Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 21 Feb 2018, Wed, 1:13 Заголовок сообщения: Беларускі Беласток |
|
|
Язэп Драздовіч параўноўваў Беласток з Баранавічамі. Праўда па геаграфічным становішчы. Трэба зазначыць, што Беласток крышку прыгажэйшы за беларускі чыгуначны вузел.
"...Найпрыгажэйшая часць Беластоку – гэта каля гатыцкага касцёлу. Ад т.зв. ратушы да брамы палацу Браніцкіх.."
Яна і да гэтага часу, мабыць, засталася прыгажэйшым кутком гораду.
А гэта тая самая неагатычная беластоцкая катэдра,
што размешчана на вуліцы
Унутры касцёла цэлая вітражная галерэя ў якой сабрана шмат ужо знаёмых архітэктурных помнікаў і асобаў
У 1988 тут, відаць, шырока адзначаўся юбілей Віленскай дыяцэзіі
У кутку схаваная шыльда, прысвечаная героям трох паўстанняў
Беластоцкая гімназія
У свой час тут працаваў Караль Чаховіч, што выдаваў першы ў Расіі навуковы фізіка-матэматычны часопіс. А лепшым выпускніком 1875 года быў Ігнат Грынявіцкі, дзякуючы якому, у Пецербурзе паўстаў адзін з прыгажэйшых храмаў гэтага гораду.
Ці мала хто тут працаваў ды вучыўся?..
"Kiu ne iras anta?en, iras malanta?en", - сказалі мы фразу, якую, мабыць, любіў казаць яшчэ адзін выпускнік беластоцкай гімназзі, ураджэнец Гарадзенскай губерніі, і рушылі далей.
Драматычны тэатр. Тут адбыўся, так званы, Народны сход, які аформіў юрыдычнае уваходжанне Беласточчыны ў склад БССР. Фармальна, канешне... На сходзе таксама прысутнічалі Колас і Купала.
Шлях да савецкага шчасця быў няпросты.
14 траўня 1923 года ў будынку акругова суда пачаўся "працэс сарака пяці" беларускіх дзеячаў, што абвінавачваліся ва ўдзеле ў нелегальнай беларускай арганізацыі і спробе адарвання часткі тэрыторыі Польшчы. Зброя таксама ў іх была - 10 пісталетаў і 7 аўтаматаў. Краіна іншая, а метады тыя ж...
Пазней, у 1940-41, тут месціўся Беластоцкі педагагічны інстытут.
У гэтым будынку працаваў Беларускі нацыянальны камітэт, а ў два паваенныя гады ў ім працавала расійска-беларуская гімназія.
Пасля мы рушылі да вуліцы Адама Міцкевіча. Па-першае, гэта вуліца Адама Міцкевіча
Па-другое, у гэтм будынку на гэтай вуліцы быў арыштаваны Усевалад Родзька
Які пасля ўтрымліваўся ў беластоцкай турме
А ў 1939 годзе ў гэтай турме быў закатаваны Макар Краўцоў...
Нашы рады не былі шчыльнымі і мы "зрэзалі дварамі" да вуліцы Каліноўскага і царквы Марыі Магдаліны.
Былая каталіцкая капліца яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя была аддадзена праваслаўным, а ў 80-е гады мінулага стагоддзя па студэнцкай ініцыятыве тут пачалі ладзіцца службы на беларускай мове.
Царква святога Мікалая - праваслаўны кафедральны сабор, дзе захоўваюцца мошчы Гаўрыіла Беластоцкага
З іншых сучасных беларускіх адрасоў
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
Добавлено: 21 Feb 2018, Wed, 1:24 Заголовок сообщения: |
|
|
З беластоцкага шматкроп'я...
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11532 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Feb 2018, Wed, 14:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | А лепшым выпускніком 1875 года быў Ігнат Грынявіцкі, дзякуючы якому, у Пецербурзе паўстаў адзін з прыгажэйшых храмаў гэтага гораду. |
:) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Zmicier

Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2484 Откуда: Менск
|
Добавлено: 21 Feb 2018, Wed, 23:16 Заголовок сообщения: |
|
|
цікава, дзякуй! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12948
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|