Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 13 Mar 2013, Wed, 8:22 Заголовок сообщения: Не дзяліць адказнасць, а ратаваць помнік |
|
|
Вядомы беларускі мастак Мікола Купава накіраваў ліст міністру культуры Барысу Святлову. У лісце гаворыцца наступнае:
"Паважаны Барыс Уладзіміравіч!
Зьвярнуцца да Вас мяне змусіла небяспека страты вялікай культурнай каштоўнасьці -- выдатнага помніка старажытнай беларускай архітэктуры -- Базылянскага кляштара -- у маім родным горадзе Воршы.
На жаль, гэта толькі рэшта помніка, бо пабудаваная ў 1774 годзе Сьвятыня Апекі Маці Божай гэтага комплексу, у 1969 годзе паводле загаду гарадскіх уладаў, была зьнішчаная. Адбывалася гэта на маіх вачах, і мне ніколі не забыць, як у той жнівеньскі дзень я прыехаў у Воршу наведаць бацькоў. Але ў родным горадзе мяне чакала жахлівае відовішча, якое назаўсёды засталося ў маёй памяці. На мяне зеўрыла нутром канаючая Сьвятыня, у якой не было правай навы і вежы. Я быў у шоку, стаяў і плакаў. Я тады першы раз убачыў бажніцу знутры і быў узрушаны яе дасканалай прыгажосьцю. Чугунная «баба» заўзята працавала ўжо не адзін дзень. Велічная прыгажосьць маўкліва знікала, пераўтваралася ў пыл і друз...
І вось праз амаль 44 гады пасьля зьнішчэння Сьвятыні стаіць без даху будынак Базылянскага кляштара, і таксама паступова сыходзіць у нябыт. Ні гарадскія ўлады, ні створаныя дзеля абароны спадчыны грамадскія арганізацыі, ні культурныя ўстановы ці кантрольныя ведамствы не могуць нічога зрабіць дзеля таго, каб захаваць гэты помнік.
Варта нагадаць, што калісьці ў горадзе было каля дзесяці помнікаў сакральнай архітэктуры, але большая частка іх была страчаная. Калі не будуць зробленыя тэрміновыя захады, то можам страціць яшчэ адзін.
Крыху раней у гэтым годзе я зьвяртаўся да гарадскіх і абласных уладаў. Я прапанаваў праграму выратавання гэтага выдатнага помніка архітэктуры. Яна вельмі простая паводле сваёй сутнасьці: трэба у самы кароткі тэрмін накрыць кляштар дахам і правесьці кансервацыю будынка, пасьля чаго прыступіць да планамернага ўзнаўлення кляштара і разбуранай царквы Апекі Маці Божай.
І зараз ня так важна высьвятліць, хто адказны за той стан, у якім апынуўся гэты будынак, пастаўлены на рэспубліканскі ўлік як архітэктурны і гістарычны помнік. Самае важнае – прыняць неадкладныя захады па ягоным выратаванні. Патрэбныя супольныя намаганні, скіраваныя на вынік, а не на падзел адказнасьці і выдаткаў. Нашчадкі адплоцяць нам усім па-роўну, калі зьберажэм гэтую каштоўнасьць – удзячнасьцю, калі не – пагардай.
Спадзяюся, паважаны Барыс Уладзіміравіч, на падтрымку з боку Міністэрства культуры Беларусі гэтай маёй ініцыятывы па выратаванні і ўзнаўленні велічнага помніка архітэктуры ў Воршы -- Базылянскага кляштара і сьвятыні Апекі Маці Божай.
Дай Бог каб гэта здарылася, і горад набыў калісьці бяздумна страчаную архтэктурную каштоўнасьць, якая ўпрыгожвала яго больш як дзьвесьце гадоў да свайго зьнішчэння. Прапаную ўзнаўленне сьвятыні Апекі Маці Божай уключыць у Дзяржаўную праграму аднаўлення".
Раней Мікола Купава атрымаў адказы на свой зварот ад Віцебскіх абласных і Аршанскіх гарадскіх уладаў, дзе не нічога не гаварылася пра тое, што плануецца зрабіць дзеля выратавання помніка.
Варта нагадаць, што сусветны вопыт сведчыць пра вялікія выгады, якія могуць прынесці помнікі архітэктуры і гісторыі ў справе развіцця турыстычнага патэнцыялу, стаць фактарам інвестыцыйнае прывабнасці і паляпшэння іміджу мясцовасці на сусветным узроўні. Цяперашні стан былога кляштара базылянаў -- гэта брудная пляма на іміджы Воршы.
Фота Міколы Купавы, зробленае падчас разбурэння царквы Апекі Маці Божай. Ілюстрацыя да артыкула АРШАНСКАЯ БАЖНІЦА АПЕКІ МАЦІ БОЖАЙ (скарочана) Часопіс “Наша Вера” 3(9)1999 http://media.catholic.by/nv/n9/art10.htm
6.6 KB,
просмотрено: 4823 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|