Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Лунінец—Мікашэвічы
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 19 Oct 2011, Wed, 21:16    Заголовок сообщения: Лунінец—Мікашэвічы Ответить с цитатой

Лунінец—Мікашэвічы
Вось і другога кастрычніка—Дзень настаўніка. Дома сядзець не хочацца, тым больш, што за ўсё лета так нікуды і не выбраўся. Трэба пакатацца. А куды? Вось і вырашыў праехаць з Лунінца да Мікашэвіч на “ровары”. У Лунінцы быў не злічоную колькасць разоў. І на веласіпедзе таксама. Думаў, паеду без карты—проста пакатаюся. На прыкід атрымлівалася каля сямідзесяці кіламетраў, а на справе атрымалася—90,4км. Але ўсё па парадку. Можа каму цікава будзе.
Цягнік Мікашэвічы—Лунінец прыбыў у раённы цэнтр у 9.22. Ціха высадзіўся. Людзей на прывакзальнай плошчы—мноства. Ярмарка. Лунінчане закупліваліся сельскагаспадарчай прадукцыяй. Вось першы фантанчык.


Далей выява паравоза




Такіх невялікіх помнікаў перад дажынкамі ў Лунінцы зрабілі шмат. Вось і такі


Далей еду да будунка Лунінецкага касцёла





Затым па прыгожай вуліцы качу да Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы (1921)










Выязджаю на плошчу—фантан не працуе. А якая ж плошча без “Ільіча”








З плошчы бачны будынак музея (1929),


у якім некалі жыў Якуб Колас. Пра тое ж гаворыць і таблічка.


Далей пад’ехаў да бібліятэкі. Перад уваходам знаходзіцца помнік мясцоваму пісьменніку Мікалаю Калінковічу



Прабіраючыся праз натоўп людзей зноў выхожу да чыгуначнага вакзала, дзе раблю некалькі фотаздымкаў.




Вакзал. Выгляд з боку плошчы


Вакзал. Выгляд з перона





Чыгуначная станцыя












Інтэрнат чыгуначнікаў. Адрамантаваны будынак



















Гэта быў апошні аб’ект, які я агледзеў у гэты раз у Лунінцы. Я выязджаю з горада і трапляю ў звычайную палескую вёску Сасноўка. Калі ўязджаеш у в. Яжаўкі, то натыкаешся на невялічкую сажалку, у якой поўна рознай хатняй птушкі.






Еду ў вёску Язвінкі, дзе знаходзіцца драўляная Спаса-Праабражэнская царква 1910 г.





















А вось такія магутныя вязы растуць каля царквы






Вуліцы вёскі Язвінкі (таксама і наступнай вёскі Вічын) патанаюць ў кветках. Яны даволі чыстыя: людзі клапоцяцца пра сваю маленькую радзіму + на кожнай знаходзіцца кантэйнер для смецця.
Па маляўнічай дарозе еду на Вічын.


Прыгожыя кляновыя алеі. А якая гульня фарбаў! Цуд!






Клёны ў сваю каманду не прымаюць іншых дрэў



А з дарогі відаць вось такі сельскагаспадарчы гігант
У Вічыне знаходзіцц Свята-Троіцкая царква, пабудаваная ў 1996 годзе, а дакладней –перабудавана.
















А развядзеннем такой прыгажосці, мабыць, займаецца “матушка”.
З вічына еду на Цну, дзе нарадзіўся пісьменнік М. Калінковіч, а таксама мой універсітэцкі выкладчык Калянковіч Іван Іванавіч (на вялікі жаль чалавека не стала). Яшчэ Цна стала сумна вядома ў гэтым годзе на ўсю краіну жахлівым выпадкам—зніклі два хлопчыкі. Да гэтага часу не вядома, дзе яны знаходзяцца. Кажуць, што патанулі ў рацэ з аднайменнай назвай вёскі.







