Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 26 Dec 2022, Mon, 6:08 Заголовок сообщения: Кніга пра гісторыю Воршы |
|
|
Для ўсіх, каго цікавіць беларуская гісторыя, хачу прапанаваць сваю кнігу пра гісторыю горада Воршы, ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя.
Мушу адзначыць, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла, і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства.
Я паспрабаваў больш падрабязна паказаць працэс пераўтварэння памежнага ўмацавання ў складанае і шматаблічнае сацыяльнае ўтварэнне, развіццё якога на пэўным этапе пачало падпарадкоўвацца сваім унутраным эканамічным і сацыяльным законам, а з другога боку, стала асновай развіцця ў глыбіні традыцыйнага феадальнага грамадства пачаткаў новай буржуазнай цывілізацыі, у тым ліку сучаснай дэмакратыі і рэспубліканскай формы кіравання.
Таксама я хацеў асобна адзначыць значэнне ў развіцці горада агульнаеўрапейскіх працэсаў, у прыватнасці, Рэфармацыі і Контррэфармацыі, а таксама спецыфічны беларускі характар міжканфесійнай палемікі, які дазваляў абысціся без звычайных для той эпохі праяў масавага гвалту, але спрыяў развіццю кнігадрукавання і мастацтва.
 увеличить до 768x970
Кніга ўтрымлівае мае спробы паразважаць над лёсам роднага горада, і ацаніць тыя выпрабаванні, якія давялося яму перажыць, і згадаць тых людзей, чые ўчынкі адбіліся на ягонай гісторыі.
Цяпер, пакуль пішу гэтыя радкі, я поўнай меры ўсведамляю, наколькі недсканалым стаўся вынік у параўнанні з маімі сур'ёзнымі намерамі, і мушу спадзявацца толькі на тое, што лёс дазволіць мне з часам выправіць усе хібы і дасягнуць большай дасканаласці ў апісанні гісторыі роднага горада.
У выніку пэўных роздумаў і разважанняў я вызначыў кошт кнігі ў 20 рублёў. Заплаціць гэтыя грошы можна будзе ў якасці накладных выдаткаў, разам з коштам перасылкі, падчас атрымання дасланай мной кнігі на пошце. Кнігу я буду дасылаць на паштовы адрас, які будзе пазначаны ў адпаведным лісце-заяўцы. Такія лісты-заяўкі можна будзе дасылаць на адрас электроннай пошты stsiapanausmail@gmail.com |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|