Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 11 Nov 2022, Fri, 5:31 Заголовок сообщения: Дзякуй! |
|
|
Дзякуй, спадару Дзмитрый!
Дарэчы, запрашаю Вас публікаваць навіны фестываля ў перыяд паміж вялікімі сустрэчамі. І не толькі навіны фестываля... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Д. Ивченко

Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 364 Откуда: г. Толочин
|
Добавлено: 11 Nov 2022, Fri, 21:47 Заголовок сообщения: |
|
|
В. Сцяпанаў писал(а): | Дарэчы, запрашаю Вас публікаваць навіны фестываля ў перыяд паміж вялікімі сустрэчамі. І не толькі навіны фестываля... |
Калі будзе што вельмі цікавае, то зраблю |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 14 Dec 2022, Wed, 12:08 Заголовок сообщения: Магілёўшчына. Нарада пра турызм. |
|
|
«Так, спрос на поездки внутри страны вырос. Люди все чаще стали интересоваться такой возможностью, ведь это безопасно, близко, недорого и интересно. Тем не менее, реклама нужна, в том числе – социальная, – подчеркнула она. – В Могилеве, на мой взгляд, не хватает билбордов с нашими туристическими объектами. Люди порою о них просто не знают. Но, к счастью, в последнее время часто о наших красивейших местах рассказывают средства массовой информации. И все же необходимо, чтобы эта информация чаще попадалась на глаза потенциальных туристов, как из числа жителей региона, так и гостей нашего областного центра. Об этом надо больше заявлять..." -- гэтак гаварылася падчас паседжання Міжведамаснай экспертна-каардынацыйнай рады па турызму пры Магілёўскім аблвыканкаме.
https://mogilev-region.gov.by/news/voprosy-i-perspektivy-razvitiya-turisticheskoy-sfery-rassmotreli-na-soveshchanii-v-mogilevskom |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 14 Dec 2022, Wed, 15:50 Заголовок сообщения: Кластар "Чыгірынка" у Магілёўскай вобласці |
|
|
Туристско-эколого-рекреационный кластер «Чигиринка» появился в Могилевской области. Он объединил в себе субъектов хозяйствования Быховского и Кировского районов. ...
«Чигиринское водохранилище - одна из туристических жемчужин Могилевской области. Оно расположено на границе Кировского и Быховского районов на реке Друть. Эта территория обладает серьезным туристическим, рекреационным и историко-культурным потенциалом. Уже сейчас это одно из любимейших мест отдыха как жителей нашей области, так и других регионов Беларуси, часто приезжают гости из России. И для дальнейшего развития этого места появился кластер, который на данный момент объединяет в себе 14 субъектов хозяйствования: как частные, так и государственной формы собственности». ...
https://mogilev-region.gov.by/news/pilotnyy-turisticheskiy-proekt-po-sozdaniyu-chigirinskogo-klastera-realizuyut-v-mogilevskoy |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 17 Dec 2022, Sat, 13:15 Заголовок сообщения: Кніга пра гісторыю Воршы |
|
|
Для ўсіх, каго цікавіць беларуская гісторыя, хачу прапанаваць сваю кнігу пра гісторыю горада Воршы, ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя. Мушу адзначыць, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства. Я паспрабаваў больш падрабязна паказаць працэс пераўтварэння памежнага ўмацавання ў складанае і шматаблічнае сацыяльнае ўтварэнне, развіццё якога на пэўным этапе пачало падпарадкоўвацца сваім унутраным эканамічным і сацыяльным законам, а з другога боку, стала асновай развіцця ў глыбіні традыцыйнага феадальнага грамадства пачаткаў новай буржуазнай цывілізацыі, у тым ліку сучаснай дэмакратыі і рэспубліканскай формы кіравання.
Таксама я хацеў асобна адзначыць значэнне ў развіцці горада агульнаеўрапейскіх працэсаў, у прыватнасці, Рэфармацыі і Контррэфармацыі, а таксама спецыфічны беларускі характар міжканфесійнай палемікі, які дазваляў абысціся без звычайных для той эпохі праяў масавага гвалту, але спрыяў развіццю кнігадрукавання і мастацтва. Кніга ўтрымлівае мае спробы паразважаць над лёсам роднага горада, і ацаніць тыя выпрабаванні, якія давялося яму перажыць, і згадаць тых людзей, чые ўчынкі адбіліся на ягонай гісторыі.
Цяпер, пакуль пішу гэтыя радкі, я поўнай меры ўсведамляю, наколькі недсканалым стаўся вынік у параўнанні з маімі сур'ёзнымі намерамі, і мушу спадзявацца толькі на тое, што лёс дазволіць мне з часам выправіць усе хібы і дасягнуць большай дасканаласці ў апісанні гісторыі роднага горада.
