Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 22 Nov 2013, Fri, 8:17 Заголовок сообщения: Па дарозе з Мінска ў Магілёў, або У закутках м4 |
|
|
На днях выпадкова закінула мяне ў Шабаны. Зваротны шлях быў на аўтамабілі і я вырашыў па дарозе заскочыць у некалькі цікавых мястэчак...
Смілавічы - невялікі гарадок, вядомы з XV стагоддзя. У сярэднявеччы насіў назву "Бакшты", бо калісьці належаў роду Бакштанскіх. У XVI-XVIII стагоддзях мястэчка пераходзіла з рук адных магнатаў да іншых і так працягвалася, пакуль гетман ВКЛ Міхаіл Казімір Агінскі, па нейкіх, толькі яму зразумелых чынніках, не перадаў Смілавічы і шэраг навакольных вёсак збяднеламу роду Манюшкаў.
Станіслаў Манюшка (дзед вядомага кампазітара) на радасці разгарнуў у Смілавічах будаўніцтва палаца і заклаў парк. Пазней сыны і ўнукі Станіслава дабудоўвалі сядзібу і змянялі планіроўку парку.
Будаўніцтва старога палаца ...
...адносяць да пач. XIX стагоддзя. Будынак узведзены ў стылі псеўдаготыкі. Трохпавярховая вежа з зубчатым заканчэннем надае пабудове рамантычны, я нават сказаў бы "сярэднявечны" характар. На жаль, да нашых дзён дайшлі толькі руіны "замка"... Тыльны фасад.
Новы палац у стылі неаготыкі быў закладзены бліжэй да канца XIX стагоддзя на адной восі са старым (пазней абодва былі злучаныя аб'ёмам, у якім месціўся зімовы сад).
У новым, таксама як і ў старым, парадны ўваход вытанчана аформлены - фланкіраваны гранёнымі вежамі з шатровымі заканчэннямі і шпілямі. Зараз, напэўна, гэта адзінае ўпрыгожванне, якое нагадвае аб стылі будынка. У савецкі час палац знявечылі, пашырыўшы вокны і уладкаваўшы аб'ём ля ўваходу.
Акрамя падвоенага палаца ў сядзібе захаваліся некалькі іншых будынкаў, напрыклад, вось гэтая афіцына:
Нядрэнна захаваўся парк, не гледзячы на ўвядзенне новых раслін, добра можна прасачыць некаторыя алеі:
На другім баку трасы, у 7-8 кіламетрах ад Смілавічаў, знаходзіцца невялікая вёсачка Малыя Ляды. У ёй выдатна захаваўся базыльянскі (праваслаўны з 1842 г.) манастыр Дабравешчання з аднайменнай царквой 1794 г. (лічыцца пазнейшай уніяцкай царквой, збудаванай на тэрыторыі Беларусі)
Цяпер - дзейсны праваслаўны мужчынскі манастыр. Калі я зайшоў на тэрыторыю, адразу выявіў вялікую колькасць забараняльных шыльдаў (без каментароў ...), таму фота толькі з-за агароджы. (вельмі ўжо я не люблю канфліктаваць з праваслаўным сьвятарствам)
Пабадзяўшыся навокал, накіраваўся ў Бярэзіно. У гэтым раённым цэнтры, сярод прыватнага сектара, згубіўся нягеглы на першы погляд сядзібны дом Патоцкіх. Будынак пабудаваны ў не вельмі мной ўлюбёным класіцыстычным стылі ў першай палове XIX стагоддзя.
Не ведаю чаму, але гэты дом мне спадабаўся. (можа я не адзначаю ўсіх прывабных бакоў класіцызму?)
У сядзібу таксама ўваходзіць комплекс бровара ў эклектычным стылі аднак, каб яго ўбачыць, неабходна загадзя дамаўляцца на прахадной. (прадпрыемства дзейнічае і па ўсёй бачнасці на ім асцерагаюцца крадзяжу прадукцыі...) Час быў позні, стомленасць ужо нагадвала аб сабе і я не стаў нават спрабаваць патрапіць туды.
