Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 20 Dec 2011, Tue, 21:54 Заголовок сообщения: Горкі. Дом Максіма Гарэцкага |
|
|
У Горках знясуць дом, у якім жыў Максім Гарэцкі
Будынак нібыта замінае праекту ўпарадкавання берагавой лініі Ніжняга возера да “Дажынак” 2012 года.
Класік айчыннай літаратуры пражыў на другім паверсе дома па адрасе Акадэмічная, 3 у кватэры нумар 5 усяго два гады – з 1926 па 1928. У Горках Гарэцкі працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі сельгасакадэміі.
У пачатку дзевяностых у былой кватэры беларускага генія меўся размесціцца музей.
Але пазней было вырашана пакінуць памяшканне новым жыхарам. Музей Гарэцкага зрабілі ў чацвёртым корпусе БДСГА.
Дом жа застаўся на ўспамін. Пра тое, што тут некалі жыў Гарэцкі можна даведацца з шыльды, размешчанай на сцяне будынка. Аднак бліжэйшым часам дом знясуць. Пра гэта расказалі яго жыхары. Іх ужо папярэдзілі пра знос і пра тое, што ўсім дадуць новыя кватэры ў іншай частцы горада.
Улады з домам Гарэцкага па законе, напэўна, могуць рабіць, што захочуць. Будынак не ўваходзіць у афіцыйны спіс гістарычнай спадчыны.
Толькі вось з помнікам Леніну, які да "Дажынак" прыбяруць з галоўнай плошчы горада, у Горках збіраюцца абысціся больш гуманна.
Каменны істукан не разаб’юць у друзачкі, як дом зоркі беларускай літаратуры, а беражна перанясуць у іншае месца – па “просьбах трудяшчыхся”, напэўна.
http://horki.info/news/1/1854.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 21 Dec 2011, Wed, 18:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Гарэцкі адзін з пісьменнікаў які добра апісаў паскудства саўковай улады і калгасаў.... якія зараз абажае жыстачайшы |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 22 Dec 2011, Thu, 0:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Няўжо ў 20-я гады ўжо была сілікатная цэгла? Ці гэта драўляную хату так абклалі? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 22 Dec 2011, Thu, 2:15 Заголовок сообщения: |
|
|
Натуральна, што абклалі цэглай |
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 30 Dec 2011, Fri, 0:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Радзім Гарэцкі: “Шкада, што дом Максіма Гарэцкага зносяць”
– Вельмі шкада, што дом зносяць. І для нашай сям’і, і для многіх гэты будынак мае важнае значэнне. Увогуле з Горкамі ў братоў Гарэцкіх – Гаўрылы і Максіма – звязана значная частка жыцця.
Радзім Гарэцкі (на фота), пляменнік Максіма Гарэцкага, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
– У пачатку мінулага стагоддзя ў Горках знаходзілася лепшая на той час аграрная навучальная ўстанова. Тут браты Гарэцкія атрымалі адукацыю, якая дазволіла ім палюбіць і навуку, і культуру. У Горках Гарэцкія сталі сапраўднымі патрыётамі, адраджэнцамі. Пазней яны вярнуліся сюды працаваць выкладчыкамі.
Дарэчы, у доме, які збіраюцца зараз зносіць, спачатку жыў мой бацька – Гаўрыла Гарэцкі.
Ён першы вярнуўся ў Горкі, дзе працаваў загадчыкам кафедры, быў дацэнтам. Пазней, калі ў Горкі прыехаў Максім Гарэцкі, мой бацька саступіў брату кватэру, бо ў пісьменніка была большая сям’я.
У тым доме не толькі Гарэцкія жылі, але і іншыя вядомыя людзі. У гэты ж дом да Максіма Гарэцкага прыязджала шмат дзеячаў культуры.
Напрыклад, Якуб Колас. Вакол кватэры Гарэцкага адбывалася мноства культурных падзеяў у жыцці Горак таго часу. Напрыклад, папулярны хор беларускай песні, арганізаваны маёй маці і жонкай Максіма Гарэцкага, карыстаўся вялікім поспехам.
Дом мае гістарычнае значэнне, як матэрыяльны помнік нашай культуры. Зносіць дом не зусім правільна. Таму жадана б было гэты будынак неяк захаваць.
http://horki.info/news/39/1887.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 28 Feb 2012, Tue, 14:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Факты і аргументы па дому Гарэцкага
Па ходу дыскусіі наконт дома Гарэцкага дакладна вызначыліся два падыходы.
Першы – 19 студзеня 2012 года старшыня Горацкага райвыканкама І.М.Макар пацвердзіў рашэнне ад 16.11.2011 года №19-98, згодна з якім “жылы дом на вуліцы Агранамічная, 3 уключыны ў графік зносу старых і аварыйных дамоў на 2012 год”. У падтрымку прынятага рашэння ў СМІ выказаліся намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні насельніцтва Н.В.Карнеева і адказны сакратар рэдак-цыі газеты “Горацкі веснік” П.Дзетліковіч.
Такім чынам сутнасць гэтага падыходу такая: жыхароў адсяліць у новае жыллё, а сам дом ліквідаваць. Аднак, магчыма, нечакана для адмі-ністрацыі раёна частка жыхароў Горак выступіла ў абарону дома Гарэцкага.
