Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 25 Oct 2011, Tue, 11:55 Заголовок сообщения: Палац Мержыеўскіх, в. Грозава |
|
|
У вёсцы Грозава Капыльскага раёна калісьці пачынаўся Слуцкі збройны чын, фармаваўся 2-гі Грозаўскі полк.
Але тут больш памятаюць гісторыю Другой сусветнай, і мала хто ўяўляе, што іх аднавяскоўцы ў 1920 г. актыўна аказвалі супраціў бальшавікам.
Калі спусціцца бліжэй да ракі, можна ўбачыць вялікі двухпавярховы белы будынак
з пустымі аканіцамі і ўжо дзіравым дахам.
Гэта палац Мержаеўскіх, пабудаваны ў другой палове XVIII ст. у стылі класіцызму. Ён мае сіметрычную планіроўку, і ягоная кампазіцыя вылучаецца чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе. Ля будынка захаваліся рэшткі парку.
Гісторыя гэтага палаца — тыповая для беларускіх мястэчак.
Звычайна пасля рэвалюцыі ў раскошных шляхетных маёнтках размяшчалі шпіталі, інтэрнаты альбо адміністрацыю калгасаў. У Грозаве ў панскім палацы ў 1970-х гг. адкрылі школу. Пасля распаду СССР будынак пуставаў і на вачах прыходзіў у занядбанне.
Паўгода таму яго выкупіла салігорскае прадпрыемства «Даўмонт».
Па словах дырэктара Івана Далматовіча,
да палаца прыглядаліся даўно – тут жа, у Капыльскім раёне арганізацыя будавала крамы і касцёл, але ўлады спачатку назвалі занадта вялікую цану за разбураны будынак.
«У нас так часта бывае –
пакуль дом яшчэ ў нармальным стане, заламваюць высокі кошт. А калі ён ужо канчаткова разбураны – хутчэй шукаюць, хто б яго ўзяў ды адрамантаваў»,
– кажа сп. Далматовіч. З палацам Мержаеўскіх так і адбылося.
У пачатку лютага райвыканкам прадаў яго за адну базавую велічыню – усяго 35 тыс. рублёў.
Зараз у Грозаве ідзе актыўнае будаўніцтва. Ужо зроблена праектная дакументацыя, будаўнікі ўмацоўваюць падмурак, цокаль. Па словах дырэктара, палац быў у вельмі запушчаным стане – цяпер трэба мяняць перакрыццё паміж паверхамі, сцены, дах... Да зімы спадзяюцца замяніць пліты ды ўставіць шыбы. Нягледзячы на складанасці з фінансаваннем будаўніцтва ў Беларусі наогул, працу ў Грозаве не спыняюць. Гатэль і рэстаран хочуць адкрыць ужо ў наступным годзе.
«Мы спраектавалі 24 нумары. Большасць з іх па камфорце будзе на ўзроўні трох зорак,
але чатыры нумары будуць звышкамфортныя – класа люкс. У кожным нумары будзе барная стойка, каб можна было пасядзець з сябрамі, выпіць кубак гарбаты. Рэстарацыя змесціць каля 60 наведвальнікаў. У цяперашнім падвале плануем зрабіць вінны склеп», – кажа суразмоўца. Каштарыс праекта складае каля 3 млрд рублёў.
Дырэктар «Даўмонта» – архітэктар паводле адукацыі. Ён часта бывае за мяжой і параўноўвае гістарычныя помнікі Заходняй Еўропы з нашымі. «Пасля 1917 года мы столькі згубілі, што проста ўявіць складана. І зараз гэта аднаўляецца вельмі марудна. Дзяржава не ў стане «падняць» усе помнікі. Рэстаўрацыя ў Міры і Нясвіжы толькі пацвярджае гэта – столькі год працуюць, а ніяк да ладу не давядуць. Гэтым павінны займацца прыватнікі.
Аддайце вы бізнэсоўцам гэтыя сядзібы, спрасціце падаткі і гарантуйце, што дзяржава пакрые 30% выдаткаў рэканструкцыі. І тады ўбачыце, як хутка пачнуць аднаўляць гістарычную спадчыну»,
– кажа ён.
http://nn.by/?c=ar&i=62279 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Leschij87

Зарегистрирован: 02.11.2011 Сообщения: 25 Откуда: Менск
|
Добавлено: 06 Nov 2011, Sun, 11:05 Заголовок сообщения: |
|
|
Выдатную справу робяць)), але яны ручвюцца за захаванне гістарычнай сапраўднасці)), а то ў Мірскім замку таксама зрабілі гатэль і рэстаран. Гатэль не бачыў, а вось рэстаран убачыў, і больш як та не жадаецца)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 07 Nov 2011, Mon, 2:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Гэта прыватная ініцыятыва. Відавочна, што чалавек сапраўды цікавіцца гісторыяй. Будзем спадзявацца, што ўсё атрымаецца ў найлепшым выглядзе. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|