Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 13 Jun 2011, Mon, 11:22 Заголовок сообщения: У Чачэрскім раёне знойдзены камень са старажытнай выявай крыжа |
|
|
Камень са старажытнай выявай крыжа знойдзены ў вёсцы Залессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Як паведамілі ў адміністрацыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, час з’яўлення малюнка на валуне датуецца XIV–XVI стагоддзямі. На камяні высечаны васьміканцовы крыж тыпу «Галгофа». У адрозненне ад класічнага папярочкі крыжа завяршаюцца засечкамі, «Галгофа» мае не ступеньчатую, а акруглую форму. Выява крыжа бачна выразна, а літары, якія таксама выбіты на камяні, складана распазнаць з-за карозіі, неабходна дадатковае даследаванне.
Камяні з такімі малюнкамі з’явіліся на Русі ў XI стагоддзі, але валун, знойдзены ў Чачэрскім раёне, спецыялісты адносяць да пазнейшага перыяду. Даўней у Залессі стаяла царква, пры якой знаходзіліся могілкі. У сувязі з гэтым існуе меркаванне, што знойдзены камень — магільны. Аднак такія валуны ў Сярэднявеччы ўстанаўлівалі і на межах княстваў, і ў саміх паселішчах у якасці абярэгаў.
Паводле слоў супрацоўнікаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, падобныя знаходкі — рэдкасць. Камень, знойдзены ў Чачэрскім раёне, з’яўляецца цікавым помнікам эпіграфікі. Мяркуецца, што валун будзе ўстаноўлены ў цэнтры Залесся як прадмет рэлігійнага культу.
http://nn.by/?c=ar&i=55646
Каб яшчэ Ваша Ніва фатаздымак які прыдбала.. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|