Другі падыход, які падзяляе і аўтар, такі: жыхароў перасяліць у новыя кватэры, а былы іхні дом не знішчаць, а пераўтварыць у гісторыка-культурны аб’ект Горак.
Давайце больш уважліва паглядзім, якія аргументы выказваюць прыхільнікі зносу дома.
1. Дом стары і не ўяўляе каштоўнасці.
А.Себаян, намеснік дырэктара УКП “Камунальнік”: “Зношанасць усіх канструк-тыўных элементаў перавышае 61%. Маюцца на ўвазе падмурак, сцены, столь і ўсё астатняе. Аднаўленне дома эканамічна немэтазгодна”.
І.М.Макар: “...Фізічная зношанасць (дома – А.К.) – 78,9% <…> Будынак знаходзіцца ў такім стане, што правядзенне яго капітальнага рамонту немагчыма”.
Н.В.Карнеева: “Ніякай архітэктурнай каштоўнасці ён не ўяўляе, разбураецца. Гэта, прабачце за праўду, проста хата”.
Тое, што дом стары – ніхто не спрачаецца. Яму 87 гадоў. Але ж ён стаіць. І, здаецца, стаіць моцна. Праводзяць рэстаўрацыю і не такіх дамоў. Іншае пытанне – калі яна можа адбыцца. Тым больш, як мы ўбачым далей, далёка не ўсё выглядае так трагічна.
Цяпер наконт “проста хата”.
Па-першае, гэта двухпавярховы жылы дом, характэрны для драўлянай архітэктуры малых гарадоў канца 19 – пачатку 20 стагоддзя.
Па-другое, а калі б і хата? Вядома, што шмат выдатных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і многія дзяржаўныя дзеячы краіны выйшлі менавіта з простых сялянскіх хатаў. Дык што, можа хаты Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка і іншых таксама не заслугоўваюць існавання?
Сцвярджаюць, што гэты дом не ўяўляе каштоўнасці. Зараз на самой справе будынак глядзіцца сумна. Але калі зняць шэрую цэглу, надаць першапачатковы выгляд, то на фоне зеляніны і строгіх акадэмічных карпусоў акуртны дом з бярвенняў будзе выглядаць вельмі прывабна. Ён на самой справе можа стаць культурным і турыстычным аб’ектам нашага горада.
2. Дом аварыйны, таму яго трэба знесці.
П.Дзетліковіч, які спасылаецца на А.І.Галавача: “...дом, у асаблівасці яго падвальная частка, знаходзіцца ў аварыйным стане і падлягае зносу”.
Н.В.Карнеева: “Дом зносяць, таму што ён аварыйны, і на гэта ёсць заключэнне спецыялістаў”.
Н.В.Карнеева: “Что касается дома, то я была там не раз. Особой ауры или ощущения, что в этих стенах жил классик, нет. Там не чувствуется ничего, кроме сырости”.
Дом аварыйны? Хутчэй за ўсё так, зыходзячы з вышэй прыведзеных паказчыкаў зношанасці. Я не сумняваюся ў кампетэнтнасці спецыялістаў. Але калі б яны спачатку схадзілі ў падвал дома Гарэцкага, а потым завіталі ў падвал дома №28 па праспекце Інтэрнацыянальным, пад’езд №1, то ўбачылі б розніцу. У падвале дома №3 на Агранамічнай – суха, як на сялянскай печы, на падмурку – ні трэшчынкі. А ў падвале дома №28 стаіць такая аўра!.. На падмурку – трэшчыны і рэшткі шкляных “кантролек”.
Нават П.Дзетліковіч правёў дадатковае “журналісцкае расследаванне”: злазіў у падвал дома Гарэцкага. І вось што піша: “Стоит он на прочнейшем фундаменте, и мог бы ещё стоять на нём сотни лет”. Праўда, шаноўны журналіст схамянуўся і “...стоит лишь поднять глаза кверху, как невольно охватывает ужас! От напрочь прогнивших лаг подвального перекрытия, грозящих обвалом. <…> ...чем раньше снесут этот дом, тем быстрее отведут угрозу жизни его постояльцам”.
Ну, што тут скажаш? П.Дзетліковіч, мяркую, каб аргументаваць неабходнасць зносу дома, малюе страшную карціну. Маўляў, жыхары жывуць пад пастаяннай пагрозай іхнім жыццям. Дык можа людзей трэба неадкладна вывезці?
Выглядае і трагічна, і камічна.
Іншыя аргументы і факты мы разгледзім у адным з наступных нумароў газеты “УзГорак”.
http://horki.info/news/39/2051.html |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Kudesnik
Зарегистрирован: 27.09.2011 Сообщения: 18
|
Добавлено: 27 Mar 2012, Tue, 16:15 Заголовок сообщения: Дом Максима Горецкого |
|
|
Недавно Белорусское добровольное товарищество охраны памятников истории и культуры обратилось в Министерство культуры с предложением придать дому по ул. Агрономической в городе Горки, в котором с 1926 по 1928 годы жил писатель Максим Горецкий, статус историко-культурной ценности. Через месяц должен быть предоставлен результат. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Kudesnik
Зарегистрирован: 27.09.2011 Сообщения: 18
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 03 Sep 2012, Mon, 10:36 Заголовок сообщения: |
|
|
"будынак ў аварыйным стане" - добра бачна, які ж гэта "аварыйны" стан |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|