Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 19 Jan 2012, Thu, 16:20 Заголовок сообщения: Сядзіба Напалеона Орды |
|
|
Аднаўленне родавага гнязда Напалеона Орды – на шляху да ажыццяўлення
Чыстае поле, рэдкія кусты бярэзніку, прасёлкавая дарога ды старадаўняя сажалка... Мала што цяпер нагадвае аб тым, што раней тут была шляхецкая сядзіба, якая згарэла амаль 70 гадоў таму. Толькі ў 2004 годзе на гэтым месцы археолагам Валянцінам Елісеевічам Собалем пад эгідай Беларускай акадэміі навук былі праведзены раскопкі, у выніку якіх знойдзены падмурак будынка і ўстаноўлена, што менавіта ў гэтым месцы знаходзілася сядзіба Н. Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор.
Саспела ідэя аднавіць родавае гняздо вядомага мастака, кампазітара, педагога, нашага славутага земляка Н. Орды. Вось ужо тры гады вядуцца аднаўленчыя работы. Працэс гэты вельмі працаёмкі і затратны.
З 2009 года было асвоена амаль 420 мільёнаў рублёў са сродкаў мясцовага бюджэту. На цяперашні момант адноўлены падвальныя памяшканні, заліты падмурак, праведзена электраэнергія да аб'екта, пакладзены першы дубовы вянок зруба па перыметры будынка. Сёлета плануецца ўзвесці сцены і дах. А працы тут нямала, бо дом меў памеры 38 на 19 метраў з мансардай. У выніку сядзіба ў адпаведнасці з апісаннем 1835 года, знойдзеным у Гродзенскім архіве, павінна набыць першапачатковае аблічча.
У перспектыўных планах аднаўленне ўсіх гаспадарчых пабудоў маёнтка, якіх, дарэчы, было больш за дваццаць, з усёй мясцовай інфраструктурай, сажалкай і садам, а таксама пракладка дыхтоўнай дарогі, што стане адным з найважнейшых складнікаў стварэння музейнага комплексу Н. Орды ў в. Варацэвічы.
http://news.tut.by/culture/269377.html?utm_source=rss-news&utm_medium=rss&utm_campaign=news-feed |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 19 Jan 2012, Thu, 17:15 Заголовок сообщения: |
|
|
магутны божа... дачакаліся.... спадзяюся там не будзе сыліконавага гаўнабуда  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 20 Jan 2012, Fri, 2:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Ну падаецца з дрэва робяць. Але гэта неперашкаджае згодна з канцэпцыяй аграмадэрну ашаляваць пасьля сайдынгам.
І да, не сыліконавага, а сілікатнага! :)
Дарэчы, мо хто ведае. На Беларусі ёсьць працы Напаліёна Орды? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 20 Jan 2012, Fri, 13:36 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | Ну падаецца з дрэва робяць. Але гэта неперашкаджае згодна з канцэпцыяй аграмадэрну ашаляваць пасьля сайдынгам.
І да, не сыліконавага, а сілікатнага! :)
Дарэчы, мо хто ведае. На Беларусі ёсьць працы Напаліёна Орды? |
няма прац..... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 26 May 2012, Sat, 14:53 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | Ну падаецца з дрэва робяць. Але гэта неперашкаджае згодна з канцэпцыяй аграмадэрну ашаляваць пасьля сайдынгам.
І да, не сыліконавага, а сілікатнага! :)
Дарэчы, мо хто ведае. На Беларусі ёсьць працы Напаліёна Орды? |
але ёсць некалькі літаграфій таго часу |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|