Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 31 May 2010, Mon, 12:29 Заголовок сообщения: Верхнядзвінскі (былы Дрысенскі раён), заходняя Асвейшчына |
|
|
Фотаздымкі розных гадоў, але па адным маршруце:
Асвея - рака Сар'янка - мост цераз раку Асуніцу.
Закінутыя шляхі. Пачатак. Бальшак Асвея - Пустэльнікі - на Дагду ў Латвію. Зарастае шлях. Я памятаю часы, гадоў двадцаць пяць - трыццаць таму, калі гэтая дарога была даволі ажыўленая і набітая.
320.93 KB,
просмотрено: 38967 раз(а)
Вёска Гісялёва. Спаленая карнікамі і адроджаная, перажыла "неперспектыўныя" вёскі, але ў канцы савецкай перабудовы апошнія жыхары з'ехалі ў вёску Сенькава за два кіламетры - у цэнтр сельсавету бліжэй да людзей.
369.47 KB,
просмотрено: 38967 раз(а)
Спаленая карнікамі і неадроджаная вёска Залешчына. Помнік ёй ёсць ў Хатыні.
312.23 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Стары драўляны мост цераз Сар'янку, пабудаваны у другой палове 80-х гадоў каля Мотужаўскага броду. Яшчэ ў 91-м годзе я гойсаў па ім на матацыкле. Будавалі яго сапёры замест старога маста, які будаваў саўгас і які кожны год зносіла рака.
504.3 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Выгляд маста з другога берагу. Відаць, што рака нанесла смецця на мост, зрабіла грэблю, а потым працерабіла сабе новае рэчышча ў абыход маста.
365.69 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Дзень добры, радзімы бальшак. Вядзі мяне, сябра, туды, Дзе клён вартавым на вятрах, Дзе ўдосталь крынічнай вады...
Бальшак на Савейкі і далей на Расію з Друі. Некаторыя мяркуюць, што па ім збіраўся ісці Напалеон на Петэрбург.
451.67 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Брод цераз Сар'янку вышэй былой вёскі Пустэльнікі. Людзей цяпер тут няма, а бераг стаптаны звярамі, якія ходзяць на вадапой.
422.75 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Парэшткі млыновай грэблі ў Пустэльніках на Сар'янцы. Не памылюся, калі скажу, што каля млыну быў і капітальны драўляны мост - бо з берагоў каля млыну выдаюцца насустрач адзін аднаму зарослыя дрэвамі, але бачныя дасюль высокія насыпы.
452.59 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Млыновая грэбля - выгляд з ракі ніжэй.
438.57 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Пустэльніцкі млын, дакладней, яго парэшткі - выгляд з поля. Як пагніўшы зуб.
408.01 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Будынак млыну - выгляд ў гушчары на беразе Сар'янкі. Як мне здаецца, ён пад ўласным цяжарам паступова апускаецца ў мяккую зямлю.
466.07 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Рэчышча Сар'янкі каля Пустэльнік. Называецца - атлой. Іх шмат на Сар'янцы.
443.76 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Вёска Пятроўшчына. Карнікі спалілі яе ў лютым 43 году, вёска адрадзілася пасля вайны, але ў канцы 60-х - пачатку 70-х жыхары паступова з'ехалі адсюль, бо вёску зрабілі "неперспектыўнай".
316.19 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Вуліца вёскі Пятроўшчына.
442.81 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Зашчырына. Сёння тут двароў чатыры-пяць. А колісь была застава памежнікаў, школа, у вёсцы яшчэ двадцаць гадоў таму было 23 двары.
336.59 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Апошні здымак - і дадому.
