Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Jan 2023, Tue, 12:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Не, ну можна разглядзець яшчэ адзін варыянт. На момант пачатку ХХ ст. у вуйвічах стаяла тая царква. што на здымку, але пасля яна была страчана і на яе месца перавезлі адкульсці стары храм, які зараз існуе. Бо гэта рэяльна 2 абсалютна розных будынкі. І калі б так адбылося, думаю, такія б звесткі былі. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 17 Jan 2023, Tue, 16:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Гісторыя царквы ў Вуйвічах з сайта Пінска-Лунінецкае епархіі
Построен в 1788 г. из дерева прихожанами-униатами. В 1877 г. на средства прихожан храм капитально отремонтирован. В 1937 г. церковь частично перестроена, в результате чего композиция здания стала асимметричной.
В июле 1943 г.почти все село с церковными постройками сгорело при нападении карательного отряда немецких войск.
В 1956-1957 гг. в восстановленном храме был произведен капитальный ремонт. В 1961 г. советские власти изъяли здание храма у православной общины. Приход возобновил свою деятельность в 1995 году.
http://pinskeparh.by/eparkhialnoe-upravlenie/blagochiniya/22-pinskoe-blagochinie.html
Перабудавана ў 37-м, гарэла ў 43-м. Можа я і пагарачыўся. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 17 Jan 2023, Tue, 19:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха, так, у вераснi 1943 года ў Вуйвiчах было спалена 112 з 115 дамоў (http://db.narb.by/search/789). Магчыма, мы наогул бачым зараз царкву, узрост якой не перавышае 65 гадоў. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 17 Jan 2023, Tue, 19:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Ускосна пра знiшчэнне царквы полымем кажа адсутнасць у ёй старых абразоў, у той час як у тых жа Мясяцiчах iх хапае (http://crbpinsk.brest.by/wp-content/uploads/2019/10/pravoslavnye-svyatyni-pinshhiny-min.pdf). Звычайна, калi храм зачынялi Саветы, месцiчы хавалi старыя абразы па дамах, а потым вярталi абразы ў храмы. Але, вядома, гэта вельмi прыцягнутая да полымя версiя :).
Дарэчы, запытаю, раз ужо на Пiншчыну завiталi. Цi ёсць на Глобусе званiца з церабеньскiх могiлак? https://orda.of.by/.map/?52.448034,26.336257&m=gm/19,osm/14,rkka/13,wig/13 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 17 Jan 2023, Tue, 23:46 Заголовок сообщения: |
|
|
А як яна выглядае? Па назвах тое-сёе ўжо не памятаю.)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 18 Jan 2023, Wed, 12:00 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | Лёха, так, у вераснi 1943 года ў Вуйвiчах было спалена 112 з 115 дамоў (http://db.narb.by/search/789). Магчыма, мы наогул бачым зараз царкву, узрост якой не перавышае 65 гадоў. |
Я ўжо таксама схіляюся да гэтае версіі. У справаздачах БДМНАІП згадваецца, што Вуйвічы цалкам згарэлі ў вайну, таму туды і не заяжджалі, у той час як у Месяцічах былі і царкву адзнялі.
Сучасныя Вуйвіцкі храм дакладна ня той, што здымаў Сербаў. Але ж той храм, што здымаў Сербаў, выглядае, як Месяціцкі. Па апісаннях ХІХ ст. цэрквы ў Месяцічах і Вуйвічах супадаюць. Так што я гатовы прызнаць сваю памылку, і здымкі Сербава сапраўды былі зроблены ў вуйвічах.
Але для мяне гэта не адмяняе загадку Вуйвіцкае царквы. Што ты такое? Як у 1950-х збудавалі храм, як у XVIII ст.? Знайсці б здымкі царквы між 1937 і 1957 гг. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 18 Jan 2023, Wed, 13:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | Знайсці б здымкі царквы між 1937 і 1957 гг. |
Засталося некалькi неабазнаных здымкаў Дзмiтрыя Георгiеўскага з тэчкi "Бобрык", але цалкам яна захоўваецца ў Расiйскiм этнаграфiчным музеi. Некалькi здымкаў з яе, абазнаных, ёсць у Музеi Беларускага Палесся. Але, наколькi я памятаю, тыя не вызначаныя пакуль храмы не былi падобныя на розныя iмаверныя варыянты царквы ў Вуйвiчах. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 18 Jan 2023, Wed, 13:58 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | А як яна выглядае? |
Не ведаю, але пiшуць "двухузроўневая званiца 1869 г. на могiлках". Царкву знеслi, а званiца засталася. Магчыма, па званiцы атрымаецца апазнаць нейкiя здымкi. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 19 Jan 2023, Thu, 20:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | вось аўтарскі подпіс Почапава, а рэяльна суседнія Пінкавічы |
Ну, нам без гэтых хiбаў было б зусiм нецiкава :). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 20 Jan 2023, Fri, 9:50 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | Ну, нам без гэтых хiбаў было б зусiм нецiкава :). |
Отож!))
Дарэчы, мо па вясне атрымаецца на Церабень выправіцца, але пакуль што гэта толькі далёкія пляны |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 20 Jan 2023, Fri, 13:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | мо па вясне атрымаецца на Церабень выправіцца |
Выдатная навiна, толькi б не пераблытаць Церабень-на-Прыпяцi i Церабень-на-Бобрыку :). Бо такi выпадак быў. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|