Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
N-35
Зарегистрирован: 20.06.2018 Сообщения: 175
|
Добавлено: 23 Mar 2020, Mon, 15:45 Заголовок сообщения: Вандроўка 21-22 сакавіка 2020 - частка 1 - Зэльва |
|
|
У мяне няма вопыту пісаць такога рода справаздачы, але паспрабую......
Кожны год напярэдадні 25 сакавіка я з сябрамі едзем у вандроўку па мясцінам якія больш-меньш звязаны з БНР. У гэтым годзе было вырашана поехать у пасёлак гарадского тыпу - Зэльва, так як у свой час там жыла знакамітая беларуская паэтка, генеральны сакратар БНР у эміграцыі - Ларыса Геніюш.
Пасяліўшыся ў гатэлі накіравалісь ў цэнтр пасёлка, дзе можна сустрэць вось такія цікавыя драўляныя скульптуры сустракаюцца на вуліцах.
Яшчэ ў цэнтры горада ёсць такі прыгожы мурал, на які варта звярнуць увагу.....
У цэнральным парке вось такі сымбаль Зельвы.....
Але рухаемся далей....І першым нашым прыпынкам была Троіцкая царква.....
Каля яе знаходзіцца дом дзе жыла Ларыса Геніюш
і помнік у гонар знакамітай паэткі, які быў усталяваны ў 2003 годзе, кіраўніком праекту быў Анатоль Белы , а скульптарам Міхась Інькоў, такі ж помнік стаіць у Старых Дарогах каля мэзэя Анатоля Белага....
Далей накіравалісь у бок Троіцкага касцёла.....
самае цікавае ў касцёлах гэта канешне інтэр'ер...
потым пайшлі да зэльвенскіх могілак, дзе знаходзіцца магіла Янкі і Ларысы Геніюш
Вось такі цікавы помнік заўважылі каля мясцовага ПМС, звычайна трактары ці аўто , а тут вось гэта....
І канешне краявіды пасёлка прыгожыя.....
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|