Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Alstom

Зарегистрирован: 16.05.2009 Сообщения: 314 Откуда: Минск
|
Добавлено: 26 Aug 2011, Fri, 19:15 Заголовок сообщения: |
|
|
Супер! Молодцы, ребята. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 26 Aug 2011, Fri, 22:42 Заголовок сообщения: |
|
|
малайцы
А што наконт замка? Плануецца што-небудзь сур'езнае па кансервацыі? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
krytsyk
Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
|
Добавлено: 03 Sep 2011, Sat, 20:01 Заголовок сообщения: |
|
|
як я ведаю, так сама аднавілі частку муроў Замкавага млына, і расчысцілі біхаім |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kanapelka

Зарегистрирован: 27.04.2011 Сообщения: 67 Откуда: Наваградак
|
Добавлено: 27 Oct 2011, Thu, 12:27 Заголовок сообщения: КРЭЎСКІ ЗАМАК РАЗМЯСЦІЎСЯ Ў МІНСКУ? |
|
|
28 кастрычніка 2011 года (пятніца) мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць дабрачынную акцыю – пост-канцэрт “Крэўскі кірмаш”, прысвечаны сёлетнім вынікам працы валанцёраў Фонда ў в. Крэва, у тым ліку ў межах правядзення фестывалю “Крэўскі кірмаш-2011” (13.08.2011) ля сценаў Крэўскага замка.
Мэта пост-канцэрта – далучэнне ўвагі гледачоў да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, папулярызацыя валанцёрскага руху на Беларусі, прэзентацыя сучасных беларускіх гуртоў.
Падчас канцэрту адбудзецца дабрачынны збор сродкаў на аплату паслуг археолага, які працаваў ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на раскопах ў в. Крэва падчас летніка 2011 года.
У пост-канцэрце прымуць удзел такія гурты, як “Alta Mente”, “Балцкі Субстрат” і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тацяна Мархель, “Інфрачырвоны Выдых”, “Князь Мышкін”, “Нельга забыць”.
Гледачы змогуць паслухаць добрую музыку, азнаёміцца з відэыпрэзентацыяй вынікаў працы Фонда за гэты год, прагаласаваць за выступаючыя гурты ў намінацыях “Крэўскі авангард-2011” і “Крэўская традыцыя-2011”.
Для гледачоў таксама будзе праведзена віктарына з прызамі, прысвечаная гісторыі Крэўскага замка.
Падрабязна аб пост-канцэрце “Крэўскі кірмаш” чытайце на сайце: www.kreuskizamak.by.
Месца правядзення: музэй Я.Купалы, г. Мінск, вул. Я.Купалы, 4.
Пачатак а 19-й.
Уваход: 3 000 бел.руб. (грошы ідуць Купале і ягонай сям'і).
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 16 Nov 2011, Wed, 22:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха, вельмі цікава. Было б яшчэ цікава, каб ты агучыў фронт прац (і аб'ектаў) + вынікі.
А на Юр'явай гары што шукалі? :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 0:33 Заголовок сообщения: |
|
|
На Юравай гары шукалі мінімум культурны пласт, максімум - залаты паганскі стод Ярылы :D
Сэнс у тым, што Юраву гару ня хочуць ставіць на ўлік, як помнік. А зараз яе можна паставіць на ахову як помнік археялогіі. Самы галоўны фронт прац гэтага году - завяршэнне праэкта ахоўных зон.
А так:
Разкопы (4 шурфа)
Разчыстка жыдоўскіх могілак (найбольш старадаўняй часткі)
Разчыстка бісхаіма (у наступным годзе плануецца аднаўленне)
Разчыстка бункера ПСВ, пошук іншых. (таксама ёсць ідэя аднаўлення кавалку ўмацаванняў)
Працяг працаў на замковым млыне
падрыхтоўка і правядзенне фестывалю Крэўскі кірмаш
Пошук меркаваных паганскіх мясцінаў і культавых валуноў. (знайшлі некалькі цікавых гораў. адзін цікавы камень)
Неяк так. Можа хто яшчэ мяне паправіць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 0:36 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | Разчыстка бісхаіма |
Наколькі ўпэўнены, што гэта менавіта бісхайм? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 1:25 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | Лёха писал(а): | Разчыстка бісхаіма |
Наколькі ўпэўнены, што гэта менавіта бісхайм? |
А што такое бісхаім?  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 1:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | На Юравай гары шукалі мінімум культурны пласт, максімум - залаты паганскі стод Ярылы :D
Сэнс у тым, што Юраву гару ня хочуць ставіць на ўлік, як помнік. А зараз яе можна паставіць на ахову як помнік археялогіі. Самы галоўны фронт прац гэтага году - завяршэнне праэкта ахоўных зон.
