Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 815
|
Добавлено: 28 Feb 2022, Mon, 20:35 Заголовок сообщения: Залессе (Камянецкi раён) |
|
|
«Апошняя пастараль».
На краю беларускай вёскі Залессе, там дзе звычайна ставяць прыдарожныя крыжы, жыхары паставілі помнік з надпісам «1990 год Господи Иисусе Христе сохрани весь мир от атомной войны». Мы вырашылі аднавіць гэты надпіс, роўна праз 30 год. Калі гэта рабілі, думаў пра жыхароў, якія напрыканцы існавання СССР паставілі ў самым канцы вуліцы (дзе за лесам пачыналася Польшча) такі знак-абарону. Кропку, якая павінна была аберагчы іх ад мабыць вельмі блізкай трагедыі. Магчыма, мы хутка ўбачым, як растуць гэтыя помнікі ў многіх сучасных гарадах у розных частках свету.
Назва адсылае да твору Алеся Адамовіча «Апошняя пастараль», антыўтапічны твор, задуманы ў 1981 і апублікаваны ў 1987, у якім ён пастараўся ўявіць сабе жыцце пасля атамнай вайны.
З ФБ-старонкi мастака Уладзiмiра Грамовiча (https://www.facebook.com/uladzimir.hramovich/posts/3209668739252742) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|