Цнянская школа




Рэчка Цна



Прыгожыя бярозкі


Еду праз Дрэбск на Кажан-Гарадок, дзе сустракаюцца вось такія “аўтэнтычныя” хаты







Заязджаю ў цэнтр вёскі, дзе знаходзіцца прыгожая “складваючаяся” царква. Мікалаеўская царква пабудавана ў 1818 годзе і, я сказаў бы, у стылі барока













Вялікі дзякуй святару царквы, які зрабіў невялікі экскурс у гісторыю царквы, расказаў пра праблемы храма. Зімой царква не абаграваецца, таму служба вядзецца вось у такой маленькай царкве, якая знаходзіцца тут жа.


Перад царквой устаноўлены памятны знак


А насупраць царквы—вось такі дом



У пошуках Відзіуш гары, дзе, калі верыць паданням, пахаваны Авідзій (таму, маўляў, і гара носіць такую назву) ,натыкаюся на такую каплічку.



Магілу вялікага рымляніна я не знайшоў. Таму кручу на Лахву. Выязджаючы з Кажан-Гарадка, справа знаходзіцца гарадзішча 1 перыяду жалезнага веку, а таксама магіла “гарадоцкім” “габрэям”.











Перад самой Лахвай паварачваю ўправа і кірую да крынічкі. Зарас яна не ў лепшым стане.




Альтанка ля крынічкі





А вось і сама вёска Лахва. Пра яе некалі пісаў У. Караткевіч у кнізе “Зямля пад белымі крыламі”.



Недабудаваная з савецкіх часоў бальніца






Помнік яўрэям у цэнтры вёскі





Лахвінская лячэбніца знаходзіцца ў будынку векавой даўнасці







Царква Ражства Багародзіцы (1880)



Адразу за храмам, недаязджаючы рыбгаса, знаходзцца помнік загінуўшым у гады ВАв



Шукаю яўрэйскія могілкі. Яны недалёка ад чыгункі. Менавіта ў Лахве адбылося першае паўстанне яўрэяў у 1942 годзе у ВАв. Цікава пра тыя падзеі расказваў некалі грамадзянін Ізраіля Коўпель Каўпяніцкі, які перажыў часы ліхалецця.







Рэчка “з непрыгожаю назвай” Смердзь

Еду ўсцяж чыгункі праз Любань , Лахаўку (Бродкі) да магілы Чарабасаўскаму падполлю. Ехаць вельмі цяжка—бездарожжа








Перад в. Мокрава знаходзіцца і такі помнік героям ВАв.
У вёсцы знаходзіцца Пакроўская царква. Храм пабудаваны нядаўна, таму што стары будынак царквы ці то згарэў, ці то яго спалілі.









Сустракаюцца і такія пабудовы



Пераехаў рэчку Лань і трапіў у Сінкевічы, але тут у мяне селі акамулятары ў фотаапараце, таму далей ехаў да Мікашэвіч хутка, без аніякіх прыпынкаў.
2 кастрычніка—Сусветны дзень уліку птушак. Пакуль ехаў то сустрэў наступныя віды:
• 2 галубы
• дзятла
• каля трохсот варон
• 5 сарок
• каля 10 вераб’ёў
• 6 азёрных чаек
• 2 сойкі
• шэрую чаплю
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
vitalis



Зарегистрирован: 22.05.2009
Сообщения: 675

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 17:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

хе, а ў ніжнім цячэнні Цна, гледзячы на здымак, становіцца сапраўднаю ракою
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Московит



Зарегистрирован: 16.08.2010
Сообщения: 887
Откуда: Москва

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасибо Анантолю за фоторассказ! Как будто вновь в Лунинце побывал!
Автор пишет: "Затым па прыгожай вуліцы качу да Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы (1921)". Церковь - однозначно дореволюционная! Об этом см. на доске справа от входа в неё, где говорится о том, что она была постролена в царствование Императора Всероссийского Николая II.
Ниже - о памятнике-"паравозике" в сквере перед вокзалом
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Московит



Зарегистрирован: 16.08.2010
Сообщения: 887
Откуда: Москва

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Как известно, Лунинец - крпный железнодорожный узел, откуда пути идут "во все стороны света". Вот и у подножья памятника-"паровозика" - четыре доски с указанием дат открытия движения по этим направлениям:






Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Московит



Зарегистрирован: 16.08.2010
Сообщения: 887
Откуда: Москва

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сам - паровозик - прелесть! Я его в 2008-м, когда был в Лунинце, обснял со всех сторон:










Здесь на форуме есть "паровозники", и пусть они профессионально его модель назовут.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Московит



Зарегистрирован: 16.08.2010
Сообщения: 887
Откуда: Москва

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Из памятников Лунинца приведу здесь свои фотки:
- памятника авиаконструктору П.О.Сухому, в 1918 - 1920 гг. жившему и учившемуся здесь:



- весьма неожиданный для этого места памятник покорителям космоса на привокзальной площади, в нескольких десятках метров от паровозика:


- памятный знак между райисполкомом и той самой церковью, посвящённый первому летописному упоминанию о Лунинце (1449 год):



- на възде в город - памятник-самолёт на месте гибели Героя Советского Союза Н.С.Давыдова (см. об этом более полдробно в моём материале вот здесь - http://aircraft-museum.ucoz.ru/index/brestskaja_oblast/0-40 ):

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 21:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй за фотаздымкі. У Лунінцы ёсць яшчэ на што паглядзець. Паравозік, сапраўды, вельмі мілы. А на конт царквы я пісаў, што яна 1921года, пра гэта расказаў адзін прыхажанін, які выйшаў з царквы. Я спачатку гэтаму таксама не даваў веры, бо часы балі акупацыі. Каму трэба праваслаўны храм? У кнізе "Памяць. Лунінеці раён" сказана, што фундамент царквы закладзены ў 1912г. (аб чым сведчыць таблічка з правага боку). Будаўніцтва працягвалася амаль 10 гадоў. Тлумачыцца гэта проста: першая сусветная вайна, германская і белапольская акупацыі, грамадзянская вайна, змены ўлады. Таму вынікае, што пабудавана яна ў 1921г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Ростислав



Зарегистрирован: 08.10.2008
Сообщения: 735

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 22:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анатоль, Спасибо. Фото красивые, рассказ интересный.

Московит, памятник девушка-покоритель-космоса, похоже, типовой. Или мелкосерийный. Такой же есть в Кореличах и ещё где-то я его несколько раз видел.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Sania



Зарегистрирован: 25.09.2010
Сообщения: 294
Откуда: Брест

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 23:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вось мне таксама тая Відзіюш Гара муляе вочы...Ельскі зазначае, што гэта насып ля упадзенне ракі Цны ў Прыпяць. А ці засталося нешта ад той гары? і хто урэшце першы прапісаў пра "магілу Авідзія"
.


Анатоль! Файнае падарожжа ))))) Wink
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 23:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Sania, там, дзе Цна ўпадае ў Прыпяць, ёсць насып, але такое ўражанне, што яго аставіў "земснарад". Пясочак там супучы, свежы (на мой погляд)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 24 Oct 2011, Mon, 23:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ростислав, дзякуй за адзнаку. пагаджуся з вамі пра помнік дзяўчыне, якая "заваёўніца космасу", я таксама бачыў такі ці падобны недзе на Гродзеншчыне, калі не памыляюся-дакладна не памятаю.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Sania



Зарегистрирован: 25.09.2010
Сообщения: 294
Откуда: Брест

СообщениеДобавлено: 25 Oct 2011, Tue, 0:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анатоль, У працяг тэмы: рыфтураўскі пуцявод "Лунинецкий район" зазначае што у Давыд Гарадку 2 гары: Відзіуш гара і Гарбарава гара (яна ж Гарадзішча 6-7 стст., яна ж "замак").

А вось сп. Туміловіч у сваёй кнізе тут http://luninec.hmarka.net/muza/kgledavik.html згадвае некалькі "Відуш гораў", ён жа называе Відуш гару Гарбаравай. Яшчэ там есць апісанне гэтых пяшчаных грунтаў. Так што гісторыя тут заблытаная (((
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12948

СообщениеДобавлено: 10 Nov 2011, Thu, 18:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Валацуга (24 Dec 2015, Thu, 15:01), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 19 Nov 2011, Sat, 20:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга, калі я не памыляюся, то хаты з верхняга фотаздымка ўжо няма, разабралі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12948

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2011, Fri, 22:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Валацуга (24 Dec 2015, Thu, 15:01), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы