Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 13 Jul 2020, Mon, 0:15 Заголовок сообщения: Дзісна, перад і пасля |
|
|
Спачатку я заехаў у Вехнядзвінскі раён, а як парабілі справу, то вырашыў варочацца праз Дзісну. Таму папярэджу, што "перад" будзе з поўначы.
Казуліна.
Панскі, прабачце "господский", ці то кароўнік, ці то канюшня (?), прасцей кажучы - гаспадарчая пабудова, стаіць трывала. І выкарыстоўваецца мясцовым сельгаспрадпрыемствам пад пуню.
Луначарскае
( https://orda.of.by/.map/?55.573774,28.226443&m=gm/17,visicom/15,e/13,wig/13 )
Пры Саюзе - "магазін", што ранней - не бяруся меркаваць. Але адмыслова будавалася да савецкай улады.
Від на Дзісну
Від на дзісенскі паром
Расклад руху
У Дзісне жывуць па-ранейшаму адукаваныя дзеці. Бедны дзед доўга не мог зразумець, што яму прапаноўваюць дапамагчы падцягнуць у гару ровар.
Па старой Дзісне можна бегаць доўга, усё побач.
Тут дарэчы запіс на сцяне сцвярджае, што гэта ўсёж-ткі - казначэйства.
Вельмі парадаваў будынак касцёлу. Гэта ўжо даўно не руіна, прыемна воку!
Цвеціна
Цудная "пробка" на купале званіцы.
Курылавічы
Па дарозе да млына, вока чапляецца за адмыслова старую хату
( https://orda.of.by/.map/?55.446278,28.167088&m=gm/18,visicom/13,e/13,wig/13 ).
Нездарма Валацуга яе таксама запрыкмеціў :) . Потым у мясцовага мужыка запытаўся і той пацвердзіў здагадку. Сапраўды - гэта хата млынара, будавалася яшчэ "пры Польшчы", бацькам цяперашняга гаспадара. Той браў млын у арэнду ў пана, а сын таксама потым на млыне жыццё адпрацаваў. "Гадоў 40 пэўна як не працуе млын, а так і калгаснае, і людское зярно малолі. Дызялёк стаяў, бо напору вады не хапала". Пасля гэтых слоў, успомнілася школьнае дзяцінства з лозунгамі пра меліярацыю, "продовольственную прогграмму" і інш.
Дарэчы, да інфармацыі, той жа мясцовы мужык пра панскую сядзібу казаў, што "нічога не засталося, акрамя лядоўні. У ёй калгас тэхніку на зіму складаў(?!): страхі ужо няма, але перакрыццё там мураванае." Мо хто будзе ў тым баку, ёсць шанец пашукаць.
І Язна напрыканцы, пасля ўжо па дарозе не фатаграфаваў.
Што за балванка ў сцяне?
P.S. Байка-анекдот пра трубу, што ля Плісы.
Раніцай мой пасажыр заўважыў: "Во - трубу зняслі!" І расказаў гісторыю, як у часы Машэрава, той загадаў, каб у кожным раёне была свая цагельня. Геолагаў паслалі ва ўсе канцы, і чым займаліся тыя, каму дастаўся Глыбоцкі раён невядома, але ж нешта трэба дакладаць і прад'яўляць. Вырашылі заехаць на працуючую недзе цагельню, узяць кусок цэглы ў доказ зробленай працы. І хутка ў Плісе пабудавалі вось гэтую трубу і цагельню. Бульдозер урачыста пачаў здымаць глебу слой за слоем і... на глыбіні 25 метраў усім стала зразумела, што "кіна не будзе". Даклалі Машэраву, той загадаў заводзік знясці, а труба, каб засталася, як помнік "разгільдзяйству". Ці так гэта было, ці не, але помню, што такіх баек за савецкім часам шмат было.
Як-раз едучы назад, чамусьці труба апынулася на сваім месцы і гледзячы на светлую муроўку паміж цаглінамі, падаецца мне яна значна старэйшага часу, чым "пры Машэраве".
11.07.2020 г. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|