 увеличить до 768x970
У выніку пэўных роздумаў і разважанняў я вызначыў кошт кнігі ў 20 рублёў. Заплаціць гэтыя грошы можна будзе ў якасці накладных выдаткаў, разам з коштам перасылкі, падчас атрымання дасланай мной кнігі на пошце. Кнігу я буду дасылаць на паштовы адрас, які будзе пазначаны ў адпаведным лісце-заяўцы. Такія лісты-заяўкі можна будзе дасылаць на адрас электроннай пошты stsiapanausmail@gmail.com |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 24 Dec 2022, Sat, 6:27 Заголовок сообщения: Аповяд пчаляра |
|
|
Мёд – гэта “накапіцельны лекавы сродак”, сцвярджае пчаляр Ігар, якому належыць больш за 80 пчаліных хатак ў Бешанковіцкім раёне і чый досвед догляду за пчоламі дасягнуў ужо каля 6 гадоў. Ігар прыгадвае некалі прачытанае паведамленне пра вынікі навуковага даследвання, якое паказала, што праз месяц рэулярнага ўжывання мёду ва ўдзельнікаў навуковага эксперыменту палепшылася да лепшага якасць крыві.
Таксама, паводле ягоных словаў, спіртовая настойка на прадуктах жыццядзейнасці васкавой молі мае ўнікальныя ўласцівасці, якія дазваляюць вельмі эфектыўна загойваць раны. У прыватнасці, Ігару вядомы выпадак, калі пасля аперацыі з нагоды варыкозу чалавеку з дапамогаю кампрэсаў з гэтай настойкай удалося дасягнуць незвычайна эфектыўнага зажыўлення наступстваў аперацыі.
Таксама вядома, што праполіс з’яўляецца магутным антысэптыкам. У дадатак да гэтага мёд з праполісам можа выкарыстоўвацца ў якасці абязбольваючага сродка. Адзінае патрабаванне – патрабуецца дужа доўгая выцяжка. Такім чынам, праполіс з мёдам на моцным спірту выкарыстоўваецца для кампрэсаў. Таксама праполіс у розных формах выдатна лечыць страўнік, хваробы страўнікава-кішэчнага тракту.
Прастуда
Найперш, мёд вядомы ў якасці сродка ад прастуды. Апрача звыклага і простага ўжывання мёду з гарачай гарбатай (толькі ня варта распускаць мёд у гарачай гарбаце, бо пры гэтым з мёду выдзяляюцца шкодныя рэчывы), народны досвед багаты на шэраг іншых рэцэптаў. Напрыклад, можна 1 сталовую лыжку высушаных малінавых ягад заліць гарачай вадой (150 мл кіпеню, лепш у тэрмасе), настойваць 2-3 гадзіны. Пасля працэдзіць, дадаць 2 сталовых лыжкі мёду. Тое, што атрымаецца, перамяшаць да поўнага растварэння, і выпіць усё нанач.
Па тры сталовыя лыжкі сухіх і перацёртых кветак і ягадаў арабіны чырвонай заліць у тэрмасе адным літрам кіпеню, настойваць 4-5 гадзін. Потым працэдзіць і піць гэты настой па шклянцы на дзень, перад тым распусціўшы ў ёй 1 сталовую лыжку мёду.
Калі прастуда з кашлем, мёд замешваецца напалам з журавінавым сокам і п’ецца па чацвёртай частцы шклянкі (40-50 мл) 2-3 разы на дзень.
Ад гастрыта да склероза
Мёд вядомы сваім карысным уздзеяннем на страўнік чалавека. У прыватнасці, мёд зніжае высокую кіслотнасць, діквідуе запаленне слізістай, паскарае загойванне язваў страўніка і дванаццаціперснай кішкі.
Трафічны гастрыт, каліт і язва страўніка лекуюцца з дапамогай 1-2 сталовых лыжак мёду за гадзіну да ежы, альбо праз 2,5 гадзіны пасля ежы.
Можна павялічыць лекавае ўздзеянне мёду, калі распусціць яго ў палове шклянкі яблычнага соку, і піць тое, што атрымаецца, па 3 разы на дзень на працягу ня меньш як месяца.
У якасці сродка ад склероза п’ецца шклянка мёду, добра размяшаная ў шклянцы сока цыбулі. П’ецца адна сталовая лыжка тры разы на дзень за гадзіну да ежы.
Ачыстка пячонкі
Сярод сродкаў для ачысткі пячонкі таксама ёсць заснаваныя на мёдзе. Дзеля ягонага прыгатавання выкарыстоўваецца 0,5 кг мёду, змяшанага з 0,5 кг чорнай парэчкі. Сумесь гэтая прымаецца па адной чайнай лыжцы за паўгадзіны да ежы. Так ужываць гэты сродак трэба, пакуль не скончыцца, потым рэкамедуецца зрабіць невялікі перапынак, і яшчэ раз паўтарыць.