Апошняй кропкай павінна была б стаць вёска Княжыцы, са змешчаным у ёй цудоўным касцёлам св. Антонія, (некалькі разоў яго ўжо аглядаў і вам раю заехаць, калі яшчэ не бачылі) але я з'ехаў з трасы ў Бялынічах і застаўся на начлег у родным доме.
http://ales-matsesha.livejournal.com/2566.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Чебурашка
Зарегистрирован: 31.05.2012 Сообщения: 118 Откуда: полоцк
|
Добавлено: 29 Nov 2013, Fri, 21:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Аллея вышла какой-то нереально красивой. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 29 Nov 2013, Fri, 22:45 Заголовок сообщения: |
|
|
Чебурашка писал(а): | Аллея вышла какой-то нереально красивой. |
Дзякуй! вы ня першы чалавек, які хваліць гэты здымак... а мне больш падабаюцца першыя два... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kziz

Зарегистрирован: 01.07.2011 Сообщения: 406 Откуда: Минск
|
Добавлено: 20 Dec 2013, Fri, 19:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Хорошие фото!
В Смиловичах была как-то зимой, а вот в Березино не наведывалась, было интересно посмотреть и почитать.
Спасибо! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 20 Dec 2013, Fri, 21:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Усе здымкі добрыя, на мой погляд. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Андрей Я.
Зарегистрирован: 21.11.2008 Сообщения: 1434 Откуда: Гродно
|
Добавлено: 25 Dec 2013, Wed, 10:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Очень интересный домик !!!. Надеюсь у властей родится указ о его восстановлении
Интересно, что эти Шабаны под самым Минском, а на сайте этой метноти почему-то нету :(
http://www.globus.tut.by/area_pl_minsk.htm
alexBel спасибо! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
alexBel

Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
|
Добавлено: 26 Dec 2013, Thu, 21:29 Заголовок сообщения: |
|
|
kziz писал(а): | Хорошие фото!
В Смиловичах была как-то зимой, а вот в Березино не наведывалась, было интересно посмотреть и почитать.
Спасибо! |
GlobusBelarusi писал(а): | Усе здымкі добрыя, на мой погляд. |
Андрей Я. писал(а): | Очень интересный домик !!!. Надеюсь у властей родится указ о его восстановлении
Интересно, что эти Шабаны под самым Минском, а на сайте этой метноти почему-то нету
http://www.globus.tut.by/area_pl_minsk.htm
alexBel спасибо! |
kziz, GlobusBelarusi, Андрей Я Дзякуй! :D
Андрей Я. вы напэўна не зусім правільна зразумелі тескт... з Шабаноў я пачаў падарожжа, але першы домік (палац Манюшкаў), знаходзіцца ў Смілавічах...
...дарэчы, ці гэта я вас няправільна зразумеў і вы Смілавічы намінальна назвалі "Шабанамі"? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Андрей Я.
Зарегистрирован: 21.11.2008 Сообщения: 1434 Откуда: Гродно
|
Добавлено: 27 Dec 2013, Fri, 9:40 Заголовок сообщения: |
|
|
alexBel писал(а): | kziz, GlobusBelarusi, Андрей Я Дзякуй! :D Андрей Я. вы напэўна не зусім правільна зразумелі тескт... з Шабаноў я пачаў падарожжа, але першы домік (палац Манюшкаў), знаходзіцца ў Смілавічах...
...дарэчы, ці гэта я вас няправільна зразумеў і вы Смілавічы намінальна назвалі "Шабанамі"? |
Разумееце alexBel, я не заўсёды ўсё чытаю дасканала. У многіх тэмах ідзе вельмі шмат тэксту (як у часопісе), і потым гэта не дакументы якіх-небудзь дагавораў, дзе сапраўды трэба чытаць усе. У самым пачатку ў вас напісана, што вас закінула ў Шабаны, але не тое, што вы сваю вандроўку пачалі з Шабаноў. І тут жа адразу пад гэтым надпісам здымак, ёсць назва і пад ёй фота. Вось таму я не так зразумеў :D . У вас пачатковы тэкст падзелены фотографіямі. Пвсля другога фота ўжо напісана - Смілавічы. А як зразумець, што спачатку таксама Смілавічы, калі ў першым радку здымак як бы падпісаны - Шабаны :D. Ну гэта не страшна, таму што вы папярэдзілі. Звычайна назву месца, ці яшчэ чаго, пішуць адразу, а не ў сярэдзіне тэксту. А магло быць так, што хтосьці паглядзеў на здымкі, пачытаў як Шабаны, узяў і паехаў глядзець. Прыехаў, а там .... . Але ўсё-роўна, дзякуй вам яшчэ раз. Дом даволі цікавы і я абавязкова з'езджу паглядзець на яго, але ўжо ў наступным годзе. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|