Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 06 Oct 2013, Sun, 11:08 Заголовок сообщения: Аршанскія краязнаўцы звярнуліся да мітрапаліта Філарэта |
|
|
Аршанскія краязнаўцы былі вымушаны пісьмова звярнуцца асабіста да мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, бо так і не дачакаліся адказу aд кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы па праблеме захавання помніка архітэктуры 18 стагоддзя – будынка былога кляштара базыльянаў, які ўжо некалькі гадоў належыць Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.
http://orshatut.by/2013/10/mitrapalitu-filaretu-daslali-list-pra-garotnyi-stan-pomnika-arhitekturyi/
У лісце гаворыцца:
Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Філарэт!
Мы, аршанскія краязнаўцы, звяртаемся да Вас па пытанні, якое падаецца нам надзвычай важным. Ужо немала гадоў мы б’ем трывогу – разбураецца помнік архітэктуры -- жылы будынак былога базылянскага манастыра, які пазней на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў належаў Праваслаўнай Царкве.
Як Вам, напэўна, добра вядома, гэты будынак мае надзвычай багатую гісторыю ў якасці цэнтра духоўнай асветы. З 1842 года тут размяшчаўся Свята-Пакроўскі мужчынскі манастыр і Аршанскае духоўнае вучылішча. З вучылішчам звязаныя жыццё і дзейнасць вядомага беларускага этнографа, фалькларыста, лексікографа Івана Насовіча. Вучылішча падрыхтавала многіх працаўнікоў Царквы, яго выпускнікамі сталі вядомыя царкоўныя дзеячы, у прыватнасці, старац Міхаіл (Едлинский), а таксама выбітныя беларускія літаратары, Міхась Зарэцкі і Васіль Шашалевіч.
Будынак занесены ў спіс помнікаў архітэктуры і гісторыі рэспубліканскага значэння.
На сёняшні дзень будынкам валодае прыход Свята-Пакроўскага храма горада Орша Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Да цяперашняга ўладальніка будынак патрапіў пасля таго, як гарадскія ўлады давялі помнік да гаротнага стану і разабралі дах. Без даху, і на працягу пэўнага часу без вакон і дзвярэй, будынак стаіць ужо шмат гадоў. Снег, дождж, мароз і адлігі разбураюць тое, што засталося ад некалі велічнага ансамбля, якім быў упрыгожаннем горада.
Засмучае і той факт, што будынак знаходзіцца ў цэнтры Оршы, і стварае неспрыяльнае ўражанне і пра горад, і, на жаль, пра ягонага ўладальніка.
Нашы калектыўныя звароты да гарадскіх уладаў, у пракуратуру, у Міністэрства культуры, у Адміністрацыю Прэзідэнта пакуль, на жаль, не дапамаглі вырашыць гэтую праблему.
У сваіх адказах яны спасылаюцца на тое, што будынак мае ўладальніка, і што той нясе за яго адказнасць. Менавіта ўладальнік, сцвярджаюць органы дзяржаўнай улады, і павінны займацца прывядзеннем будынка ў належны стан.
Але пра тое, што плануе рабіць уладальнік, нам, на жаль, невядома. На наш калектыўны зварот, перанакіраваны Адміністрацыяй Прэзідэнта на адрас кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы яшчэ ў маі гэтага года, адказу мы дагэтуль не атрымалі.
Спадзяемся, што Вы дапаможаце нам атрымаць адказы на нашыя пытанні, і паспрыяеце выратаванню выдатнага помніка духоўнай архітэктуры, які мае надзвычай вялікае значэнне як для нашага горада, так і для Царквы, яе мінулага і яе будучыні.
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|