамі
Вадазлівы тэрасы выкананы ў выглядзе хімер
А над тэрасай (над галоўным уваходам), як заўсёды, красуецца картуш з гербам.
Палац Козел-Паклеўскіх валодае не менш шыкоўным інтэр'ерам, чым палац Булгакаў, аднак ўсярэдзіну “Краснабярэжнага” палаца я нават і не спадзяваўся трапіць, рэстаўрацыя там ідзе ўжо вельмі даўно і пра тое, каб валацугі накшталт мяне пападалі ўнутр, я не чуў.
Флігель для прыслугі.
Муза так і не прыйшла да мяне ў ходзе гэтай вандроўкі, я быў стомлены, змораны і без настрою. Непрыемнасць у Жылічах і цьмяныя вясновыя пейзажы без сонца за акном завяршылі карціну ўнутранай апатыі і зрабілі гэта падарожжа панурым.
Аднак, адкрыццё сезона 2014 адбылося! Не будзем завастраць увагу на няўдачы і паддавацца дрэннаму надвор'ю, наперадзе яшчэ столькі цікавага! Будзем лічыць, што гэта быў «першы блін», а ён, як вядома, "камяком")))
http://ales-matsesha.livejournal.com/3976.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Алекс Сталь

Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 07 Mar 2014, Fri, 8:43 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel
Краснобережный дворец шикарен.
А грустить из-за погоды совсем не стоит.
Утешайте себя тем,что у других она такая же. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 07 Mar 2014, Fri, 9:37 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Сталь писал(а): | Краснобережный дворец шикарен. |
дзякуй! толькі мне здаецца, калі б было больш натхнення, дык і здымкі атрымаліся б больш прывабнымі.
Александр Сталь писал(а): | А грустить из-за погоды совсем не стоит.
Утешайте себя тем,что у других она такая же. |
дык я ужо і не сумую :D :D :D гэта у той дзень усе неяк навалілася... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Корица

Зарегистрирован: 05.02.2014 Сообщения: 415 Откуда: Минск
|
Добавлено: 07 Mar 2014, Fri, 18:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Дааа,что один дворец,что второй впечатляют!
Поскорее бы реставрацию закончили.
alexBel
даже несмотря на пасмурную погоду,фото отличные! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 08 Mar 2014, Sat, 8:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Корица писал(а): | даже несмотря на пасмурную погоду,фото отличные! |
Дзякуй! я проста вельмі самакрытычны. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Misslyn

Зарегистрирован: 07.01.2013 Сообщения: 48
|
Добавлено: 08 Mar 2014, Sat, 21:53 Заголовок сообщения: |
|
|
Негледзячы нават на тое што надвор*е было зусим не сонечным-снимки атрымалися цикавыми и дабротными. Вельми спадабалася! Дзякуй! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Владислав Ф.

Зарегистрирован: 07.01.2012 Сообщения: 2272 Откуда: Минск
|
Добавлено: 08 Mar 2014, Sat, 22:41 Заголовок сообщения: |
|
|
Ну вот, наконец alexbel не поленился и выложил полноценный репортаж, а не ленивую ссылку на ЖЖ :). Вот лично мне пасмурная погода больше солнечной нравится. А самое первое фото нравится особенно. Я бы даже название предложил - Осенняя весна. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 08 Mar 2014, Sat, 23:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Misslyn писал(а): | Негледзячы нават на тое што надвор*е было зусим не сонечным-снимки атрымалися цикавыми и дабротными. Вельми спадабалася! Дзякуй! |
і вам Дзякуй!
Добрый Фей писал(а): | Ну вот, наконец alexbel не поленился и выложил полноценный репортаж, а не ленивую ссылку на ЖЖ . |
а як жа вось гэта: https://fgb.by/viewtopic.php?t=4442
і гэта: https://fgb.by/viewtopic.php?t=4477
з таго часу, як я завеў ЖЧ, я выклаў толькі некалькі справаздач, толькі па спасылкам... то было спачатку, проста потым ужо не хацеў сапсаваць тую тэму, таму і кідаў толькі спасылкі.
Я разумею, што на форуме лепш выкладаць цалкам, так і буду цяпер - цалкам. Але ўсе ж такі ў канцы буду пакідаць і спасылку, у любым выпадку, калі каму цікава, то ў ЖЧ будзе больш інфармацыі и больш запісаў.
Добрый Фей писал(а): | Вот лично мне пасмурная погода больше солнечной нравится. А самое первое фото нравится особенно. Я бы даже название предложил - Осенняя весна. |
ну, напрыклад у падарожжы "Па дарозе з Мінска ў Магілёў, або У закутках м4" таксама было пахмурнае надвор'е, але настрой у мяне быў лепшы і неяк усе было ня так, таму фатаздымкі мне падаецца атрымаліся лепей...
Хмурнае надвор'е мне таксама часам падабаецца: смуга, дажджы - за кошт іх атрымліваюцца непаўторныя здымкі, але ужо вельмі зашмат гэтага... хочацца сонейка :D |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Корица

Зарегистрирован: 05.02.2014 Сообщения: 415 Откуда: Минск
|
Добавлено: 09 Mar 2014, Sun, 20:07 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel писал(а): | Корица писал(а): | даже несмотря на пасмурную погоду,фото отличные! |
Дзякуй! я проста вельмі самакрытычны. |
Знакомо.Та же история с самокритикой ) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kziz

Зарегистрирован: 01.07.2011 Сообщения: 406 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Mar 2014, Wed, 15:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Очень красивый репортаж, спасибо! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 12 Mar 2014, Wed, 15:50 Заголовок сообщения: |
|
|
kziz
Дзякуй :D |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1897 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 Mar 2014, Sat, 14:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй.
Цiкава й прыгожа.
У Жылiчах - лянiва-правiнцыяльнае, у Красным Беразе - вясёла-казачнае.
Вось хацеу жа зазiрнуць па дарозе з Гомеля, але не пашчасцiла. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 15 Mar 2014, Sat, 18:03 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС писал(а): | Цiкава й прыгожа. |
Дзякуй!
КИНДУС писал(а): | У Жылiчах - лянiва-правiнцыяльнае, у Красным Беразе - вясёла-казачнае. |
так і жадаў адлюстраваць, каб хоць колькі падбадзёрыць рэпартаж |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|