332.88 KB,
просмотрено: 38966 раз(а)
Последний раз редактировалось: Stagger Lee (27 Aug 2010, Fri, 9:54), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 31 May 2010, Mon, 12:45 Заголовок сообщения: |
|
|
Хацеў яшчэ дадаць здымак, хоць і не вельмі якасны. Месца, дзе быў мост цераз раку Асуніцу. І на мосце гэтым рабіліся розныя дзівы. Ехаў адзін чалавек ноччу цераз мост, глядзіць - на мосце нехта скача. Пад'ехаў бліжэй і бачыць, што гэта нейкі тонкі невысокі чорны чалавек, на ім фрак надзеты. А чалавек і пытаецца з возу: - Чаго ты тут скачаш ноччу? А той адказвае: - На Неўскім газеты прадаю. І скок на воз. Едуць па лесе, маўчаць. Чалавеку трохі страшнавата, ён і пытаецца ў свайго чорнага пасажыра: - Закурым хіба што, весялей ехаць будзе. - Закурым. - адказвае той, працягвае чалавеку руку, а ў руцэ... вугольчыкі гарачыя гараць. Чалавек перапужаўся да смерці, але прыкурыў з рукі. Падняў галаву, бачыць - чорны чалавек глядзіць на яго, а вочы чырвоныя так і гараць. Чалавек і самлеў. Ачухаўся толькі ужо раніцою на сваім двары. Гэта толькі адзін выпадак, а такога там шмат чаго рабілася.
366.45 KB,
просмотрено: 38955 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 31 May 2010, Mon, 12:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Гэта ж таксама не ўсё. Вось што яшчэ:
Гадзілла замаскіравалася
473.29 KB,
просмотрено: 38953 раз(а)
Гадзілла лезе на дрэва
340.69 KB,
просмотрено: 38953 раз(а)
Гадзілла на дрэве
378.14 KB,
просмотрено: 38953 раз(а)
Без каментарыяў
500.42 KB,
просмотрено: 38953 раз(а)
Кідаўся, гад, хацеў мяне цапнуць
372.63 KB,
просмотрено: 38953 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
БА-BY
Зарегистрирован: 01.04.2009 Сообщения: 352 Откуда: Москва
|
Добавлено: 31 May 2010, Mon, 17:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Так, цяпер я ведаю куды гэтым летам галауня паеду лавiць. :D
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 31 May 2010, Mon, 19:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Stagger Lee писал(а): | Парэшткі млыновай грэблі ў Пустэльніках на Сар'янцы. Не памылюся, калі скажу, што каля млыну быў і капітальны драўляны мост - бо з берагоў каля млыну выдаюцца насустрач адзін аднаму зарослыя дрэвамі, але бачныя дасюль высокія насыпы. |
Насколько я понимаю, это примерно здесь?
http://maps.google.com/maps?ll=56.014158,27.868209&z=17&t=h&hl=ru
И ближайшая существующая деревня - Мотужи?
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 31 May 2010, Mon, 19:09 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | Stagger Lee писал(а): | Парэшткі млыновай грэблі ў Пустэльніках на Сар'янцы. Не памылюся, калі скажу, што каля млыну быў і капітальны драўляны мост - бо з берагоў каля млыну выдаюцца насустрач адзін аднаму зарослыя дрэвамі, але бачныя дасюль высокія насыпы. |
Насколько я понимаю, это примерно здесь?
http://maps.google.com/maps?ll=56.014158,27.868209&z=17&t=h&hl=ru
И ближайшая существующая деревня - Мотужи? |
Менавіта так. Мотужы найбліжэйшая вёска.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 31 May 2010, Mon, 19:21 Заголовок сообщения: |
|
|
БА-BY писал(а): | Так, цяпер я ведаю куды гэтым летам галауня паеду лавiць. :D |
Не губляйце дарма час. У Сар'янцы рыбы няма. Мой знаёмы ходзіць на Сар'янку і Асуніцу ўсё свае жыццё - больш за 50 год, і ён кажа, што ў гэтых рэчках рыба вывелася. Ну, канечне, калі не лічыць курмялькоў, бычкоў ды коз велічынёй з мізінец. Я таксама апошнія гады лажу па гэтых рэчках, але скажу - няма чаго час губляць дзеля такой рыбы. Галаўні не пападаюцца ўжо гадоў 15. На атлоі ў Пустэльніках мой прадзед цягаў ментузоў з руку даўжынёй, а цяпер гэты атлой можна пераскочыць ці перайсці, кален не замачыўшы. Ракі вадзіліся ў адводзе Пустэльніцкага млыну, няма іх ужо гадоў дваццаць. Даўней, бывала, стаім каля Мотужаўскага маста, а ніжэй маста шчупакі скачуць з вады, кожны як палена, рыбу ганяюць. Ці дзе на ямах вуду кідаем, акуні бяруцца па 300 - 500 г. Памятаю на Асуніцы былі месцы - кінеш хлеба кавалачак ў ваду - галавень пачне кідацца, аж вада кіпіць.