Кветкавая пыльца
Кветкавая пыльца таксама з’яўляецца каштоўным лекавым сродкам, які спрыяе дзейнасці касцянога мозгу, дапамагае ад малакроўя ды іншых захворваннях крыві, а таксама ўмацоўвае сценкі сасудаў.
Кветкавая пыльца ад гіпертаніі ўжываецца так --змешваюць з мёдам у роўных частках і п’юць па адной чайнай лыжцы тры разы на дзень.
Аднак падчас спажывання пыльцы трэба ўлічваць яе надзвычайную каларыйнасць (лічыцца, што 20 г пыльцы могуць замяніць 1 кг мяса).
Пярга
Для сваіх дзетак пчолы гатуюць адмысловую страву – пяргу. Гэты “пчаліны хлеб” лечыць тыя ж захворванні, што і мёд, але ўздзеянне пяргі больш моцнае.
Чаму? Пакуль што ніхто не ведае.
Праполіс
Пчаліны праполіс выдомы тым, што надзвычай эфектыўна загойвае гнойныя раны, язвы, залечвае апёкі. Праполіс вядомы сваім абязбольваючым эфектам і бактэрыцыдным уздзеяннем. Таму інгаляцыі з праполісам рэкамендуюцца пры бранхіце, трахеіце, фарынгіце, танзіліце, гаймарыце, не кажучы ўжо пра звыклы рыніт – насмарк.
Але варта памятаць, што ў асобных людзей на мёд і іншыя згаданыя вышэй прадукты пчалаводства можа быць алергічная рэакцыя.
[/b]
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 25 Dec 2022, Sun, 16:04 Заголовок сообщения: Куды схадзіць? |
|
|
Трэба аддаць належнае: у мясцовых "раёнках" сталі часцей пісаць пра аб'екты (помнікі прыроды, старыя сядзібы, крыніцы), мясцовасці ды населеныя пункты, якія патэнцыйна могуць стаць канечнымі пунктамі вандровак.
Вось, напрыклад, крыніца ў вёсцы Розумава непадалёк ад Лёзна Віцебскай вобласці:
http://www.lioznonews.by/society/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%8C/
У вёсцы Бярозкі Чашніцкага раёна ёсць возера, а таксама бярозавы гай, які своеасабліва акцэнтуе назву населенага пункта:
https://www.chashnikinews.by/2022/06/chem-privlekaet-lyudej-pochti-zabytaya-derevnya-lukomlskogo-selskogo-soveta-rasskazyvaem-v-proekte-glubinka/
Барздоўка Аршанскага раёна мае свой музей, які быў створаны ў 1980 годзе, і с той пары назбіраў сотні экспанатаў:
https://vitvesti.by/tochka-na-karte/borzdovka-chem-zhivet-derevnia-budushchego-v-orshanskom-raione.html
Вёска Германавічы Шаркаўшчынскага раёна таксама вядомая сваім музеем, а нядаўна Мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча стаў дыпламантам рэспубліканскага конкурса:
http://www.klich.by/?p=115581
Каб жа хоць нехта здагадаўся аддаць належнае стваральніцы гэтага музея мясцовай настаўніцы Адзе Элеўне Райчонак -- хто ведае падрабязнасці, пагодзіцца, што яна таго вартая! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 26 Dec 2022, Mon, 6:33 Заголовок сообщения: Цікавы сайт -- https://adventuretime.by/ |
|
|
Выпадкова (праз гэты форум) натрапіў на сайт "BTL - Туристический портал", змест якога ўразіў сваёй арыгінальнасцю. Напрыклад, раздзел "Статьи" утрымлівае звесткі пра закінутыя мясціны, цэлыя вёскі, і нават зону адсялення на тэрыторыях, пацярпелых ад Чарнобыля.
Ёсць маршруты вандровак па Беларусі, якія можна нават спампаваць у адпаведную праграму ў тэлефоне ці кампутары.
Агульная інфармацыя пра пешаходныя вандроўкі:
https://adventuretime.by/peshie-pohody/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 03 Jan 2023, Tue, 9:50 Заголовок сообщения: Гарадзеншчына |
|
|
Вельмі па-свойму падышлі стваральнікі сайта Гарадзенскага аблвыканкама да інфармавання наведвальнікаў і патэнцыйных турыстаў -- раздзел "Турызм" запоўнены цэлым шэрагам відэа, вельмі змястоўных і прафесійна выкананых. Дзеля прагляду прапаную адзін з іх, самага агульнага характару:
http://www.oblsport.grodno.by/ru/tourism/presentations/video/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|