Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 14 Jul 2011, Thu, 18:30 Заголовок сообщения: Пінск |
|
|
У Пінску знішчаюць гістарычныя каштоўнасці
У Пінску знішчаюць гістарычныя каштоўнасці. Рэспубліканская рада ў пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны «дае дабро» мясцовым уладам. Будынкі месцяцца ў самым цэнтры гораду, іхны стан блізкі да аварыйнага. Старшыня гарвыканкаму Аляксандр Гордзіч сам кіраваў узгадненнем зносу — з ягонай ініцыятывы ў горад прыехалі адмыслоўцы з Міністэрства культуры. Міністр Павел Латушка быў у Пінску ў траўні. Была скліканая адмысловая камісія пры радзе, якая і падтрымала ініцыятыву чыноўнікаў.
Спрэчкі наконт гэтых будынках вяліся даўно. Сталічныя гісторыкі настойвалі на тым, што стогадовыя будынкі трэба захаваць. У раённым аддзеле культуры нязгодныя з гэтаю думкаю:
«Карысці ніякай ад гэтых будынкаў.
Дамы па вуліцах Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2 і Ровецкай, 6 і 8 — у аварыйным стане. Рэканструкцыя будзе каштаваць вельмі дорага, таму гэта немэтазгодна». Пакуль ішлі перамовы паміж гісторыкамі ды ўладамі, дамы сталі зрабіліся небяспечнымі, але іх толькі абнеслі плотам — на большае не хапіла грошай, кажуць у райвыканкаме.
Спрэчку вырашылі чыноўнікі з Міністэрства культуры. «Фасады дамоў пабудовы пачатку ХХ ст. на вуліцы Ровецкай, 6 і 8, усё ж неабходна захаваць для наступнай рэстаўрацыі. Часткова абваліўся будынак на Іркуцка-Пінскай дывізіі, 2, яго дазволена знесці.
Фасад дому на вуліцы Першамайскай, 34, які перашкаджае будаўніцтву дарогі, гораду трэба будзе аднавіць на новым месцы ў гістарычным цэнтры.
Пусты будынак на вуліцы Завальнай, 27, у непасрэднай блізкасці ад якога пройдзе пяціпалосная праезная частка, таксама будзе прыбраны са спісу ахоўных», — кажа старшыня кіраўніцтва ў ахове гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігар Чарняўскі.
Старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч мяркуе, што міністэрства не мела ніякага права ўзгадняць знос будынкаў. «Знос гістарычна-культурных каштоўнасцяў забаронены законам. Але
ў навуковай радзе пры Мінкульце цяпер няма ніводнага сумленнага чалавека.
Таму яны прымаюць рашэнні, якія выгадныя ўладам. Тое самае было з электрастанцыяй у Менску. Папросту там цяпер працуюць афіцыйныя навукоўцы і чыноўнікі — без прынцыпаў і прадажныя».
http://nn.by/index.php?c=ar&i=57405 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
korkh
Зарегистрирован: 18.04.2010 Сообщения: 324 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 25 Aug 2011, Thu, 0:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Экскаватарная археалогія вярнулася ў гістарычны цэнтр Пінска
Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў выявіла чарговае парушэнне заканадаўства.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=58997 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|