Такога цяпер няма, колькі хаджу па вадзе - нідзе рыбы няма.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 05 Jul 2010, Mon, 18:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Хачу павыкладаць да Вашае ўвагі яшчэ колькі здымкаў Асвейшчыны і Асвейскага возера.
Белыя ночы на Асвейскім возеры. Другую палову чэрвеня і першую палову ліпеня заранкі не знікаюць наогул і ўсю ноч адбіваюцца рознымі колерамі ў вадзе возера.
77.44 KB,
просмотрено: 38649 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 05 Jul 2010, Mon, 18:16 Заголовок сообщения: |
|
|
І лагодная раніца на возеры
292.33 KB,
просмотрено: 38647 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 08 Aug 2010, Sun, 19:35 Заголовок сообщения: |
|
|
Заходняя Дзвіна каля Верхнядзвінску.
183.77 KB,
просмотрено: 38440 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 08 Aug 2010, Sun, 19:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Канешне, банальна, але без Сар'янскага касцёлу аніяк.
164.89 KB,
просмотрено: 38439 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 08 Aug 2010, Sun, 19:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Я увидел это название на знаке, и мне стало очень горько. Неужели можно быть настолько идиотом, чтобы писать "Коралево". Это что, от слова "кораль"? Это жилище для овец? Нет, друзья мои, это деревня Королёво, вёска Каралёва па-нашаму. Это символ отношения ко всему белорусскому - даже на русский перевели, будто издеваясь. А рядышком, метрах в 100 далее, стоял скромный вылинявший и заросший кустами указатель, на котором по-нашему написано "Каралёва". Стоял немым укором инициаторам перевода указателей на русский язык. Сейчас уже не стоит.
263.97 KB,
просмотрено: 38436 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 24 Aug 2010, Tue, 21:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Зноў трохі пейзажы Сар'янкі
Незразумелая грэбля на Сар'янцы
232.8 KB,
просмотрено: 38256 раз(а)
217.64 KB,
просмотрено: 38256 раз(а)
235.12 KB,
просмотрено: 38256 раз(а)
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Асьвяяк
Зарегистрирован: 15.11.2010 Сообщения: 2
|
Добавлено: 27 Jan 2011, Thu, 11:03 Заголовок сообщения: |
|
|
А вось крыху верша да тэмы - ўрывак пра Сар'янку:
Нямала рэк мы славім звонка
За шырыню і даўжыню.
Ды я на Конга з Амазонкай
Сваю Сар'янку не змяню.
Яна бяжыць, цурчыць, ліецца,
Віруе, з плёскатам імчыць.
То сярод лесу змейкай ...цца (не памятаю слова)
То заціхае адпачыць.
Stagger Lee, можа прыедзеш у Асвею, пап'ем гарэлкі? Запрашаю. :D Прыемна, што нехта яшчэ цікавіцца нашымі мясцінамі.
Дарэчы, яшчэ хачу пра Пустэльнікі сказаць вось што. Пасля вайны людзям не было дзе жыць, бо ўсе было спалена. Дык кажуць, што адзін чалавек з сям'ёй пасяліўся ў паўразбураным пустэльніцкім млыне. А людзі паміж сабой казалі, як гэта ён там жыве, там жа ў падвале млына пабітыя людзі ляжаць, а ён жыве над імі.
Вось так.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Андрей Я.
Зарегистрирован: 21.11.2008 Сообщения: 1434 Откуда: Гродно
|
Добавлено: 08 Feb 2011, Tue, 17:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Па праграмме Падарожжа Дылетанта было сказана, што ў рэчцы Сар'янка водзіцца фарэль. Вось калі я прыехаў у веску Сар'ю, вырашыў палавіць гэтую фарэль :D
Але нажаль нічога не злавіў.
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|