Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 03 May 2011, Tue, 23:18 Заголовок сообщения: Крэва, бісхаім (?) |
|
|
Бісхаім - культавае месца ў жыдоў, калідор, праз які праносілі нябожчыка перад пахаваннем. Лічылася, што такім чынам ачышчаецца ягоная душа.
ЗЫ. калі верыць лабадзенке, то захаваўся такі ўсяго адзін. Ужо 2)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 04 May 2011, Wed, 13:30 Заголовок сообщения: |
|
|
: )
бісхаім, ці калі пісаць без ідышскага акцэнту "бэт-хаім", гэта іншае назва могілак.
няма ў габрэяў ніякіх калідораў па ачыстке душы, гэта неяк паганствам аддае ; ) а габрэі любых праяў паганства сьцерагліся і сьцерагуцца.
на сучасных іўрыце, гэта называецца "бет-кварот" - дом могілак.
Так што хутчэй за ўсё гэта звычайнае скляпеньне, ці можа тое, што засталося ад могілкавай міквы (будынка з басейнам, дзе амывалі нябожчыка перад пахаваньнем). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 04 May 2011, Wed, 16:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Давид
Але Глеб Лабадзенка сцвярджае, што былі :) Можа гэта мясцовая асаблівасць, у нас у Беларусі ўсё мяшалася з паганствам :)
http://labadzenka.by/?p=286
Для міквы занадта малы будынак, дзесьці 2Х2. Дарэчы, міквай называлася сам басэйн ці ўвесь будынак? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 04 May 2011, Wed, 17:09 Заголовок сообщения: |
|
|
я спытаю ўвечар у майго сябра, йн павінен ведаць : ) потым адпішусь : )
але я сам такого ніколі не чуў і нічога ня ведаю, што магло бы быць падставай для такой тэмы (калідор і г.д.)
пры тым, што знаёмы з іудаізмам знутры...
але, што ўваход у Шклоўскія могілкі незвычайны гэта 100%
2 на 2 для міквы дастаткова, гэта ж не для жывых, якім памыцца трэба і г.д. сам басейн бывае і меньшы.
а называюць і басейн і будынак (як і са звычайным басейнам, гэта і месца дзе купаюцца і сам будынак) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 04 May 2011, Wed, 17:16 Заголовок сообщения: |
|
|
а вось з гэтага апісаньня я магу крыху ў'явіць, аб чым магла йсьці гаворка:
"Шклоў. АДЗІНЫ АЦАЛЕЛЫ ў Беларусі бісхайм — калідор, па якім праносілі на могілкі нябожчыкаў-жыдоў. Лічылася, што гэта — своеасаблівы Чысьцец, у якім памерлы пакідае ўсе зямныя грэшныя справы. "
проста ў габрэяў амаль ўсё робіцца з сімвалізмам, і шмат рэчаў мае на падставе адлюстраваць нейкія ідэі і навесьці на адпаведныя думкі. таму такі калідор мог быць просто сімвалам адыходу ад зямнога матэрыяльнага жыцьця і пераходам у стан вечнага жыцьця (менавіта адтуль і старая назва могілак "бэтхаім" ці "бэтолам" - дом жыцьця, дом вечнасьці).
Габрэйская традыцыя лічыць зямное жыцьцё калідорам перад уваходам у залу, а вечнае жыцьцё пасьля сьмерці лічыцца самой залай. можа таму і будавалі такі калідор на могілкі, каб адлюстраваць гэтую ідэю. а не дзеля сапраўднай чысткі душы : ) чысьціць яе не так проста, як па калідору прайсцісь ; ) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 04 May 2011, Wed, 17:18 Заголовок сообщения: |
|
|
але на тваім здымку рэшткі больш на будынак падобныя, чым на шклоўскі калідор.
можа й стары склеп нейкі быў... такія хоць і рэдка, але рабілі ў Беларусі |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 04 May 2011, Wed, 19:02 Заголовок сообщения: |
|
|
Давид писал(а): | але на тваім здымку рэшткі больш на будынак падобныя, чым на шклоўскі калідор. |
Гэта пэўна быў маленькі калідор, бо між слупамі па баках ўстаўляліся дошкі, я пры ўваходзе была дзьвер.
Калі прыглядзецца. на левай калоне бачна адтуліна пад дошкі.
Крэва было невялікікм мыстэчкам, таму і бісхаім у ніх невялікі. Для склепа неяк далёка ад асноўных пахаванняў. На мурах ёсць дата і ініцыялы майстра. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 05 May 2011, Thu, 9:51 Заголовок сообщения: |
|
|
окш, калі там былі дошкі і дзьвер, то і калідорам гжта не магло быць ; ) хутчэй ха ўсё нейкі будыначак...
а якія памеры камянёў? і ці ёсьць здымак даты будаўніцтва?
тое, што ён стаіць асобна, так сама выдаляе варыянт з калідорам на могілкі, бо калідор такі павінен да іх весьці, а не стаяць недзе ў баку...
а "невялікае" гэта нічога не значыць, бо калі там габрэі на працягу нават 300 гадоў жылі (мяркую ў Крэве і таго болей, бо месца старое), то могілкі павінны быць даволі вялікімі, проста можа больш старадаўнія захаваньні страцілі надгроб'я, вось і не бачныя...
але гэта ўсё толькі мае здагадкі, бо на месцы не быў, і проста мяркую з агульнай традыцыі і таго, што было асабліва для габрэяў тых часоў... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 05 May 2011, Thu, 11:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Давид писал(а): | окш, калі там былі дошкі і дзьвер, то і калідорам гжта не магло быць ; ) |
Як гэта ня можа? :) з 2 бакоў дошкі, а з 2 - уваходы, вось і калідор :)
Таўшчыня слупоў дзесьці каля метру (замеры ёсць, яле не ў мяне)
Вось дата. 1(8/9)33 г.
Калі гэта які склеп 1933 года, то ён стаіць далёка ад тагачасных пахаванняў, а вось калі гэта які ўваход на могілкі, то магчыма ён каля іх і стаіць, а нагробкі ў полі страчаны (яны захаваліся толькі ў лесе). Дарэчы, па могілкам праходзілі рускія акопы Першай сусветнай вайны.
Вось фатаздымкі могілак:
http://www.radzima.org/be/fota-albom/1722.html?id_gallery=8908
Між іншым, вось яшчэ адзін кавалк паганства ў Крэва))
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 05 May 2011, Thu, 12:06 Заголовок сообщения: |
|
|
цікава, год падобны больш на 1933, ды і ініцыялы не габрэйскія.
можа гэта так нейкая пабудова 33га году? помнік нейкі, ці дзеля ваеннай мэты?
бо выглядае год і подпіс, як штэмпель нейкі.
калі б гэта было зроблена габрэямі, ды з релігійнай мэтай, быў бы год і імя па габрэйскі напісаны. а тут роўны чатарохкутнік прам як па "ГОСТ"у...
ды й на слеп усёж такі не падобна...
стоунхэдж нейкі...
з апошнім здымкам, нешта я не дарубаю, дзе там што паганскае? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 05 May 2011, Thu, 12:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Давид писал(а): | з апошнім здымкам, нешта я не дарубаю, дзе там што паганскае? |
Насып над пахаваннем. Хіба юдэям гэта ўласціва? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Давид
Зарегистрирован: 20.08.2010 Сообщения: 116 Откуда: Магілёў
|
Добавлено: 05 May 2011, Thu, 12:37 Заголовок сообщения: |
|
|
гэт не насып, а камень, ці надгробье. я такія шмат дзе бачыў ; )
наогул асноўыя тыпы старажытных магіл: просто камень вертыкальны, "склеп" - пабудова накшалт саркафагу (але само цела ўсё роўна ў зямлі), і вось гэткі прамежутачны варыянт |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|