Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 20 Oct 2022, Thu, 20:43 Заголовок сообщения: Крыжы каменныя, Глыбоцкі раён |
|
|
Паведамленне не дзеля намеру дадатку на ГБ, а пад уражаннем... .
Хадзіў мужык па грыбах. Ці ён зачапіўся, ці яшчэ як сцягнуў мох, але заўважыў "роўны камень". Адчысціў, агледзіў - крыж, ладна чэсаны крыж! Няхай на ўскрайку лесу, але ж пра іх наяўнасць за 60 год тамтэйшага жыцця не ведаў. Пайшоў да хаты, узяў нейкую жалезяку і працягнуў "шпацыр" па лесу, стукаючы зямлю.
У выніку "паўстала" 5 крыжоў, шосты яшчэ ляжыць. Мясцовыя зараз ездзяць туды паглядзець, бо ніколі не чулі і не ведалі пра іх, хоць і здаўна ездзілі лясной дарогай (праз іх) на чыгуначны прыпынак. Дарэчы на старых мапах, што на ГБ, ні на адной німа пазначанага магільніка ў гэтым месцы.
 увеличить до 1200x797
 увеличить до 1200x797
 увеличить до 1200x797
 увеличить до 1200x797
 увеличить до 1200x797
Шосты, ляжачы
 увеличить до 1200x797
Ёсць пара і звычайных валункоў-надмагілляў (на першым здымку - за 2 метры даўжынёй)
 увеличить до 1200x797
 увеличить до 1200x797
"Зона адпачынку" ад леснікоў :) .
 увеличить до 1200x797
Трэба адзначыць, што за лесам у вёсцы, на могілках стаяць падобныя крыжы.
 увеличить до 1200x797
Як пастскрыптум: такі дзядзька мой (1952 г.н.) дазнаўся ў мясцовага старажыла, што гэта былі "Дзехцяроўскія" могілкі. Той вёскі адкуль фамілія мая пайшла і якую пры Хрушчове ссялілі да "буйнейшай". Атрымоўваецца, што наведаў я нечакана месца памяці сваіх пра-пра...продкаў.  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 20 Oct 2022, Thu, 23:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава. Я таксама калісьці на надмагілле наступіў, а там маё прозвішча па-польску. Потым высветлілася, што бакавыя сваякі. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|