Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 12 Jan 2023, Thu, 12:01 Заголовок сообщения: На Палессе ў пошуках прыкладаў |
|
|
Давялося восенню мінулага году выправіцца на памежжа Столінскага і Пінскага раёнаў па могілкам пабадзяцца, пашукаць прыклАды - традыцыйныя палескія пахавальныя помнікі, дзе паверх магілы клалі калоду.
Першыя могілкі - в. Грыўковічы, Пінскі раён.
У цэнтры могілак стаіць вялікі драўляны крыж.
 увеличить до 750x1000
Сустракаў на Палессі такую традыцыю, дзе ў цэнтры могілак ставіўся крыж, які сымбалічна займаў гэтую прастору пад могілкі. Пад ім нікога не хавалі, ён служыў пазнакай будучых могілак. Найбольш вядомы прыклад - стары крыж у Лагішыне, вакол яго навта каплічку пазней зрабілі.
За якасць фота прашу не злавацца, гэта яшчэ самая раніца)) Некалькі драўляных крыжоў з могілак:
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
І прыгожая каваніна, на якую мясцовыя могілкі ня дужа багаты.
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
Наступныя могілкі - в. Аўсямірава, Столінскі раён.
Царкву няшчадна зашылі ў сайдынг
 увеличить до 750x1000
На могілках пашыраны тыповыя мясцовыя бетонныя літыя нагробкі сяр. ХХ ст.
 увеличить до 750x1000
Сустракаюцца і драўляныя крыжы
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 1000x750
І вось, наканец-та тое, дзеля чаго ехалі - прыклады!
 увеличить до 1000x750
Гэты прыклад уяўлёў сабой раней цэльную канструкцыю - крыж быў усталяваны ў калоду
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 1000x750
За калодай таксама стаяў крыж, бо шмат крыжоў ня бывае))
 увеличить до 750x1000
На суседнім пахаванні захаваўся толькі прыклад, драўляны крыж у галаве спарахнеў і быў заменены на сучасны металічны
 увеличить до 1000x750
У іншым канцы могілак знайшоўся яшчэ адзін прыклад
 увеличить до 1000x750
Ён мае найбольш архаічны выгляд. Лічыцца, што раней на мужыцкае пахаванне клалі калоду з сукам, як на хватаздымку, а на жаночае - гладкую.
Тырвовічы, Пінскі раён.
 увеличить до 1000x750
Мясцовыя распавялі, што пад сасной ля царквы пахаваны 3 нямецкіх жаўнеры Другое сусветнае вайны.
Паказалі месца старых могілак, ад якіх захаваўся адзін камень
 увеличить до 750x1000
На новыя могілкі не пайшлі, бо бракавала часу.
Вуйвічы, Пінскі раён. Абмінуць такую шыкоўную царкву - грэшно!
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
На мясцовыя могілкі не завітвалі, бо яны вялікія, а часу бракавала, таму абыйшліся пахаваннямі вакол храму.
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
Там жа стаіць стары каваны крыж з царквы.
 увеличить до 750x1000
Мы так спяшаліся, бо жадалі наведаць шчэ могілкі ў Барычавічах (Пінскі раён), на якіх год 20 таму шчэ былі прыклады. Але час бязлітасны, да нас яны не дайшлі. Затое дайшлі літыя бетанаваныя нагробкі
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
Імітацыя бетанаваных нагробкаў з дрэва
 увеличить до 750x1000
Літыя нагробкі з прсценькай каванінай
 увеличить до 750x1000
І, канечне жа, драўляныя крыжы
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
Магчымы напамін аб былой традыцыі прыкладаў
 увеличить до 750x1000
Ды парэшткі нечага, што можна інтэрпрэтаваць, як амаль канчаткова спарахнелы прыклад, як і выпадковы кавалак спілаванага на могілках дрэва.
 увеличить до 1000x750
 увеличить до 1000x750
Па дарозе забеглі на могілкі ў Месяцічах (Пінскі раён). Старая частка зарослая, адчуваеш сабе, як у джунглях.
