Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 26 Aug 2019, Mon, 1:57 Заголовок сообщения: Арпа ці Арэхаўна, якія думкі? |
|
|
Вітаю ўсіх, хто зацікавіўся загалоўкам тэмы.
Шукаю дапамогі з вызначэннем месцазнаходжання, ці месца здымкі гэтага фота.
Роўна 2 месяцы таму ў вілейскай раённай газеце "Шлях перамогі" быў апублікаваны артыкул "Маёнтак-прывід Арпа", дзе ўпершыню з'явілася выява сядзібнага дому ў в. Арпа (сучасны Вілейскі р-н).
Якой-небудзь іншай інфармацыі пра гэтую сядзібу лічы не існуе. Нібы дом-прывід, на мапах ёсць, а тэксту, ці выявы - нуль. Здымак часоў 1 Сусветнай вайны з надпісам на адваротным боку, які сучасныя супрацоўнікі музея пазначылі на трох мовах.
Але тут (на Глобусе Беларусі) узніклі сумнівы: нешта падазрона гэтая будыніна падобная на сядзібны дом у Арэхаўне, што ў сучасным Чашніцкім р-не.
І стаў я шукаць праўды ў адрозненнях і падабенстве.
Калі не прымаць да ўвагі левае крыло ў Арэхаўне, дзе адсутнічае порцік з калонамі (па Афтаназі яго адразу не было) і не сімметрычны дах, што магло быць перабудовай пасля двух войнаў, то атрымаліся наступныя дэталі:
- франтоны
- коміны
- пад страхой (застрэшак) у "Арпы" з захаванымі квадратнымі выступамі, у Арэхаўне бакі згладжаныя.
- слухавыя акенцы
Яшчэ дапамаглі з заўвагай: "Адсутнічаюць і тры круглыя адтуліны над вокнамі пад балконам (хаця маглі быць і замураваныя)". Але на сучасных здымках з Арэхаўна здаецца муроўка на фасаднай сцяне аднолькавая і ці не арыгінальная.
Вось і пытанне: гэта розныя будынкі па аднаму праекту, ці адзін і той жа ў розны час?
Вітаю любую інфармацыю, заўвагу ці меркаванне. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Михаил М.
Зарегистрирован: 08.07.2009 Сообщения: 317 Откуда: Санкт-Петербург
|
Добавлено: 27 Aug 2019, Tue, 21:02 Заголовок сообщения: |
|
|
ИМХО - два разных здания, выстроенных по типовому проекту, но с разной внутренней планировкой. Слишком много отличий, главное, на мой взгляд, разница в расположении печных и вентиляционных труб, вряд ли одно и то же здание так капитально перестраивали изнутри. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1021 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 28 Aug 2019, Wed, 21:00 Заголовок сообщения: |
|
|
То - прыемнае "ИМХО" :) , вялікі дзякуй, Міхаіл, за меркаванне!
Сапраўды, найбольшая супярэчнасць - гэта кОміны, якія месцяцца у розных кропках даху. І калі ў "Арпе" ён адзіны і моцны, ля цэнтра страхі (магчыма нават аб'ядноўваў 2 печкі-грубкі), то ў Арэхаўне відавочна іх 2 і бліжэй да вонкавых сценаў. Мяркую тым самым ацяпленне было разведена ў супрацьлеглыя бакі. Нават калі выказаць здагадку, што якійсці снарад трапіў у цэнтр даху і разваліў усё ушчэнт аж да падлогі 1-га паверху, то ці быў сэнс у пасляваеннай разрусе ўдвая ускладняць аднаўленне будынку?
Таксама з гэтымі дэталямі:
няўжо на фасаднай сцяне ўсё збераглося некранутым, а іх спецыяльна дэмантавалі каб было зручней накрыць страху? Наколькі бачна на сучасных здымках, намёкаў на такую перабудову не заўважна.
Ды і тры адтуліны (акенцы?) пад балконам мяркую ўжо праявіліся б з часам, калі былі затынкаваныя.
(здымак Фота © Уладзімер Ткачэнка, https://radzima.org/be/object-photo/5263.html )
Магчыма ёсць і іншыя архітэктурныя дэталі ці гістарычныя дадзеныя, але гэта ўжо трэба пабываць непасрэдна на месцы. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|