Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 16:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Значыцца і Карусь Каганец там сядзеў? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 16:16 Заголовок сообщения: Re: Менск. Земскi арыштны дом (1912). |
|
|
...Колас піша, што архітэктар Пішчалін, які спраектаваў Менскую турму, апраўдаў сваё прозьвішча: “Пішчалі людзі там”. І вось як апісвае ён карцэр Менскай турмы (“Пішчалінскага замку”) у лісьце да Аляксандры Зотавай.
“Карцер – предвестник могилы”, – поется в одной арестантской песне. И в этом есть правда. Представьте себе узкую и тесную нору в каменной стене, в подземелье, плотно закрытую тяжелою, окованною железом дверью, куда не может проникнуть ни луч света, ни струя свежего воздуха… Сыро. Пол на полвершка покрыт грязью. Ни постели, ни подушки. Валяешься, как животное, в грязи. Питаться приходится только хлебом и водою. Сидишь с завязанными глазами… как крот в подземелье”. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 16:47 Заголовок сообщения: Re: Менск. Земскi арыштны дом (1912). |
|
|
kalilaska писал(а): |
Тыя тры гады, што "застаў" Колас, яму давялося правесцi на Грушаўцы ў арыштным доме.
|
...А тут прысуд, і Кабека, старшыня суда, загадвае ўзяць мяне пад варту. Акалодачны, смаркач, зусім зялёны, хоп мяне за рукаў. «Чаго ты скачаш, як певень? Не хапай, сам пайду!» — помню, сказаў я і адапхнуў яго рукою.
— Камер за час адседкі давялося змяніць некалькі. Сядзеў у кутняй, каля вежы, № 1. Потым перакінулі насупраць, здаецца, у пятую.
Трапіў на час на Дабрамысленскі завулак. Там трымалі кароткатэрміновых. А пасля зноў пераехаў назад, у «Пішчалінскі замак». Пішчалін — гэта архітэктар, які будаваў мінскую турму. Апраўдаў сваё прозвішча. Пішчалі людзі там. Дый мне давялося сербануць гора.
За адмову ўставаць на паверках замкнулі ў карцэр. Мы там сядзелі з завязанымі вачамі, каб не папсаваць зроку.
Карцэр цёмны, смярдзючы. А тут яшчэ наглядчыкі здзекуюцца. Адзін быў да Мураўёва-вешальніка падобны. Прачыніць дзверы і дражніцца: «А надвор’іца слаўнае! Цудоўнае надвор’е». Мы думаем: «Каб цябе скула задавіла!» — і прыгінаемся: а можа ўдасца зірнуць на неба цераз шчыліну.
Потым рэжым стаў лягчэйшы. Дазволілі пісаць лісты. Мелі мы нават паперу і чарніла. Але пісанне сваё я ўсё роўна хаваў. Пад час вобыскаў нашы «вольнасці» ляцелі к чорту. Наглядчыкі забіралі што ні трапіць на вока.
— Месяцы з чатыры быў я ў турме кухарам. На кожную душу адпускалася па 10 капеек на дзень. Грошы ішлі ў агульны кацёл. Купляліся крупы, сала, капуста. І самі мы гатавалі па чарзе. Мае абеды хлопцы заўсёды хвалілі. Казалі: «Ты, Костусь, мусіць, з свае кішэні дакладаеш». А я аджартоўваўся: «Я, кажу, прыняў на харчы начальніка турмы. Дык гэта ён паўрубля дабаўляе».
Пасля давялося мне крыху пабыць і турэмным бібліятэкарам. Гэта было нудна. Літаратура дазвалялася выхаваўча-паліцэйскага кірунку.
...— Напісаў я ў турме адзін верш. Пачатку не помню. А змест такі. Чалавек наняўся на працу да пана. Работы было многа і цяжкое. Касіў, араў ад цямна да цямна. А дайшло да разліку, дык за тыдзень заплацілі яму тры грыўні. Вось і разважае наш дзядзька:
А дома ёсць жонка, дзяцей тых, як маку,
За дзень набярэшся — плячэй не чуваць.
Трыццаць капеек! Заткні іх... у горла...
Толькі вам жыць на свеце... Тапчы вас у гаць..
Канстанцін Міхайлавіч смяецца:
— Рыфмаў, што тут стаялі, не буду падказваць.
Гэтымі невялічкімі абразкамі бадай і абмежаваліся гаворкі аб судзе і турэмным побыце. Не таму, што не помніў тае пары Канстанцін Міхайлавіч ці не хацеў варушыць яе. Яго ўспаміны ў «Весніку НКА» і ў часопісе «Асвета» перагукваліся з многімі старонкамі «На ростанях».
А над гэтай кнігай усё яшчэ цягнулася работа, і лішні расказ пра тыя ці іншыя падзеі мог перабіць ахвоту да пісання.
— Раскажаш, а потым не пішацца,— заўважаў Канстанцін Міхайлавіч.— Здаецца, усе ўжо гэта ведаюць. І самому робіцца нецікава.
Такімі ж абрывачнымі выглядаюць і прыгадкі Коласа пра паездкі ў Вільню, як у свой час было прынята называць Вільнюс.
— Пасля выхаду з астрога з’явіўся другі клопат: трэ было ратавацца ад ваеннай службы. Трапляць з турмы ў казарму мне страшэнна не хацелася...
11 верасня 1911 года* адбыў я свой тэрмін.
Максім Лужанін, "Колас расказвае пра сябе". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 17:54 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Трапіў на час на Дабрамысленскі завулак. Там трымалі кароткатэрміновых. |
Так, ёсць такi варыянт. Але ж гэта жаночая турма. А тут Канстанцiн. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:01 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | Валацуга писал(а): | Трапіў на час на Дабрамысленскі завулак. Там трымалі кароткатэрміновых. |
Так, ёсць такi варыянт. Але ж гэта жаночая турма. А тут Канстанцiн. |
Значыць Колас у ўспамінах пакрывіў душой? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Пакрывiў, не пакрывiў... Васiлiна Мiцкевiч згадвае, што Колас сядзеў у драўлянай турме, што была на месцы сучаснай 3-й бальнiцы. А пра Дабрамысленскi завулак даведалася толькi ад Лужанiна. Архiвы жаночай турмы на Дабрамысленскiм завулку не маюць дадзеных пра мужчынскае аддзяленне. Гэтым адмыслова займаўся Дзмiтрый Кiшкiлевiч. Да таго ж няма нiякiх звестак ад iншых вязняў мужчынскага полу жаночай турмы. А блытанiна гэтая выйшла з-за таго, што пакуль ніхто не браўся за даследаванне турэмнай гісторыі Мінску. Пра гэты арыштны дом стала вядома толькi ў 2019 годзе. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:32 Заголовок сообщения: |
|
|
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:33 Заголовок сообщения: |
|
|
Усё ж, калі і так, то, здаецца, там ён адбываў кароткі тэрмін. Асноўную частку - у Мінскім астрозе. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Асноўную частку - у Мінскім астрозе |
Вядома). Я ж з самага пачатку адзначыў, што "гэта не зусiм так". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:43 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | Валацуга писал(а): | Асноўную частку - у Мінскім астрозе |
Вядома). Я ж з самага пачатку адзначыў, што "гэта не зусiм так". |
А пасля ёсць фраза, якая і ўнесла блытаніну.
kalilaska писал(а): |
Тыя тры гады, што "застаў" Колас, яму давялося правесцi на Грушаўцы ў арыштным доме.
|
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 16 Jun 2022, Thu, 18:48 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга, ну, гэта пытанне да Уласава. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|