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
 увеличить до 750x1000
На гэтых могілках да нас дачапілася старшыня сельсавету, маўляў, чагой-та вы па могілках ходзіця))
 увеличить до 750x1000
Ну і бонусам царквушка
 увеличить до 1000x750
Але больш цікавасці выклікае ня храм, а закладныя камяні званіцы
 увеличить до 1000x750
У выніку прайшлі 35 км, такі знайшлі прыклады, але на ўсе могілкі па дарозе часу так і не хапіла. Упэўнены, у Вуйвічах могілкі таксама мусяць быць цікавымі. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 516 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 12 Jan 2023, Thu, 16:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Спасибо за отчёт)
У меня вопрос. Вы целенаправленно шли на эти кладбища, зная что там есть приклады? Или это целая экспедиция по поиску таких захоронений? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 13 Jan 2023, Fri, 10:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Victoryor писал(а): | У меня вопрос. Вы целенаправленно шли на эти кладбища, зная что там есть приклады? Или это целая экспедиция по поиску таких захоронений? |
Два ў адным) У фотаальбоме 2006 г. "Край пад белымі крыламі" былі звесткі пара Аўсямірава і Барычавічы, але ж мэтай было агледзець усе могілкі вакольныя. Я так разумею, трэба паўднёвей на Століншчыну ехаць, але там ужо лагістычна цяжэй ды й зараз ня час на Ўкраінскім памежжы з'яўляцца - на нас амаль выклікалі ўчастковага, накрычаў мясцовы дзед і прычапілася старшыня счельсавету. Раней такой увагі я не атрымліваў ад мясцовых, хаця шмат дзе здымаў драўляную архітэктуру. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Victoryor
Зарегистрирован: 03.01.2012 Сообщения: 516 Откуда: Елизово
|
Добавлено: 13 Jan 2023, Fri, 16:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Спасибо за ответ. Захотелось посмотреть этот фотоальбом )
Я тоже думал поехать этим летом на Ольманы, но не судьба ( |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 13 Jan 2023, Fri, 17:02 Заголовок сообщения: |
|
|
Цудоўна. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 13 Jan 2023, Fri, 21:36 Заголовок сообщения: |
|
|
На могілках спяшацца не трэба. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 16 Jan 2023, Mon, 10:17 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | На могілках спяшацца не трэба. |
Вам, аўтамабільным, нас, пешаходаў, не зразумець)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Jan 2023, Mon, 15:56 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | В59 писал(а): | На могілках спяшацца не трэба. |
Вам, аўтамабільным, нас, пешаходаў, не зразумець)) |
)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 18 Jan 2023, Wed, 15:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха, эх, а я ўсё шукаў, хто ў Церабень на могiлкi заедзе :(. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 18 Jan 2023, Wed, 22:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Лёха писал(а): | В59 писал(а): | На могілках спяшацца не трэба. |
Вам, аўтамабільным, нас, пешаходаў, не зразумець)) |
Згодны. З Менску да Вуйвічаў я ўжо не дайду. Дарэчы, а чым вы старшыню супакоілі? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 19 Jan 2023, Thu, 12:27 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Дарэчы, а чым вы старшыню супакоілі? |
Тпм цэлая эпічная гісторыя. Яна запыталася дакуманты, я ёй свае музейнае пасведчанне паказаў, што я ня проста этнограф, а яшчэ і з корачкай) Замалёўкі прыкладаў, фота з іншых могілак, па вушам паездзіў. Але пасля прыяжджаў да нас той мужык, што яе вазіў, сфоткаў мае пасведчанне, і яны нават званілі ў музей, пыталіся, ці сапраўды я працую там і дзе я зараз знаходжуся) Карацей, нарабілі гівалта. Думаю, калі б ня даў пасведчанне, мо і меньш гівалту б было.
kalilaska писал(а): | Лёха, эх, а я ўсё шукаў, хто ў Церабень на могiлкi заедзе :(. |
Эх, за Лагішынам. Цяжкая лагістыка будзе з грамадскім траншпартам( |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1240
|
Добавлено: 21 Jan 2023, Sat, 21:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Трэба нейкім пасьведчаньнем разжыцца для могілак. А то ж у мяне толькі даведка пра ільготную чаргу туды. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Jan 2023, Sat, 23:25 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | А то ж у мяне толькі даведка пра ільготную чаргу туды. |
)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Лёха

Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
|
Добавлено: 23 Jan 2023, Mon, 9:45 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Традыцыі і сучаснасць. |
З камянямі і я дзесь здымаў, але ня ў гэты выезд. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|