А так:
Разкопы (4 шурфа)
Разчыстка жыдоўскіх могілак (найбольш старадаўняй часткі)
Разчыстка бісхаіма (у наступным годзе плануецца аднаўленне)
Разчыстка бункера ПСВ, пошук іншых. (таксама ёсць ідэя аднаўлення кавалку ўмацаванняў)
Працяг працаў на замковым млыне
падрыхтоўка і правядзенне фестывалю Крэўскі кірмаш
Пошук меркаваных паганскіх мясцінаў і культавых валуноў. (знайшлі некалькі цікавых гораў. адзін цікавы камень)
Неяк так. Можа хто яшчэ мяне паправіць. |
Карацей узяліся за Крэва па сур'ёзнаму. Маладцы. Замак стаіць? :)
А які культурны пласт на Юравай гары? Там нешта захавалася (было?)
Дзе дакладна знаходзіцца замкавы млын і якога ён стагоддзя?
дзякую |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 12:19 Заголовок сообщения: |
|
|
Zmicier
Бісхаім - жыдоўскі культавы аб'ект бла-бла-бла
На Юравай гары культурнага пласьу прыкладна 60 см. Казаць аб тым, што там было пакуль рана, бо быў закладзены ўсяго 1 шурф, 2Х2 метры.
Замкавы млын стаіць на рацю Крэўлянцы за замкам у бок шашы Менск-Вільня. Паралельна ўсходняй сцяне замку (той. што была разбіта ў Першую сусветную) ідзе вуліца, дык вось па ёй да дома № 16, і насупраць яго на беразе Крэўлянкі стаіць. Ён раней запіраў дамбу, якая рабіла возера перад замкам. Упершыню ўзгадваецца ў 18 стагоддзі, але магчыма ён і больш ранні. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 12:25 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi
Стаіць насупраць увахода на жыдоўскія могілкі, на васі галоўнай алеі. Мае каваныя петлі пры ўваходзе (значыцца, былі дзьверы), па баках выемкі пад бярвенне (каб зрабіць сцены). Быў накрыты стажковым дахам (па ўспамінах мясцовых). Мае надпіс з датай пабудовы і ініцыяламі будаўніка. Такі ж па стылістыке надпіс быў яшчэ на адной хаце, належачай жыдоўскай суполцы (хату зруйнавалі). Ды й па памерах у гаспадарцы не функцыянален, астаівць хрысціянскую капліцу ля жыдоўскіх могілак ніхто не дасць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 13:28 Заголовок сообщения: |
|
|
паўтаруся яшчэ раз.
неяк я не на 100% упэўнены, што гэта бэйс-хаім (у тым сэньсе, як гэта тут падаецца)...
можа дзесьці только на 60% веру ў гэта.
але занадта шмат чаго не стыкуецца...
не падобны ён на бэйс-хаім, маленькі, ды й халяўны нейкі, калі сьцены з дошак былі.
да таго ж і год выбіты грыгарыянскі (не сталі б габрэі на могілках такое рабіць, ці калі б зрабілі, побач стаяў бы габрэйскі год). І выглядае гэты год занадта суха і квадратна, нібы нейкае кляймо стандартнае. таму можа ваенная нейкая пабудова 30х гадоў, ці яшчэ штосьці.
але нельга адназначна сказаць, што гэта менавіта калідор да могілак.
наконт капліцы, дасьць можа і дадуць (уладам па барабану, а габрэі даведаюцца толькі апасьля, і ніхто іх слухаць ня будзе), але ня варта гэта рабіць. навошта чапаць чужыя могілкі. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 14:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Давид
А чым гэта яшчэ можа быць з будынкаў юдэйскага культу?
Стылістыка муроўкі і надпіс суадносяцца з іншымі пабудовамі жыдоўскай суполкі Крэва. А сцены драўляныя з-за таго, што не атрымалася разабраць замак на камні, яго ў тыя часы пачалі кансерваваць.
Капліца малаверагодна, бо каталікі будавалі касцёл наноўку. на могілках капліца ў іх была, праваслаўныя таксама аднаўлялі царкву пасля ПСВ, ім неяк не да малых пабудоў.
Калі гэта проста брама, то чаму 4 слупы?
З усіх разглядаемых варыянтаў біхаім - самы верагодны. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Nov 2011, Thu, 14:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха,дзякуй за ўдакладненні.
Пра бэйс-хаім цікава. Сапраўды гэта ён ці не. А мясцовыя што кажуць? Мо Някляева запытаць? :) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|